Сцёк (гідралогія)
Сцёк[1][2] у гідралогіі — працэс сцякання дажджавых і талых снегавых вод у паніжэнні рэльефу і вадаёмы па паверхні (паверхневы сцёк) і ў тоўшчы зямной кары (падземны сцёк). Частка кругавароту вады ў прыродзе.
Адрозніваюць паверхневы сцёк (схілавы, рэчышчавы) і падземны (з грунтовых вод, глебавых і напорных вод). Большасць падземнага сцёку пераходзіць у паверхневы, калі ваданосны гарызонт ускрываецца рэчышчам вадацёку ці выходзіць у выглядзе крыніц. У асобных выпадках у веснавы перыяд частка паверхневага сцёку можа пераходзіць у падземны (пры наянасці карсту, калі ўзровень падземных вод ніжэй ўзроўню вады ў вадаёме).
Велічыня і рэжым сцёку залежыць ад воднага балансу вадазбору (колькасць ападкаў, выпарэнне), характару і геалагічнай будовы рэльефу, глебавага і расліннага покрыва і інш. У сваю чаргу, сцёк уплывае на фарміраванне рэльефу, глебавага покрыва, размеркаванне расліннасці, выклікае эрозію, перанос і адкладванне розных рэчываў. Характэрная асаблівасць сцёку — яго зменлівасць у прасторы і часе.
Сцёкам таксама называюць колькасць вады, якая сцякае з дадзенай тэрыторыі (басейна, вадазбору) за некаторы час (часцей за год).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Сцёк у гідралогіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 308. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сцёк // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 280. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Сток // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — ISBN 5-353-02443-5. (руск.) — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
- Сцёк; Сцёкавы // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 416. — 663 с.