Вілейскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскай вобласці Беларусі

Вілейскі раён — адзін з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Быў утвораны 5 ліпеня 1946 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Падзелены на 11 сельсаветаў. Станам на 2012 год[2], на тэрыторыі раёна налічвалася 49 700 чалавек (сярэдняя шчыльнасць — 20,25 чал.), на 1 студзеня 2018 года — 47349 чалавек (у горадзе — 26760, у вёсцы — 20589)[1]. Плошча раёна — 2 453,81 км² (8 месца ў вобласці).

Вілейскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус раён
Уваходзіць у Мінскую вобласць
Уключае 11 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Вілейка
Дата ўтварэння 5 ліпеня 1946
Кіраўнік Анатоль Мікалаевіч Завацкі[d]
Старшыня райвыканкама Кот Віктар Іосіфавіч
Старшыня райсавета дэпутатаў Радзевіч Наталля Аляксандраўна
Афіцыйныя мовы Беларуская, руская
Насельніцтва (2018)
47 349 чал.[1][2] (8-е месца)
Шчыльнасць 20,25 чал./км² (12-е месца)
Нацыянальны склад Беларусы — 93,89 %
Рускія — 4,48 %
Іншыя — 1,63 %[3]
Канфесійны склад Праваслаўныя
Каталікі
Пратэстанты
і інш.
Плошча 2 453,81 [4]
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
168 м[5]
Вілейскі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Паштовыя індэксы 222410
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 

Вілейскі раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Землі раёна мяжуюць з Мядзельскім, Маладзечанскім, Мінскім і Лагойскім раёнамі Мінскай, Докшыцкім — Віцебскай, Смаргонскім — Гродзенскай вобласці. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень складае 58 км, з захаду на ўсход — 73 км. Асноўная частка Вілейскага раёна размешчана ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Паверхня пераважна плоская, на крайнім паўднёвым усходзе — Мінскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максімальная — 257,4 м (на поўдзень ад вёскі Хаценчыцы). Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў складае 611 мм. Лясы (41 % тэрыторыі раёна) распаўсюджаныя паўсюдна, пераважаюць хваёвыя і яловыя. У межах раёна размяшчаецца частка нацыянальнага парку Нарачанскі. Найбуйнейшая рака — Вілія з прытокамі Нарач, Спорня, Сэрвач, Ілія, Белавароціца, Смердзія. У 1974 годзе побач з горадам пабудаванае самае вялікае вадасховішча ў краіне — Вілейскае, плошчай 63,3 км² і аб’ёмам 238 млн м³, з якога пачынаецца Вілейска-Мінская водная сістэма.

Гісторыя правіць

 
Прылады кундскай культуры
 
Прыклад посуду нарвскай культуры
 
Каменная баявая сякера. Ранні бронзавы век. Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі. Паштовая марка
 
Мемарыял на месца Вілейскага гета

Першы чалавек на тэрыторыі Вілейскага раёна з’явіўся ў 9 тысячагоддзі да н.э. Археалагічныя помнікі эпохі мезаліту — стаянкі, дзе знойдзены крэмневыя прылады працы, знаходзяцца каля вёсак Асташкава і Сосенка. Каля вёсак Камена, Кастыкі, Куранец, Нарач, Рабунь і інш, выяўлены помнікі 4-га — 2-га тыс. да н.э. У паўночнай частцы сучаснага раёна жылі плямёны кундскай культуры, якіх у пачатку 4-га тыс. да н.э. змянілі плямёны нарвскай культуры, а ў 3-м тыс. да н.э. — культуры баявых сякер. Каля вёсак Ваўкалатка, Вязынь, Кастыкі, Куранец, Літвінкі, Асташкава, Рабунь і інш. знойдзены паліраваныя сякеры і іншыя прылады працы, якія адносяцца да эпохі бронзы (32-е тыс. да н.э. — 7 ст. да н.э.) і якія належаць прадстаўнікам культуры шнуравай керамікі.

Помнікі ранняга жалезнага веку сведчаць аб засяленні раёна балцкімі плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. На гарадзішчы і паселішчы каля вёсак Арпа, Бязводнае, Баравыя, Галінова, Даўгінава, Малышкі, а таксама каля Вілейкі выяўлены рэшткі наземнага жылля слупавой канструкцыі, сляды вытворчасці жалеза. Тут знойдзены жалезныя сярпы, шылы, нажы, дзіды, пярсцёнкі, фібулы, бранзалеты і ляпны посуд.

Даследаванні паселішчаў Даўгінава, Сосенка, Гуркі сведчаць, што ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. на змену культуры штрыхаванай керамікі прыйшла банцараўская культура.

Пахавальнымі помнікамі славянскага крывіцка-дрыгавіцкага насельніцтва з’яўляюцца курганныя магільнікі 8 — 11 стагоддзяў каля вёсак Галінова, Журыхі, Камена, Забор’е і інш. У раёне налічваецца больш за 20 курганных магільнікаў 9 — 12 стагоддзяў.

У 1013 стагоддзях тэрыторыя раёна ўваходзіла ў Полацкае княства; з 14 ст. — У Вялікае Княства Літоўскае. Самае ранняе з выяўленых у пісьмовых крыніцах згадванняў Вілейкі датуецца 1460 годам.

У 1793 г. пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя раёна — у складзе Расійскай імперыі. 14 мая 1795 Вілейка атрымала статус горада — цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерні. 2 лютага 1796 г. зацверджаны герб павятовага горада. З 1842 па 1917 Вілейскі павет — у складзе Віленскай губерні. З 18 стагоддзя ў Іллі дзейнічала шкляная мануфактура — адна з найбуйнейшых на Беларусі. Каля Даўгінава ў 18231867 працавала суконная фабрыка.

У 1-ю сусветную вайну ў час ліквідацыі Свянцянскага прарыву 2223 верасня 1915 праведзена Вілейская наступальная аперацыя расійскіх войскаў.

У снежні 1917 г. на тэрыторыі раёна ўстаноўлена Савецкая ўлада. У лютым-снежні 1918 года раён захоплены германскімі войскамі, у ліпені 1919 — ліпені 1920, а таксама з верасня 1920 — польскімі войскамі.

У 19211939 гг. — У складзе Польскай дзяржавы. У 1939 г. Вілейскі раён увайшоў у склад БССР.

З 4 снежня 1939 г. Вілейка — цэнтр вобласці да верасня 1944, затым у складзе Маладзечанскай, са студзеня 1960 — Мінскай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны з 25 чэрвеня 1941 па 2 ліпеня 1944 гг. раён захоплены фашыстамі, якія знішчылі больш за 15 тысяч мірных жыхароў, спалілі разам з насельніцтвам 5 вёсак; некаторыя з вёсак Хаценчыцкага с/с (Любча і Боркі) не адноўлены пасля вайны. Супраціўленне акупантам з ліпеня 1941 г. аказвала Вілейскае антыфашысцкае падполле. Дзейнічалі Вілейскі падпольны абкам партыі і камсамола, Іллянскі і Куранецкі падпольныя райкамы партыі і камсамола, Вілейскае партызанскае злучэнне, асобныя партызанскія атрады і брыгады. Становішча на франтах і ў тыле ворага асвятлялі падпольныя газеты «Партизанская правда», «Сялянская газета», «Народный мститель», «Молодёжная газета» і інш.

5 ліпеня 1946 года Куранецкі раён (13 сельсаветаў: Асіпавіцкі, Бараўцаўскі, Іжскі, Каловіцкі, Касцяневіцкі, Кузьміцкі, Куранецкі, Рабунскі, Рускасельскі, Рэчкаўскі, Талуцкі, Халапкоўскі, Чурлонскі) перайменаваны ў Вілейскі, цэнтр раёна перанесены ў горад Вілейка. 16 ліпеня 1954 года скасаваны гарадскі пасёлак Куранец, Талуцкі і Халапкоўскі сельсавет. 20 ліпеня 1957 года да раёна далучаны Альковіцкі, Вязынскі, Ільянскі, Карпавіцкі, Латыгальскі, Навагуцкі, Рэдзькавіцкі, Суднікоўскі, Хаценчыцкі сельсаветы скасаванага Ільянскага раёна. 6 верасня 1957 года скасаваны Карпавіцкі, Латыгальскі, Навагуцкі, Рэдзькавіцкі, Суднікоўскі, 18 мая 1959 года — Чурлонскі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Мінскай вобласці. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Ваўкалацкі, Даўгінаўскі, Жарскі, Мільчанскі сельсаветы скасаванага Крывіцкага раёна. 4 красавіка 1973 года скасаваны Ваўкалацкі сельсавет. 16 жніўня 1973 года Кузьміцкі сельсавет перайменаваны ў Журыхскі. 11 верасня 1975 года Бараўцаўскі сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 17 сакавіка 1977 года Мільчанскі сельсавет скасаваны. 28 ліпеня 1980 года Каловіцкі сельсавет перайменаваны ў Любанскі. 13 красавіка 1981 года скасаваны Журыхскі сельсавет, 16 снежня 1982 года — Рускасельскі сельсавет, 24 ліпеня 1995 года — Рэчкаўскі сельсавет. 1 снежня 1998 года горад Вілейка і Вілейскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года Жарскі сельсавет перайменаваны ў Сцешыцкі[6]. 28 мая 2013 года скасаваны Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы, Касцяневіцкі сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі, Рабунскі сельсавет — у Крывасельскі[7].

Памятныя і цікавыя мясціны правіць

Помнікі гісторыі. На тэрыторыі Вілейскага раёна знаходзіцца 314 помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага і мясцовага значэння. З іх: 198 гістарычных, 48 архітэктурных, у.т.л. 11 сядзібна-паркавых комплексаў, 49 археалагічных, 19 геалагічных.

Помнікі археалогіі. Гарадзішча ў вёсках Арпа, Баравыя, Галінова, Даўгінава (ранні жалезны век (VI—VII стст.), Задвор’е, Камена, Казлы, Малышкі (помнік культуры штрыхаванай керамікі), Рэчкі, Слабада, Сосенка, стаянкі ў вёсках Слабада і Суцькі, курганныя магільнікі ў вёсках Галінова, Журыхі, Забор’е, Зарэчча, Кастыкі (20 насыпаў), Каўшэвічы, Кучкі, Любоўшы, Малевічы, Млечкі, Папоўцы, Ручыца, Хаценчыцы, Помнік эпіграфікі — валун «Варацішын крыж» (XII ст.) у Камена.

Каштоўным помнікам археалогіі з’яўляецца курганны магільнік IX-XI стст. каля вёскі Камена. Акрамя сярэдневяковых славянскіх курганных пахаванняў тут захаваліся старадаўнія татарскія могілкі. Магільныя пліты з надпісамі, зробленымі арабскай вяззю, знаходзяцца ў сасонніку недалёка ад р. Вілія.

У Вілейскім раёне знаходзіцца мемарыял «Памяці зніклых вёсак» адкрыты 30 чэрвеня 2009 года. Памятны знак у гонар 150-годдзя экспедыцыі навукоўца графа Канстанціна Тышкевіча (скульптурная кампазіцыя «Вільяна»).[8]

Помнікі ахвярам рэпрэсій. Памятныя крыжы на месцы масавага расстрэлу вязняў Вілейскай турмы ў чэрвені 1941 года ля вёскі Касута.

Памятныя крыжы на меркаваным месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага, беларускага патрыёта, антысавецкага дзеяча ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі, усталяваны 1 верасня 2009 года [9]. Крыжы неаднаразова знішчаліся невядомымі асобамі[10]. Адноўленыя.

Брацкая магіла (перапахаванне) ахвяр рэпрэсій на гарадскіх могілках Вілейкі «Лясныя» ля вёскі Снежкава.

Вайсковыя мемарыялы і помнікі.

Мемарыялы і вайсковыя могілкі часоў 1-й сусветнай вайны:

Мемарыялы і вайсковыя могілкі Польска-савецкай вайны: у Вілейцы, Даўгінаве, Куранцы. У гонар ахвяр Другой сусветнай вайны усталяваны шматлікія абеліскі і помнікі.

Культавыя збудаванні правіць

 
Касцёл Наведвання Дзевы Марыі (Альковічы)
 
Свята-Мікалаеўская царква (Латыгаль)

У Вілейцы знаходзіцца неагатычны Касцёл Узвіжання Святога Крыжа, Свята-Марыінская і Свята-Ціханаўская цэрквы. У 2015 годзе пабудавана царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Роспісы ў Свята-Ціханоўскай царкве былі створаны мастаком Барысам Цітовічам.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць каталіцкія храмы ў Касцяневічах, Даўгінаве, Ільі, Альковічах, Сцешыцах, Вязыні, Лукаўцы.

Праваслаўныя цэрквы месцяцца ў Бараўцах, Бубнах, Вардамічах, Вязыні, Даўгінаве, Забалацці, Іжы, Ільі, Кастыках, Касуце, Куранцы, Латыгалі, Любані, Мільчы, Нарачы, Партызанскім, Рабуні, Ручыцы, Рэчках і Спягле.

Капліцы ў Забор’і, Заброддзі, Зацемені, Івашынавічах, Казлах, Кардоне, Касуце, Клесіне, Поні, Судніках. Налічваецца два дзесяткі прыдарожных капліц, найстарэйшыя (XVIII ст.) — у вёсцы Ручыца.

Помнікі прыроды правіць

 
Варацішын крыж

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння (геалагічныя): 1. Агаленне «Сінюха» 2. Агаленне «Вінцантова» 3. Агаленне «Папоўцы» 4. Пагоркі «Рэчкінскія» 5. Валун «Гомсін камень» 6. Валун «Вялікі камень мішуцкі» 7. Валун «Варацішын крыж» 8. Валун «Каменны вол кузьмічоўскі» 9. Валун «Любецкі» 10. Валуны «Каменныя валы» сцебярацкія 11. Валун «Вялікі камень дварэцкі»[11]

 
Крыніца «Святая вада»

Заказнікі мясцовага значэння (водна-балотныя): 1. Гасцілава 2. Боркі 3. Калодкі 4. Бонда

Помнікі прыроды мясцовага значэння

Батанічныя: 1. Парк Лукавец 2. Парк Любань 3. Парк Асцюковічы 4. Урочышча Рэутка

Геалагічныя: 1. Вялікі камень дзядзіцкі 2. Вялікі камень івашынавіцкі 3. Вялікі камень лыцавіцкі 4. Вялікі камень падсосенскі 5. Вялікі камень рускасельскі 6. Кавянёўская катлавіна 7. Гара Міроткава 8. Гара Падвысокая

Гідралагічныя: 1. Крыніца «Святая вада» 2. Крыніца Стрэж

На тэрыторыі Вілейскага раёна месціцца частка тэрыторыі Нацыянальнага парка «Нарачанскі».

Турысцкія маршруты і экспедыцыі правіць

Распрацаваныя і дзейнічаюць некалькі турысцкіх маршрутаў.[12]

Штогод, пачынаючы ад 2007 года, з Вілейскага раёна бярэ старт водная экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча». Першая экспедыцыя «Шляхам Тышкевіча» прайшла ў 2007 годзе. Яе прымеркавалі да 150-годдзя вядомага падарожжа па Віліі краязнаўцы графа Канстанціна Тышкевіча. Вандроўнікі прайшлі па слядах экспедыцыі графа Тышкевіча ад вытокаў Віліі да зліцця з Нёманам.[13] Арганізатарамі і ўдзельнікамі першай воднай экспедыцыі сталі літоўскія і беларускія навукоўцы, краязнаўцы і турысты. Сёння яна набывае больш папулярызатарскі і турыстычны характар і заканчваецца на тэрыторыі Беларусі.[14]

Страчаная спадчына правіць

Адміністрацыйны падзел правіць

 
Сельсаветы Вілейскага раёна

У адпаведнасці з рашэннем Мінскага абласнога савета дэпутатаў аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Мінскай вобласці ад 28 мая 2013 года колькасць сельсаветаў Вілейскага раёна зменшаная на 2[15] і складае цяпер 11. Гэтым рашэннем былі скасаваны Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы. Касцяневіцкі сельсавет перайменаваны ў Людвіноўскі сельсавет з адміністрацыйным цэнтрам у аграгарадку Людвінова. Рабунскі сельсавет перайменаваны ў Крывасельскі сельсавет з пераносам адміністрацыйнага цэнтра у аграгарадок Крывое Сяло.[15]

Табліца з прывязкай па сельсаветах на 2 сакавіка 2018 года:[16]

Назва Адміністрацыйны цэнтр Плошча (км кв.) на 2013 г. Насельніцтва (чал.) Кіраўнік
1 Асіпавіцкі сельсавет Асіпавічы 144 1723 Самічова Ларыса Пятроўна
2 Вязынскі сельсавет Вязынь 214,4 1866 Судніковіч Ігар Міхайлавіч
3 Даўгінаўскі сельсавет Даўгінава 134,9 2901 Маліноўскі Аляксандр Мікалаевіч
4 Іжскі сельсавет Іжа 233,84 1481 Субач Дзмітрый Георгіевіч[17]
5 Ільянскі сельсавет Ілья 400,5 4117 Мікуцкі Аляксандр Канстанцінавіч
6 Крывасельскі сельсавет Крывое Сяло 99,5 1913 Супрановіч Ірына Аляксандраўна
7 Куранецкі сельсавет Куранец 205,4 1978 Барткевіч Віталь Бярнардавіч
8 Любанскі сельсавет Любань 236,75 2916 Алянцэвіч Юлія Аляксандраўна
9 Людвіноўскі сельсавет Людвінова 210 2262 Шавялёва Наталля Леанідаўна
10 Нарачанскі сельсавет Нарач 170,9 1652 Абрамчык Алена Мікалаеўна
11 Хаценчыцкі сельсавет Хаценчыцы 110.3 1510 Грэбянёк Дыяна Іванаўна

Эканоміка правіць

Прамысловасць правіць

На 1 студзеня 2013 г. у раёне налічваецца 10 прамысловых прадпрыемстваў, на якіх занята 3583 чалавек. Найбуйнейшыя з іх: ААТ «Зеніт-БелОМА», філіял Вілейская мэблевая фабрыка ЗАТ «Маладзечнамэбля», ААТ «Буддэталі», ААТ «Вілейскі рамонтны завод», ААТ «Вілейскі камбікормавы завод», філіял «Вілейскі хлебазавод» РУП «Барысаўхлебпрам».

Сельская гаспадарка правіць

На тэрыторыі раёна налічваецца 8 ААТ, 4 сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствы, 3 філіяла, 1 сельскагаспадарчая вытворчасць, 2 дапаможныя гаспадаркі, 1 сортавыпрабавальная станцыя. Занята ў сельскай гаспадарцы 3909 чалавек. Агульная зямельная плошча ААТ і ўнітарных сельгаспрадпрыемстваў — 87051 га, з іх 51058 га складаюць ворныя землі. Сярэдні бал ворных зямель — 30,4, сельгасугоддзяў — 28,4.

Транспарт і сувязь правіць

Геаграфічнае становішча раёна абумовіла развіццё яго транспартнай сістэмы. Праз тэрыторыю раёна праходзяць буйныя аўтамабільныя трасы Р28 Мінск — Нарач і Р63 Барысаў — Вілейка — Ашмяны.

Праз тэрыторыю раёна праходзіць чыгуначная лінія «Маладзечна-Полацк» з прыпынкамі: Даманаўскі, Красны Беражок, Зеніт, Вілейка, Куранец, Стражы.

У Вілейцы знаходзіцца аўтавакзал, які абслугоўвае ўнутрыраённыя маршруты, а таксама тыя, што звязваюць паўночную і цэнтральную часткі Беларусі, а таксама Прыбалтыку з усходам Беларусі.

Раённы вузел паштовай сувязі, раённы вузел элекрасувязі.

Будаўніцтва, меліярацыя правіць

У раёне працуюць будаўнічыя арганізацыі: ДУП «ПМК-185», ДУП «ПМК-186», ДБУ-13, філіял «ДРБУ-162», філіял «ДЭУ-63», ТАА «Аграпрамэнерга», БМУ ААТ «Мінскводбуд», ТАА «Вясёлка Буд», ТАА «Сувязь-2008»; а таксама меліярацыйныя — ДУП «Вілейскае ПМС», ААТ «ПМК-88».

Гандаль, паслугі правіць

Раённае спажывецкае таварыства аб’ядноўвае ўнітарнае прадпрыемства «Сунічка», а таксама прадпрыемствы камунальнай уласнасці КУП «Садружнасць», УП «Рамонак», УП «Меркурый-Цэнтр». Бытавымі паслугамі займаюцца 45 прадпрыемстваў і арганізацый, 123 прадпрымальнікі.

Медыцына, здароўе правіць

У сістэме медыцыны раёна цэнтральнае месца займае ўстанова аховы здароўя «Вілейская цэнтральная раённая бальніца»[18]. У яе склад уваходзяць цэнтральная раённая бальніца, паліклініка, стаматалагічная паліклініка, 2 участковыя бальніцы, 1 бальніца сястрынскага догляду, 7 амбулаторый, 25 фельдчарска-акушэрскіх пунктаў, 3 пункты аховы здароўя і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Стаматалагічныя паслугі аказваюцца таксама ў недзяржаўным сектары медабслугоўвання.

 
ДРАЦ «Надзея»

У вёсцы Будзішча размешчаны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Надзея»[de] для дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад выбуху на Чарнобыльскай АС, з шматфункцыянальным спартыўна-фізкультурным комплексам[19].

Адукацыя правіць

Працуюць 26 дзённых агульнаадукацыйных устаноў, 1 прафесійна-тэхнічнае ўстанова (каледж), цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 2 сярэдніх спецыяльных навучальных установы (Ільянскі аграрны каледж, тэхнікум бізнесу і права), 17 дзіцячых дашкольных устаноў, спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.

СМІ правіць

  • «Шлях перамогі» — газета Вілейскага раённага выканаўчага камітэта; выдаецца з 1945 года (у савецкія часы — орган партыйных і савецкіх улад).
  • «Рэгіянальная газета» — недзяржаўны штотыднёвік. Выдаецца ад 1995 года.

Культура правіць

  • Вілейскі краязнаўчы музей.
  • Выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча (пры краязнаўчым музеі).
  • Народны тэатр гарадскога Дома культуры.
  • Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта»[20].
  • Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія».
  • 38 публічных бібліятэк (з іх 30 сельскіх бібліятэк і 1 сельская бібліятэка-клуб).
  • 29 сельскіх клубных устаноў.
  • Вілейскі раённы метадычны Цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.
  • Палац культуры.
  • Раённы Дом рамёстваў.
  • Дзіцячая школа мастацтваў (4 сельскія школы).
  • Цэнтр эстэтычнага выхавання.

Культурныя ініцыятывы правіць

  • У 2004 і 2012 гадах раён (Вілейка) быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[21][22].
  • 4 — 5 ліпеня 2015 года ў райцэнтры ўпершыню прайшоў рыцарскі фэст «Гонару Продкаў 2015»[23].

Фізкультура і спорт правіць

У раёне 36 спартыўных залаў, 23 прыстасаваных памяшканні для заняткаў фізічнай культурай і спортам, 15 плоскасных абсталяваных спартпляцовак, 1 стадыён, 2 асветленыя хакейныя пляцоўкі.

СДЮШАР Вілейскага райвыканкама, ДЮСШ АФП прафкама ААТ "Зеніт- БелОМА ", ФАК са спартыўным залай і фітнес залай, секцыя па каратэ «Дзяржынец», цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы «Сатурн» з плавальным басейнам, у якім аказваюць паслугі для насельніцтва па плаванні, аквааэробікі, більярдзе, фітнесу, настольным тэнісе, ўсходніх танцах, ёзе.

Турызм, рэкрэацыя правіць

У раёне дзейнічае 7 аграсядзіб, у Вілейцы — гасцініца «Вілія».[24]. Арганізацыяй турыстычнай дзейнасці на тэрыторыі раёна займаюцца кампаніі «Надежда тур»[25] і «Залаты компас»[26].

Рэлігійнае жыццё правіць

На тэрыторыі Вілейскага раёна зарэгістраваныя і дзейнічаюць 47 рэлігійных суполак, якія прадстаўляюць 5 канфесій: 26 — Беларускай Праваслаўнай Царквы, 10 — Рымска-Каталіцкага Касцёла, 8 — Хрысціян Веры Евангельскай, 2 — Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў, 1 — Хрысціян поўнага Евангелля.

Старшыні райвыканкама правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Некаторыя гідралагічныя аб’екты правіць

Крыніцы правіць

  1. а б На 1 января 2018 года численность населения в Вилейском районе составляла 47349 человек Архівавана 5 красавіка 2018. (руск.) Шлях перамогі
  2. а б Асноўныя паказчыкі развіцця раёна (руск.)
  3. Вынікі перапісу 2009 года (руск.)
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  5. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  7. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  8. http://vileyka.minsk-region.by/ru/tur_uslugi Архівавана 17 кастрычніка 2018.
  9. Ушанавалі памяць Расціслава Лапіцкага Архівавана 21 верасня 2016. // «Рэгіянальная газета»
  10. Атрыбуты памяці Лапіцкаму зніклі зноў Архівавана 13 сакавіка 2017. // «Рэгіянальная газета»
  11. Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 19 марта 2007 г. № 25 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения» // ПРАВО Законодательство Республики Беларусь
  12. Убачыць касцёл, пабудаваны за залатую табакерку, і абняць адзін з самых вялікіх камянёў Вілейшчыны. Маршрут «Па даўгінаўскіх ваколіцах» Архівавана 11 ліпеня 2015. // Рэгіянальная газета
  13. У ліпені ізноў праплывуць «Шляхам Тышкевіча». Экспедыцыя стартуе з Вілейкі Архівавана 11 ліпеня 2015. // Рэгіянальная газета
  14. У сплаве «Шляхам Тышкевіча» бярэ ўдзел 77-гадовы турыст Архівавана 11 ліпеня 2015. // Рэгіянальная газета
  15. а б Вілейскі раён. На 2 сельсаветы меней. Горад вырас за лік Порсы. Падрабязнасці Архівавана 20 кастрычніка 2013. // Рэгіянальная газета
  16. В Вилейском районе избраны председатели сельских Советов депутатов Архівавана 2 ліпеня 2018. (руск.) // Шлях перамогі
  17. Ад 31 сакавіка на пасадзе старшыні Іжскага сельвыканкама — Дзмітры Субач Архівавана 22 красавіка 2020. // «Рэгіянальная газета»
  18. Афіцыйны сайт Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы
  19. Рэабілітацыйны цэнтр «Надзея» на Вілейшчыне уступіў ў свой 21-ы год (Фотарэпартаж)(недаступная спасылка) // "Рэгіянальная газета
  20. На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц Архівавана 4 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
  21. «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  22. Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава Архівавана 13 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  23. Змаганні рыцараў і народныя спевы. У Вілейцы ўпершыню прайшоў фэст «Гонару Продкаў 2015» (Фота) Архівавана 8 ліпеня 2015.//«Рэгіянальная газета»
  24. http://www.tio.by/news/9663
  25. http://www.belarusinfo.by/ru/poisk/5314.html
  26. http://www.mos.by/index.php?section_id=350(недаступная спасылка)
  27. Упраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023
  28. Браты Адамовічы з-пад Альковічаў — авіятары, якія пакарылі Атлантыку Архівавана 4 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  29. Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  30. Касьян Вясёлы — яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны Архівавана 5 лютага 2019. // VIALEJKA.INFO
  31. Ахрем Афанасий Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 34. — 737 с.
  32. Кожны край мае тых, каго апявае Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  33. Павел Валынцэвіч Архівавана 13 лістапада 2013. // Рэгіянальная газета
  34. Волчецкий, Леонид Павлович(недаступная спасылка) // Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси
  35. Памяць. Вілейскі раён. // Валчэцкі Леанід Паўлавіч. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  36. .Адам Антонавіч Грымаць Архівавана 4 сакавіка 2016. // Сайт «Вілейшчына літаратурная»
  37. а б Барыс, Рогач 2013.
  38. Міхась Чарняўскі: Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3
  39. Памёр ураджэнец Вілейшчыны эканаміст Станіслаў Ляшковіч Архівавана 5 верасня 2015. // Рэгіянальная газета
  40. Трагічна загінуў Станіслаў Ляшковіч, наш зямляк, заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР Архівавана 5 сакавіка 2016. // Рэгіянальная газета
  41. «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 мая 2013.
  42. «Новік Ганна, біяграфія»
  43. «Восеньскі роздум Ганны Новік» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  44. «З любоўю да людзей» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  45. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004
  46. Дзяцінства пры трох уладах: прафесар Позняк расказвае пра жыццё ў Заходняй Беларусі пры Польшчы, Саветах і пад немцамі // «Наша ніва»
  47. Рогач Анатоль Архівавана 18 чэрвеня 2015. // «Рэгіянальная газета»
  48. Памяць. Вілейскі раён. // Удзельнік Алімпійскіх гульняў. — Мн.: БелТА., 2003. — С. 548. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  49. Слабодчыкаў Уладзімір Іванавіч(недаступная спасылка)// Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
  50. Як рэпрэсаваны пастух з Беларусі стаў польскім прафесарам // «Наша ніва»
  51. Першадрукар Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне Архівавана 11 лістапада 2013. //«Рэгіянальная газета»

Літаратура правіць

  • Вилейский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Памяць. Вілейскі раён. // . — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3 000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.
  • Барыс С. В., Рогач А. В. Нарачанка і яе берагі. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць