Нявежа

рака ў Беларусі

Няве́жа — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана). Даўжыня складае 9 км. Пачынаецца каля вёскі Лебедзева, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў Ушу за 3 км на ўсход ад вёскі Турэц-Баяры. На працягу 5 км перад вусцем каналізаваная.

Нявежа
Выток ля вёскі Лебедзева
Вусце Уша
Даўжыня 9 км

КрыніцыПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.