Іван Андрэевіч Булыгін

беларускі савецкі фізіёлаг

Іван Андрэевіч Булыгін (9 лютага 1907, в. Радышкава, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць — 12 красавіка 1984) — беларускі савецкі фізіёлаг. Акадэмік АН БССР (1959, член-карэспандэнт з 1956), доктар біялагічных навук (1952), прафесар (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. [4], член Міжнароднай арганізацыі па даследаванні мозгу[5].

Іван Андрэевіч Булыгін
Дата нараджэння 28 студзеня (10 лютага) 1907[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 1984(1984-04-12) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізіёлаг, выкладчык універсітэта, урач, загадчык лабараторыі, загадчык кафедры
Навуковая сфера ветэрынарыя[2], фізіялогія[2] і біялогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук[3] (1952)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Уладзімір Мікалаевіч Калюноў
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў ленінградскія ветэрынарны ў 1931 і аграпедагагічны ў 1932 інстытуты[4].

У 1935—1948 гадах працаваў у аддзеле агульнай фізіялогіі Ленінградскага філіяла Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам К. М. Быкава.

У 1948—1953 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.

З 1953 года — дырэктар Інстытута фізіялогіі АН БССР і загадчык лабараторыі агульнай фізіялогіі, у 1969—1979 гадах — адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР. Старшыня Беларускага фізіялагічнага таварыства з 1960 года.

Навуковая дзейнасць

правіць

Устанавіў наяўнасць умоўнарэфлекторных уплываў кары вялікіх паўшар’яў на маторыку страўніка і кішэчніка і выявіў некаторыя заканамернасці інтэрацэптыўных  (руск.) уплываў на рэфлекторную дзейнасць спіннога і галаўнога мозгу. Высунуў і эксперыментальна абгрунтаваў палажэнне аб складанай функцыянальнай структуры цэласнай інтэрацэптыўнай рэакцыі арганізма, вывеў і сфармуляваў паняцці аб множнасці аферэнтных шляхоў інтэрацэптыўных рэфлексаў і іх ускладненні ў філагенезе, пра ланцужныя і колцавыя нейрагумаральныя  (руск.) механізмы вісцаральных рэакцый[4]. Распрацаваў новыя прынцыпы структурна-функцыянальнай арганізацыі вегетатыўных гангліяў, высунуў і абгрунтаваў агульнае палажэнне аб ўзаемасувязі дывергенцыі  (руск.) і канвергенцыі ў дзейнасці нервовай сістэмы[4].

Узнагароды

правіць

Ушанаванне памяці

правіць

Зноскі

  1. а б в https://www.bsmu.by/page/55/3237/
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar2372373&strq=l_siz=20
  4. а б в г д Булыгин Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.
  5. БУЛЫГИН Иван Андреевич(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 346—347. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура

правіць
  • Булыгін Іван Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 134. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Иван Андреевич Булыгин (к 105-летию со дня рождения) [Текст] // Новости медико-биологических наук. — 2012. — Т.: 5, № : 1. — С. 120.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.

Спасылкі

правіць