Кніга Эклезіяст
«Эклезіяст» (іўр.: מְגִלַּת קֹהֶלֶת Мэгілат Кагэле́т — «Скрутак Прававедніка»; стар.-грэч.: Ἐκκλησιαστής; лац.: Ecclesiastes «Прапаведнік») — частка Бібліі (Старога Запавету) і Танаху.
Эклезіяст (מְגִלַּת קֹהֶלֶת) | |
---|---|
Тытульны аркуш кнігі Еклезіяст (Скарына), 1518 | |
Раздзел: | Вучыцельныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Легендарны аўтар: | Саламон |
Папярэдняя (Танах): | Эйха |
Папярэдняя (праваслаўе): | Прытчы Саламонавы |
Наступная: | Песня Песень |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кніга прыпісваецца Саламону, але верагодна, што невядомы аўтар толькі ўкладвае свае словы ў вусны мудрага цара. Прапаведнік не стварае сістэматызаванага вучэння, а свае погляды аб сэнсе жыцця выкладае ў невялікіх раздзелах, не звязаных паміж сабою лагічнай сувяззю.
Назіраючы за тым, што адбываецца на Зямлі, Эклезіяст прыходзіць да высновы, што літаральна ўсё не мае сэнсу. Напрыклад, калі чалавек атрымлівае багацце, то ён толькі павялічвае свае клопаты, а ўрэшце багацце не забярэш з сабою ў магілу. Дарэмна людзі аддаюцца вяселлю і ўцехам — яны не прыносяць задавальнення і карысці. Няшчасці жыцця як такога абцяжараны яшчэ і сацыяльнай несправядлівасцю. Вялікія веды толькі павялічваюць сумоту.
Тым не менш чалавек павінен змірыцца з лёсам, прыняць жыццё такім, якое яно ёсць, стварыўшы, такім чынам, пэўны спакой у душы. Эклезіяст заклікае чалавека не аддавацца жыццёвай мітусні, трымацца ва ўсім сярэдзіны і шукаць палёгку ў Бога.
Літаратура
правіць- Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Эклезіяст
- Кніга Эклезіяста, альбо Прапаведніка у перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга Экклезіяста або Казаньніка Архівавана 6 чэрвеня 2021. ў перакладзе Леаніда Галяка
- Казаньнік Архівавана 6 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга Эклезіяста ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Кніга Эклезіяста ў перакладзе Антонія Бокуна