Уша (прыток Віліі)

рака ў Беларусі, прыток Віліі

Уша́ — рака ў Валожынскім і Маладзечанскім раёнах Беларусі, левы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 780 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 .

Уша
Рака Уша, Аляхновічы
Рака Уша, Аляхновічы
Характарыстыка
Даўжыня 75 км
Басейн 780 км²
Расход вады 6,01 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Будраўшчына
 • Каардынаты 54°03′51″ пн. ш. 27°09′17″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Каардынаты 54°24′57″ пн. ш. 26°36′22″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Валожынскі раён, Маладзечанскі раён
physical
Уша (прыток Віліі)
Уша (прыток Віліі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва Уша балцкага паходжання.

Корань Uš- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уша (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назве ракі Ушача.

Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].

Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.

Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні).

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

Назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія

правіць

Асноўныя прытокі: Вярэдаўка, Цна (справа), Пісараўка, Тур’я, Чорная, Нявежа, Гадзея (злева).

На рацэ: Аляхновічы, Краснае, Маладзечна.

Пачынаецца на паўночны захад ад в. Будраўшчына Валожынскага раёна, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, упадае ў Вілію за 1,8 км на паўночны захад ад в. Шыкава. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэднім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная. Пойма шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй г. Маладзечна 4—5 км, перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае.

Заўвагі

правіць
  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.

Літаратура

правіць
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.