Вірсавія
Вірсавія (іўр.: בת שבע) — дачка Ліяма [3], удава Урыі Хетэяніна, жонка цара Давіда і маці цара Саламона.
Вірсавія | ||||
---|---|---|---|---|
іўр.: בת שבע | ||||
|
||||
Нараджэнне |
каля 1009 да н.э.[1] |
|||
Смерць | каля 937 да н.э.[1] | |||
Род | дом Давіда[d] | |||
Бацька | Eliam[d] | |||
Муж | Uriah the Hittite[d] і Давід | |||
Дзеці | Саламон, Нафан[d] і Собаб[d] | |||
Веравызнанне | Яхвізм[d][2] | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Старым Запавеце
правіцьПаводле біблейскай Кнігі Царстваў, Вірсавія была жанчынай рэдкай прыгожасці. Цар Давід, адпачываючы на даху свайго двара, убачыў унізе як купалася Вірсавія. Яе муж, Урыя Хетэянін, знаходзіўся ў той час удалечыні ад дома, на службе ў войску Давіда. Вірсавія не спрабавала спакусіць цара, пра што сведчыць біблейскі тэкст. Але Давід спакусіўся прыгожасцю Вірсавіі і загадаў, каб яе даставілі да яго. У выніку іх адносінаў яна зацяжарыла. Пазней Давід напісаў ваяводу, што быў над Урыяй ліст, у якім загадаў «паставіць Урыю там, дзе будзе самая моцная бітва, і няхай адступяць ад яго», каб ён быў забіты і памёр. Сапраўды, так і адбылося, і Давід пасля ажаніўся з Вірсавіяй. Іх першае дзіця пражыло ўсяго некалькі дзён. Давід пазней раскайваўся ў зробленым. Гэтая гісторыя паслужыла сюжэтам для многіх вядомых жывапісных палотнаў.
Пры ўсім сваім высокім становішчы самай каханай з жонак Давіда Вірсавія заняла месца ў цені і паводзіла сябе годным чынам. Давід вянчаў на царства пасля сябе Саламона, сына Вірсавіі. Вірсавія была мудрай жанчынай і заўсёды спадзявалася на Бога. У адносінах да Давіда яна стала маўклівай і кахаючай жонкай і добрай маці сваім дзецям (Саламону і Натану).