Вадазбор
Вадазбор, вадазборны басейн, вадазборная плошча — тэрыторыя, з якой у раку ці яе сістэму, або ў возера сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі.

Вадазборныя басейны Сусветнага акіяна
Гідралагічнае значэнне вадазбору ў ператварэнні атмасферных ападкаў у сцёк.
Гідраграфічныя паказчыкі:
- плошча,
- даўжыня,
- сярэдняя і найбольшая шырыня,
- вышыня над узроўнем мора,
- форма,
- сярэдні нахіл, каэфіцыент асіметрыі.
Геаграфічныя паказчыкі:
- геаграфічнае становішча,
- лясістасць,
- азёрнасць,
- густата рачной сеткі,
- разаранасць,
- урбанізацыя
і інш.
Найважнейшая характарыстыка вадазбору — яго плошча.
З рэк Зямлі найбольшыя вадазборы ў Амазонкі (~7200 тыс. км²), Конга (~3700 тыс. км²), Місісіпі (~3200 тыс. км²).
З рэк Беларусі найбольшыя вадазборы ў Дняпра з Прыпяццю (118 тыс. км²), Нёмана (б.з. 44 тыс. км²), Заходняй Дзвіны (б.з. 32 тыс. км²).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).