Адкрыць галоўнае меню

Угра́[1] (руск.: Угра) — рака ў Смаленскай і Калужскай абласцях Расіі, левы прыток Акі (басейн Волгі).

Угра
Ugra River.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 399 км
Плошча басейна 15700 км²
Басейн Ака → Волга → Каспійскае мора
Расход вады 85,2 м³/с (у п. Таваркава)
Вадацёк
Выток  
 · Месцазнаходжанне Смаленскае ўзвышша, в. Бабічы
 · Каардынаты 54°24′33,30″ пн. ш. 33°27′52,90″ у. д.HGЯO
Вусце Ака
 · Месцазнаходжанне в. Угра (Калуга)
 · Вышыня 117,3 м
 · Каардынаты 54°30′26″ пн. ш. 36°06′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Смаленская вобласць, Калужская вобласць
Раён Ельнінскі раён
Угра (Цэнтральная федэральная акруга)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Угра на Вікісховішчы

Даўжыня 399[1] км, плошча басейна 15 700[1] км². Бярэ пачатак на Смаленскім узвышшы на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці.

Жыўленне ракі змяшанае: доля сцёку талых вод у сярэднім складае каля 60 %, больш за 30 % гадавога сцёку прыпадае на грунтавыя воды, каля 5 % — на сцёк дажджавых вод. Расход вады за 35 км ад вусця — каля 90[1] м³/с. Замярзае ў лістападзе — пачатку студзеня.

Даліна ракі пойменная, з шырынёй поймы 1—2 км, у ніжнім цячэнні — 3,5 км. Шырыня рэчышча ў ніжнім цячэнні — 70—80 м. Глыбіня ў межань на перакатах — 0,4-0,6 м, найбольшая на плёсах — 4 м. Сярэдняя хуткасць цячэння вады — 0,4—0,6 м/с.

На рацэ горад Юхнаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

ЛітаратураПравіць

Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 443. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць