Саламон
Саламо́н (стар.-яўр.: Шлaма́[1]; арабск.: Сулейма́н) — цар ізраільска-іўдзейскі ў перыяд найвышэйшага росквіту Ізраільска-Іўдзейскага царства, сын цара Давыда і Вірсавіі. Спачатку быў суправіцелем бацькі (у 967—965 да н.э.), а потым сам кіраваў да 928 да н.э.[1]
Саламон стар.-яўр.: שְׁלֹמֹה, Шламо́ | ||
Саламон з Саўскай царыцай, 15 ст. | ||
| ||
---|---|---|
965 — 928 да н.э. | ||
Папярэднік | Давід | |
Пераемнік | Раваам і Ераваам I (як Цар Паўночна-Ізраільскага царства) | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | іўдаізм | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць | невядома | |
Пахаванне | ||
Род | дынастыя Давіда | |
Бацька | Давыд | |
Маці | Вірсавія | |
Жонка | Наама[d], дачка фараона[d] і невядома | |
Дзеці | Раваам, Менелік I[d], Q9166659? і Tafat[d] | |
Пры ім старажытнаяўрэйская рабаўладальніцкая дзяржава дасягнула свайго росквіту. Ажыццявіў адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу і замест былога племяннога падзелу краіны ўвёў у ёй сістэму акруг, дзякуючы якой стварыўся разгалінаваны адміністрацыйны апарат. Устанавіў цвёрдую сістэму падаткаў, працоўную і воінскую павіннасці, ажыццяўляў шырокае будаўніцтва гарадоў, умацаваў сталічны Іерусалім, а для ўзвышэння яго дзяржаўна-палітычнага значэння і цэнтралізацыі культу бога Яхве пабудаваў у сталіцы пышны храм (Гл. далей: Першы іерусалімскі храм), які быў задуманы яшчэ яго бацькам Давыдам. Пабудова гэтага храма мела вялікі ўплыў на развіццё навукі, мастацтва і грамадскага жыцця, бо цэнтралізацыя культу Яхве пацягнула за сабой рост культуры і грамадскага дабрабыту. Пры ім пачалі пашырацца распрацоўка медных руднікоў і развіццё самых разнастайных і прафесійна разгалінаваных рамёстваў і промыслаў.[1]
Заключэнне дыпламатычных саюзаў з суседнімі дзяржавамі забяспечыла Саламону і яго краіне мірныя ўмовы жыцця, а яго шлюб з дачкой егіпецкага фараона садзейнічаў умацаванню міжнароднага становішча дзяржавы і шырокаму развіццю знешняга гандлю. Але далёка не пурытанскі вобраз жыцця самаго валадара, які клапаціўся аб тым, каб праславіцца сваёй мудрасцю і раскошай, ваеннымі калясніцамі і вялікім конным войскам, шматлікімі целаахоўнікамі, побач з шырокім фронтам будаўнічых работ, сістэмай абавязковых падаткаў, працаёмкіх і знясільваючых працоўных павіннасцей прывялі да росту незадаволенасці насельніцтва, асабліва сярод паўночных плямён Ізраільска-Іўдзейскага царства. Ужо пры жыцці Саламона пачаліся паўстанні эдаміцян і арамеян, а пасля яго смерці выбухнула паўстанне, у выніку якога адзінае Ізраільска-Іўдзейскае царства спыніла сваё далейшае існаванне, і на яе тэрыторыі ўзніклі два незалежныя царствы — Ізраільскае і Іўдзейскае.[1]
Традыцыя прыпісвае Саламону аўтарства некалькіх кніг Старога запавету: «Выслоўяў Саламонавых», «Песня песень», «Эклезіяст»[2]. Біблейскія прыпавесці, аўтарства якіх прыпісваецца Саламону, у многіх выпадках знаходзяць паралелі ў старажытнаегіпецкіх крыніцах[1]. Імя Саламона ў фальклорнай традыцыі народаў хрысціянскага і мусульманскага свету стала сінонімам мудрага, магутнага, справядлівага і паспяховага валадара[Крыніца?].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 134. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..
- ↑ БелЭн у 18 т.
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 134. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.