Вузлянка

рака ў Беларусі

Вузля́нка — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Нарачанка (басейн Нёмана). Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 663 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰.

Вузлянка
Вузлянка за Ляскамі
Вузлянка за Ляскамі
Характарыстыка
Даўжыня 53 км
Плошча басейна 663 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы
 · Вышыня вышэй 168,2 м
 · Каардынаты 54°53′12″ пн. ш. 27°11′50″ у. д.HGЯO
Вусце паўднёвы ўсход ля вёскі Іжа
 · Вышыня ніжэй 154,2 м
 · Каардынаты 54°39′46″ пн. ш. 26°47′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Раён Мядзельскі раён, Вілейскі раён
Вузлянка (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Вузлянка (Мінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Асноўныя прытокіПравіць

Агульныя звесткіПравіць

 
Грэбля на млыне ў Вузле

Пачынаецца каля вёскі Мазалеўшчына Мядзельскага раёна, вусце на паўднёвы ўсход ад вёскі Іжа. Даліна ў высокай плыні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона ў высокай плыні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м.

У басейне ракі возера Градскае, возера Баркі.

На рацэ ў маляўнічых мясцінах зона адпачынку Вузлянка. Папулярная для адпачынку сплавам на байдарках.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.

СпасылкіПравіць