Раваам, у каталіцкай традыцыі Рабаам[3] (іўр.: רְחַבְעָם) — цар іўдзейскі, сын і пераемнік Саламона.

Раваам
стар.-яўр.: רְחַבְעָם, Рэхав’ам
Rehoboam. Fragment of Wall Painting from Basel Town Hall Council Chamber, by Hans Holbein the Younger..jpg
1-ы Цар Іўдзейскага царства
928 да н.э. — 911 да н.э.
Папярэднік Саламон
Пераемнік Авія
Нараджэнне 972 да н.э.
Смерць 914 да н.э.
Месца пахавання
Род дынастыя Давіда
Бацька Саламон[1]
Маці Наама[d][1]
Жонка Tamar[d]
Дзеці Авія[2]
Веравызнанне Іўдаізм
Дзейнасць манарх
Commons-logo.svg Раваам на Вікісховішчы

Паводле Бібліі, узышоў на прастол ва ўзросце 41 года і валадарыў 17 год. Пры ім адбыўся падзел Ізраільска-Іўдзейскага царства на Ізраільскае і Іўдзейскае. За сталіцу меў Іерусалім, галоўны горад Іудзеі. Нягледзячы на ператварэнне сталіцы і 15 іншых гарадоў у моцныя крэпасці, на пятым годзе свайго валадарства пацярпеў паражэнне ад егіпецкага цара Сусакі. Біблія падае яго прадаўжальнікам разбешчанага вобраза жыцця свайго бацькі Саламона, які меў шмат жонак і наложніц і мноства дзяцей ад іх. Любімай жонкай Раваама была Мааха, дачка ці ўнучка Авесалома. Сваім пераемнікам на стальцы ён прызначыў свайго сына Авію.[4]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Каменецкий А. С. Рехабеам // Еврейская энциклопедияСПб.: 1912. — Т. 13. — С. 465–467.
  2. 10 // Першая кніга летапісаў
  3. Пераклад Бібліі Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі
  4. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

ЛітаратураПравіць