Кругаварот вады ў прыродзе

біягеахімічны цыкл

Кругаварот вады ў прыродзе — цыклічны, шматразова паўтаральны працэс ператварэння і перамяшчэння вады.

Кругаварот вады ў прыродзе

Агульныя ўяўленніПравіць

Большая частка біясфернай вады прадстаўлена водамі Сусветнага акіяна і вадой вечных ільдоў. Больш за 99 % усіх запасаў вады ў біясферы знаходзіцца ў цвёрдым стане. Нязначная частка вады знаходзіцца ў газападобным стане — гэта атмасферная вадзяная пара. На выпарэнне вады з паверхні акіянаў і сушы затрачваецца каля паловы ўсёй сонечнай энергіі, што паступае на Зямлю. Пасля выпарэння вада струменямі паветра пераносіцца на розныя адлегласці. Большая яе частка ў выглядзе ападкаў выпадае ў акіян, адкуль інтэнсіўна выпараецца, меншая — на сушу. Лішкі сцякаюцца ў рэкі, азёры, а з іх у Сусветны акіян. Вада, якая выпала на паверхню сушы, спрыяе разбурэнню горных парод, размывае верхні пласт глебы і вяртаецца разам з растворанымі і суспензаванымі ў ёй рэчывамі ў рэкі, моры і акіяны. Такім чынам, вада пераносіць вялізную колькасць неарганічных і арганічных злучэнняў.

Жывёльныя арганізмы таксама актыўна ўдзельнічаюць у кругавароце вады. Яны спажываюць ваду для падтрымання працэсаў жыццядзейнасці і вылучаюць яе з прадуктамі абмену рэчываў.

Кругаварот вады ў цэлым адыгрывае асноўную ролю ў фарміраванні прыродных умоў на Зямлі.

У культурыПравіць

Рэкі ўсе ў мора плывуць, а мора не перапаўняецца; да месца таго, адкуль рэкі плывуць, вяртаюцца зноў, каб далей пацячы.

Экл. 1:7[1]

дождж і сьнег зыходзяць зь неба і туды не вяртаюцца, а напойваюць зямлю і робяць яе здольнаю радзіць і вырошчваць, каб яна давала насеньне таму, хто сее, і хлеб таму, хто есьць

Іс. 55:10[1]

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Маглыш С. С., Краўчанка В. А., Даўгун Т. Я. Біялогія. Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў сярэняй адукацыі з беларускай мовай навучання (з электронным дадаткам для павышанага ўзрозню). — Мінск: Народная асвета, 2020. — 279 с. — ISBN 978-985-03-3183-0
  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кругаварот вады ў прыродзе