Сцяг Смаленскай вобласці

Сцяг Смаленскай вобласці з'яўляецца сімвалам Смаленскай вобласці. Прыняты 10 снежня 1998 года.

Сцяг Смаленскай вобласці

Апісанне правіць

Сцяг Смаленскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно чырвонага колеру з адносінамі шырыні да даўжыні 2:3, унізе пакладзеныя дзве жоўтыя палосы, якія займаюць па 5 працэнтаў шырыні сцяга і падзяляюць сцяг па шырыні на тры часткі ў суадносінах 6:2:1. Наверсе ля дрэўка размешчаны скарочаны варыянт герба Смаленскай вобласці — шчыт з шапкай, які займае 45 працэнтаў шырыні і 20 працэнтаў даўжыні сцяга, а вертыкальная вось герба дзеліць сцяг у суадносінах 1:4. Палатно сцяга можа быць апраўлена залатымі махрамі.

Гл. таксама правіць

У Сеціве правіць