Ака
Ака́ (руск.: Ока) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, самы вялікі правы прыток Волгі.
Ака | |
---|---|
руск. Ока | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1498,6 км |
Басейн | 245 000 км² |
Расход вады | 1 300 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 226 м |
• Каардынаты | 52°21′45″ пн. ш. 36°13′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Волга[1] |
• Вышыня | 67 м |
• Каардынаты | 56°19′58″ пн. ш. 43°59′04″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 09010100112110000017555 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, дадзеная меркавана ў верхнім цячэнні, наваколле якога насялялі балты[2].
Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[3].
Гідраграфія
правіцьДаўжыня 1500 км. Вадазбор 245 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 тыс. м³/сек.
Пачынаецца ў цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на вышыні 226 метраў на узроўнем мора і ўпадае ў Волгу каля горада Ніжні Ноўгарад.
Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц.
Галоўныя прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша, Зуша, Проня (справа). Іншыя прытокі: Пара.
Паводка з красавіка да мая ў верхнім цячэнні і да пачатку чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцяк вясной. Ледастаў з лістапада да красавіка.
Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй ракі Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы).
На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.
Крыніцы
правіць- ↑ Ока (реки) // Малый энциклопедический словарь — 2 — СПб.: 1909. — Т. 2.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).