Маладзечанскі раён
Маладзе́чанскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Маладзечна.
Маладзечанскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Маладзечна | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Юрый Мікалаевіч Горлаў[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 73,81 %, руская 23,83 % Размаўляюць дома: беларуская 41,06 %, руская 54,61 %[2] |
||||
Насельніцтва (2013) |
136 223 чал.[3] (3-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 97,86 чал./км² (1-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 90,03 %, рускія — 6,76 %, украінцы — 1,12 %, іншыя — 2,09 %[2] |
||||
Плошча |
1 392,18[4] км² (17-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
321,7 м |
||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГеаграфіяПравіць
Раён знаходзіцца на паўночным захадзе Мінскай вобласці, мяжуе з Валожынскім, Вілейскім, Мінскім раёнамі Мінскай вобласці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гродзенскай вобласці.
Клімат умерана кантынентальны.
Паверхня часткова хвалістая. Паўднёвая частка раёна знаходзіцца на Мінскім узвышшы. Найвышэйшая кропка раёна — гара Капланшчына (321,7 м) на мяжы з Валожынскім раёнам (у цэнтры ландшафтнага заказніка "Бортнікі").
Па тэрыторыі раёна працякае некалькі рэк:
ГісторыяПравіць
Раён утвораны 15 студзеня 1940 года на падставе Указу Прэзідыума ВС БССР Аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР. Цэнтр — горад Маладзечна. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Беніцкі, Вялікасельскі, Гарадзілаўскі, Заскевіцкі, Лебедзеўскі, Літвенскі, Маркаўскі, Мароськаўскі, Мясоцкі, Насілаўскі, Палачанскі, Раеўшчынскі, Соўлаўскі, Хажоўскі, Хоўхлаўскі.
У перыяд з 1940 па 1960 гг. уваходзіў у склад Вілейскай вобласці (у 1944 годзе вобласць была пераназвана ў Маладзечанскую).
3 жніўня 1954 года ў склад раёна з Ільянскага раёна перададзены вёскі Кутляны і Самалі[5].
З 20 студзеня 1960 года знаходзіцца ў складзе Мінскай вобласці.
26 жніўня 1991 года з часткі Красненскага сельсавета ўтвораны Чысцінскі сельсавет. 29 снежня 2009 года Радашковіцкі пассавет як тэрытарыяльная адзінка скасаваны[6]. 28 мая 2013 года скасаваны Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы[7].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць
У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага уладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў зменшаная на 2 [8] і складае цяпер 12. Гэтым рашэннем былі скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельсаветы.[8]
ДэмаграфіяПравіць
Паводле перапісу 2009 г. насельніцтва раёна складала 138 375 чал.[2]
Усяго налічваецца 276 населеных пунктаў. Раён падзелены на горад Маладзечна, гарадскі пасёлак Радашковічы і 14 сельсаветаў.
Нацыянальны склад: беларусы — 92,3 %, рускія — 5,2 %, палякі — 0,6 %.
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць аўтамабільныя дарогі рэспубліканскага значэння Мінск — Вільнюс, Маладзечна — Вілейка — Мядзел, Маладзечна — Валожын.
КультураПравіць
У раёне знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». У горадзе штогод праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца» і Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі (з 1993).
У 1999, 2006 і 2013 гадах раён стаў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля».[9][10][11]
СМІПравіць
ПрэсаПравіць
- «Маладзечанская газета». Орган раённых улад
- «Рэгіянальная газета». Недзяржаўнае выданне. Уваходзіць у склад «Асацыяцыі Аб’яднаных Масмедыяў».
Радыё і тэлебачаннеПравіць
- Маладзечанскае кабельнае тэлебачанне «МКТВ»
- Радыё «Маладзечна»
Вядомыя асобыПравіць
- Юліян Бакшанскі — удзельнік вызваленчага руху і паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве
- Аляксандр Бобрык — палявод, Герой Сацыялістычнай Працы
- Мікалай Верамей — беларускі грамадска-палітычы дзеяч, публіцыст
- Аляксандр Грышкевіч — беларускі мастак-пейзажыст (нарадзіўся ў 1961 г. ў Маладзечне)
- Рыгор Сарока — дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага, дырыжор сімфанічнага аркестра каледжа
- Рыгор Семашкевіч — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец
- Юльян Сергіевіч — беларускі паэт і настаўнік, самадзейны мастак
- Юзаф Трыпуцька — шведскі мовазнавец-славіст
- Кандрат Церах — апошні міністр гандлю СССР (1986—1991). У 1963—1965 — дырэктар Маладзечанскага гархарчпрамгандлю.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ http://president.gov.by/ru/news_ru/view/prinjatie-kadrovyx-reshenij-19390/
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ Дадзеныя на сайце Маладзечанскага райвыканкама
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ 8,0 8,1 Маладзечанскі раён. Маладзечна прырасло Рагазамі. На 2 сельсаветы меней. Падрабязнасці // Рэгіянальная газета
- ↑ «Адна зямля» сцірае межы//«Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне //«Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі»//«Рэгіянальная газета»
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.