Уладзімір Мікалаевіч Калюноў

вучоны ў галіне фізіялогіі

Уладзімір Мікалаевіч Калюно́ў[1] (руск.: Калюнов Владимир Николаевич; нар. 11 сакавіка 1934, Іванава) — вучоны-фізіёлаг і педагог, доктар біялагічных навук (1977), прафесар (1990).

Уладзімір Мікалаевіч Калюноў
Дата нараджэння 11 сакавіка 1934(1934-03-11) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Бацька Мікалай Міхайлавіч Калюноў
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Андрэевіч Булыгін
Партыя
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Іванава (сучасны адміністрацыйны цэнтр Іванаўскай вобласці Расіі). Сын М. М. Калюнова[2]. Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. У 1949 годзе сям’я Калюновых пераехала ў Мінск, дзе Уладзімір Мікалаевіч скончыў сярэднюю школу і паступіў на вучобу ў Мінскі медыцынскі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. У 1958—1960 гг. працаваў ўрачом Абласнога ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў горадзе Маладзечна, загадчыкам кабінетам функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага ўрачэбна-фізкультурнага дыспансера ў Мінску[2]. З 1960 года У. М. Калюноў у Інстытуце фізіялогіі акадэміі навук БССР на пасадзе малодшага навуковага супрацоўнікам, дзе ў 1965 годзе пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР І. А. Булыгіна абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «К анализу рецепторной функции некоторых экстрамуральных ганглиев вегетативной нервной системы»[2]. У 1966—1975 гг. на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Электрофизиологический анализ афферент-ных систем симпатических ганглиев»[2] і да 1977 года ўзначальваў кафедру фізіялогіі жывёл і чалавека ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1977 годзе вучоны вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі, дзе да 1998 года займаў пасаду загадчыка лабараторыяй патафізіялогіі нервовай сістэмы.

З 1998 па 2003 гад У. М. Калюноў працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, дзе займаў пасады загадчыка кафедрай анатоміі, фізіялогіі і валеалогіі, потым прафесара. У 2006 годзе зноў вярнуўся ў Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі, займаў пасады загадчыка лабараторыяй, вядучага навуковага супрацоўніка, з 2011 года — галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі нейрафізіялогіі[2].

Навуковая дзейнасць

правіць

У. М. Калюнову належаць навуковыя працы па фізіялогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы, даследаванні па біясінтэзу, механізмам дзеяння фактара росту нервовай тканкі, яго ўздзеянню на развіццё і дыферэнцыяцыю сімпатычных нейронаў і міжнейронныя сувязі, ролі эндагенных пептыдаў ў марфагенэзе арганізма ў стадыі развіцця і інш. Распрацаваў эксперыментальныя мадэлі, якія даюць магчымасць вывучаць адаптыўны гамеастаз. Пад яго кіраўніцтва абаронены 10 кандыдацкіх і 2 магістрскія дысертацыі, шэраг дыпломных праектаў[2].

Аўтар 337 навуковых публікацый, у тым ліку 5 манаграфій і 137 артыкулаў[2]. Адзін з аўтараў шэрагу патэнтаў[3].

Член Вучонага Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новости медико-биологических наук», Праўлення Беларускага таварыства фізіёлагаў і старшыня Праўлення яго Мінскага гарадскога аддзялення[2].

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. а б в г д е ё ж Вучоныя Беларусі. Калюнов Владимир Николаевич (К 80-летию со дня рождения) (руск.) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 2, 2014. (Серыя медыцынскіх навук)
  3. База патэнтаў Беларусі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць