Маладзечна
Маладзе́чна[2] (афіц. транс.: Maladziečna) — горад у Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Уша, адміністрацыйны цэнтр Маладзечанскага раёна. За 73 км на паўночны захад ад Мінска. Насельніцтва — 95 233 чал. (2017)[1].
Горад
Маладзечна
| ||||||||||||||||||||||||||||||
НазваПравіць
Тапонім «Маладзечна», відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая знікла ў выніку меліярацыйных прац. Таксама існуе меркаванне, што назва горада ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэнні — дзяцюк, ваяр у княжацкай дружыне[3]), «малады», «малодшы» або ад спалучэння двух даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазмяшчальнае месца».
ГісторыяПравіць
Першы пісьмовы ўспамін пра Маладзечна змяшчаецца ў прысяжным лісце князя ноўгарад-северскага Дзмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 снежня 1388 г.[4][5]. У 1413 г. мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства.
У ХV ст. ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 — двойчы, а таксама ў 1533) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.
Цэнтр намесніцтва, у 1500 г. згадваецца намеснік маладзечанскі Іван Кошка, акольнічы смаленскі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, Маладзечна ўвайшло ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1567 г. тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоў Люблінскай уніі[4]. У канцы ХVI ст. Маладзечна ўваходзіла ў шэрагі 20 найбуйнейшых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[4]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Заслаўскіх, Мсціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1708 Маладзечна пэўны час займалі шведскія войскі. У 1757 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 уладальнік паселішча Міхал Казімір Агінскі збудаваў тут касцёл Св. Казіміра, пры якім з 1762 дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расійскімі ўладамі ў 1831)[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Маладзечна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, з 1847 Віленскай губерні. У вайну 1812 года 4 снежня каля мястэчка расійскія войскі разбілі ар’ергард французскай арміі маршала Віктора.
14 красавіка 1831 у часы вызваленчага паўстання аддзел Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладзечна з-пад расійскага панавання. Аднак ужо 22 красавіка 1831 царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 з мэтай русіфікацыі края ўлады адкрылі настаўніцкую семінарыю, выкладанне ў якой вялося вылучна на рускай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэнню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.
- Старыя выявы Маладзечна
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Маладзечна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі самастойнай гмінай у Вілейскім павеце Віленскага ваяводства. З 1927 года — цэнтр асобнага павета, а 26 красавіка 1929 Маладзечна атрымала статус горада[7][8]. З 1922 па 1939 гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года ў складзе горада) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.
У 1939 годзе Маладзечна ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 зрабілася цэнтрам раёна Вілейскай вобласці. Станам на 1940 тут адкрылася педагагічнае вучылішча, працавалі 2 клубы, бібліятэка, бальніца, 2 аптэкі. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
20 верасня 1944 года горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Маладзечанскай вобласці ўвайшоў у склад Мінскай вобласці.[9]
17 сакавіка 1988 года рашэннем № 38 выканкама Маладзечанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў зацверджаны першы вядомы герб Маладзечна. Аўтары герба: доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994) і мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997).
У пачатку 1990-х горадам кіраваў гарсавет і Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка (1991—1994 старшыня Маладзечанскага гарвыканкама). Прайшла самая буйная кампанія па дэсаветызацыі тапанімікі ў Рэспубліцы Беларусь.[9]
3 мая 1991 года першым намеснікам старшыні Маладзечанскага гарвыканкама прызначаны Віктар Іосіфавіч Ганчар.
25 красавіка 1993 у часы дэмакратычных гарадскіх уладаў на чале з Генадзем Дзмітрыевічам Карпенка на цэнтральнай плошчы Маладзечна ў прысутнасці некалькіх тысяч гараджан адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка "Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі". Раней па ініцыятыве настаўніка Лявона Цімохіна і дырэктара завода жалезабетонных вырабаў Мікалая Івашкевіча з Салаўкоў прывезлі камень, які стаў асновай для помніка. У наш час пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанеслі ў Зялёны Гарадок — гістарычны раён горада побач з гарадскім паркам, затым далей у парк.[10]
1995: прызначаны старшынёй Маладзечанскага гарвыканкама Чурсін Мікалай Усцімавіч, нам. старшыні Ідэльчык Яфім Аронавіч.
18 сакавіка 1997 у горадзе адбылася ўрачыстая кансекрацыя новага касцёла Св. Іосіфа[11].
21 снежня 1999 года зацверджаны новы герб Маладзечна Рашэннем № 23 Маладзечанскага гарадскога Савета дэпутатаў і занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 10 лютым 2000 пад № 39. Аўтары герба: А. А. Шпунт і мастак І. А. Шпунт.
1999—2001: старшыня Маладзечанскага райвыканкама Заяц Леанід Канстанцінавіч.
- Горад на старых фатаздымках
Трыўмфальная брама, знішчаная пасля вайны
31 мая 2005: аб'яднанне Маладзечанскага раёна і горада Маладзечна ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку - Маладзечанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Маладзечна (Указ прэзідэнта № 248 ад 31 мая 2005 года)
2005: прызначаны старшынёй (аб'яднанага) Маладзечанскага райвыканкама Касабуцкі Сямён Міхайлавіч.
2009: прызначаны старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Кучко Генадзь Мечыслававіч.
2010—2013: старшыня Маладзечанскага райвыканкама Дамаценка Фёдар Аляксандравіч.
У 2011 годзе ў горадзе прайшоў фестываль «Дажынкі-2011».
У 2013 годзе ў межы горада ўключаныя некаторыя вуліцы вёскі Рагазы, частка тэрыторыі Цюрлёўскага сельсавета[12].
5 сакавіка 2013 года старшынёй Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны Яхнавец Аляксандр Дзмітрыевіч.
10 сакавіка 2017 года адбылася найбуйнейшая акцыя пратэсту за гісторыю незалежнай Беларусі ў горадзе (каля 1000 чалавек) названая як «Марш недармаедаў» ці «Марш раззлаваных беларусаў». Людзі сабраліся на цэнтральнай плошчы і пасля мітынгу прайшлі маршам да будынка падатковай інспекцыі. Пратэставалі супраць так званага «дэкрэта аб дармаедстве» і «падатку на беспрацоўных» (Дэкрэта прэзідэнта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства») і іншых дзеянняў уладаў. Гучалі лозунгі: «Нет декрету № 3 — Лукашенко уходи», «Баста», «Ганьба», «Жыве Беларусь» і іншыя.[13][14][15][16]
4 верасня 2018 на пазачарговай сесіі савета дэпутатаў Юрый Мікалаевіч Горлаў быў зацверджаны на пасаду старшыні Маладзечанскага райвыканкама, раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне.[17][18][19]
19 мая 2020 адменены Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2020" у сувязі з пагрозай распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Фестываль у Маладзечне ў 1993 годзе заснаваны па ініцыятыве Генадзя Карпенкі. З 1993 па 1996 праводзіўся штогод, пасля раз у два гады. З 2011 года зноў праводзіўся штогод, ажно да 2020.[20][21]
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі (Завод парашковай металургіі), лёгкай, харчовы, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца «Маладзечанская» (знаходзіцца побач цэнтральнай плошчы, у 10 хв. хады ад чыгуначнага і аўтавакзалаў).
Вузел чыгунак на Мінск, Полацк, Вільнюс, Ліду і аўтадарог на Мінск, Вільнюс, к.п. Нарач.
КультураПравіць
У горадзе знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).
У 2006 і 2013 гадах горад стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[28].
У Маладзечне працуюць рэп і хіп-хоп гурты (Usplesk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal і іншыя).
У Маладзечне 14 сярэдніх школ, мастацкая школа, 6 вучылішч, у т.л. медыцынскае і музычнае, політэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.
Выпускаецца гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны»
СМІПравіць
- «Маладзечанская газета». Орган раённай улады.
- «Рэгіянальная газета». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»
- Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
- Радыё «Маладзечна».
Грамадскае жыццёПравіць
Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленне праваабарончай арганізацыі Беларуска-Хельсінкскі камітэт, скауцкая дружына «Маладэчына».
Рэлігійнае жыццёПравіць
У горадзе зарэгістравана 5 рэлігійных суполак.
Турыстычная інфармацыяПравіць
Маладзечна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[29].
Гатэль «Маладзечна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілін хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У горадзе працуе краязнаўчы музей.
СлавутасціПравіць
- Касцёл Святога Айца Піо
- Касцёл Святога Юзафа
- Гарадзішча (XV—XVII стст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000295
- Гістарычная забудова горада (ХІХ — пач. ХХ стст.)
- Касцёл і кляштар трынітарыяў (XVIII ст., дагэтуль не вернутыя каталікам) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000294
- Мемарыяльны комплекс «Шталаг 342»
- Настаўніцкая семінарыя (1762)
- Сінагога (XIX—XX стст.)
- Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1867—1871)
- Чыгуначная станцыя (1907)
Страчаная спадчына
- Брама Трыўмфальная (1920-я)
- Уніяцкая царква Святых Казьмы і Дзям’яна (XVIII ст.)
- Касцёл (1-я пал. ХХ ст.)
- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
- Царква (XVI ст.)
- Краявіды Маладзечна
Вядомыя асобыПравіць
- Юрый Антонаў (нар. 1945) — савецкі і расійскі кампазітар і спявак.
- Меер Аксельрод (1902—1970) — савецкі мастак.
- Зэлік Аксельрод (1904—1941) — яўрэйскі савецкі паэт і перакладчык.
- Уладзімір Боська (нар. 1984) — пісьменнік, драматург, музыка.
- Аляксандр Арсенавіч Варанецкі (нар. 1951) — акцёр цырка, клоўн.
- Алег Груздзіловіч (нар. 1958) — беларускі журналіст.
- Фёдар Фёдаравіч Гулевіч (нар. 1952) — беларускі акцёр цырка, клоўн.
- Ігар Дзедусенка (нар. 1990) — беларускі класічны гітарыст.
- Мікалай Міхайлавіч Кірычэнка (1946—2018) — беларускі акцёр тэатра і кіно.
- Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч (нар. 1978) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Ян Станіслаў Сапега (1589—1635) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
- Кандрат Церах (нар. 1935) — апошні міністр гандлю СССР (1986—1991). У 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю.
Гарады-пабрацімыПравіць
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Каханоўскі Г. Маладзечна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 263. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии / Изд. А. Сапунова и кн. В. Друцкого-Любецкого. — Витебск: Губернская типо-литография, 1896. — [2], 264, 144 с., 33 л. ил., карт.: ил. — С. 221.
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 215.
- ↑ https://www.belaerogis.by/projects/molodechensk/
- ↑ http://www.minsk-region.gov.by/ru/region/rajony-minskoj-oblasti/molodechnenskij-rajon
- ↑ 9,0 9,1 https://news.tut.by/society/669362.html
- ↑ Помнік мучанікам устанавілі ў Зялёным Гарадку. Публікацыя ў «Рэгіянальнай газеце»
- ↑ 10-годдзе кансекрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // «Catholic.by», 20 сакавіка 2007
- ↑ Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
- ↑ https://www.intex-press.by/2017/03/10/v-molodechno-na-marsh-netuneyadtsev-vyshlo-1000-chelovek-brutalno-zaderzhany-lebedko-rymashevskij-i-zhurnalist-belapan/
- ↑ http://naviny.by/article/20170310/1489163644-marsh-netuneyadcev-proshel-v-molodechno
- ↑ http://belsat.eu/ru/news/protest-protiv-dekreta-3-planiruetsya-10-marta-v-molodechno-onlajn/
- ↑ https://news.tut.by/economics/534762.html
- ↑ http://minsk-region.gov.by/ru/homepage/novosti-oblasti/item/34214-vchera-prezentovali-novogo-predsedatelya-molodechnenskogo-rayispolkoma
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-u-molodechnenskogo-rayispolkoma-noviy-rukovoditel-2018-08-31
- ↑ http://www.rh.by/2018/08/31/novyj-predsedatel-molodechnenskogo-rajispolkoma-rodom-iz-bryanska-rukovodil-stolbtsovskim-rajispolkomom/
- ↑ https://rh.by/2020/05/19/fjestvalju-nje-budzje/
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-festivalya-belorusskoy-pesni-i-poezii-v-molodechno-v-etom-godu-ne-budet-2020-05-19
- ↑ 22,0 22,1 22,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ Молодечно // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлым Калінінградскай вобласці Расіі // Рэгіянальная газета
- ↑ Развитие и расширение международных связей в Санкт-Петербурге на примере Фрунзенского района (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 31. Акты о литовских татарах. — Вильна, 1906. — С.108, 138—139, 161—162, 193, 196—197, 222—228, 255—256.
- Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т. 39. Документы и материалы, относящиеся к истории Отечественной войны 1812 года. — Вильна, 1912. — С. 270, 259, 260, 299, 406—407, 465, 470.
- Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Каханоўскі Г. Маладзечна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Mołodeczno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 647—648.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маладзечна
- Геаграфічныя звесткі па тэме Маладзечна на OpenStreetMap
- http://www.molodechno.by — Старонка горада
- Здымкі на Radzima.org
- «Рэгіянальная газета» анлайн
- Агульныя звесткі пра Занальны дзяржаўны архіў г. Маладзечна
- Маладзечанскае аддзяленне РАА «БХК»
- Надвор'е ў горадзе Маладзечна