Смаленская вобласць

Смаленская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі на захадзе еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр Смаленск (адлегласць ад Масквы — 419 км). Мяжуе з Маскоўскай, Калужскай, Бранскай, Пскоўскай і Цвярской абласцямі Расіі, а таксама з Магілёўскай і Віцебскай абласцямі Беларусі. Уваходзіць у склад Цэнтральнай федэральнай акругі і Цэнтральнага эканамічнага раёна.

Смаленская вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 верасня 1937
Кіраўнік Vasily Anokhin[d]
Насельніцтва
  • 921 127 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 49 779 км²
Смаленская вобласць на карце
Часавы пояс MSD, Еўропа/Масква[d][2] і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RU-SMO
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча 49 800 км². Насельніцтва — 1005,9 тыс. чалавек (2006).

Прырода правіць

Смаленская вобласць знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Усходне-Еўрапейскай платформы, на захадзе Еўрапейскай часткі Расіі на мяжы з Беларуссю. Вобласць працягнулася на 255 км з поўначы на поўдзень і на 285 км з захаду на ўсход.

У цэлым паверхня хвалістая, з узгорыстымі ўчасткамі і параўнальна глыбока ўрэзанымі рачнымі далінамі. Пераважная частка тэрыторыі знаходзіцца ў межах Смаленскага, Духаўшчынскага (да 282 м) і Вяземскага ўзвышшаў. Самы высокі пункт рэгіёна — 321 м каля вёскі Мар’іна Вяземскага раёна. На паўночным захадзе — марэнныя грады (Слабадскога (да 241 м) і іншыя), участкі Віцебскага (да 232 м.) і Валдайскага ўзвышшаў. На ўсходзе ўчастак Маскоўскага ўзвышша (вышыні да 255 м).

Нізіны — Вазуская, Верхнедняпроўская, Бярэзінская; Прыдняпроўская нізіна на крайнім поўдні вобласці з абсалютнымі адзнакамі ад 175 да 180 м і Прыбалтыйская ў поўнача-заходняй частцы, дзе знаходзіцца самая нізкая адзнака — 141 м па беразе ракі Заходняя Дзвіна на мяжы з Беларуссю.

Асноўная рака вобласці — Дняпро з прытокамі Сож, Дзясна, Вопь, Вязьма.

Насельніцтва правіць

Шчыльнасць насельніцтва: 20,2 чал./км² (2006), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 71,0 % (2006).

Нацыянальны склад насельніцтва: рускія 97,4 %, украінцы 1,7 %, беларусы 1,6 %. Вобласць падзяляецца на 25 раёнаў, буйнейшый гарады — Смаленск, Вязьма, Рослаўль, Ярцава.

Эканоміка правіць

Адукацыя правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць