Нарач (рака)
На́рач, Нарача́нка, Нароча — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 1650 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Нарач | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 75 км |
Басейн | 1 650 км² |
Расход вады | 11,9 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Нарач |
• Каардынаты | 54°49′07″ пн. ш. 26°49′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілія |
• Каардынаты | 54°26′22″ пн. ш. 26°38′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | Мядзельскі раён, Вілейскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва ракі Нарач (Нарачанка) найімаверней вытворная ад назвы возера Нарач. На гэта паказвае назва возера Nar-akys на тэрыторыі Літвы, адносна недалёка ад Нарачы.
Назва Нарач балцка-літоўскага паходжання, яе ўтвараюць дзве асновы Nar- i Ak-. Дакладна тыя ж асновы ў назве возера Nar-akys, таксама корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upis[1]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі корань Nar- у рачной назве Нара на Верхнім Павоччы[2].
Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»[3].
Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *okṷ(e)s-)[4]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака.
У двухасноўных гідронімах тыпу Нарач ці Свіслач[5] ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. ape «рака»)[6] або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)[7], як у гідронімах Жукопа або Ясельда.
Значэнне назвы Нарач можна перадаць як «Глыбокая вада».
Асноўныя прытокі
правіцьНа рацэ
правіцьЗоны адпачынку: Вузлянка
Агульнае
правіцьВыцякае на поўдзень з возера Нарач у Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, упадае ў Вілію за 1,2 км на паўднёвы захад ад в. Красніца (Вілейскі раён). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузлянкі ўтвораны гідралагічны заказнік «Чарэмшыцы».
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова аблесеная, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй в. Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасць 6 % (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча звілістае, яго шырыня 8—16 м, ад в. Слабада на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія.
Турызм
правіцьНа працягу паўкіламетра перад вусцем Нарачанкі на яе левым беразе пабудаваны турыстычныя стаянкі.
Крыніцы
правіць- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223.
- ↑ В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования 1981. Москва, 1982. С. 36.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 766.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 170—171.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
Літаратура
правіць- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
правіць- Рака Нарач ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка «Нарачанскі»(недаступная спасылка)
- Рака Нарач на карце Мядзелскага раёна(недаступная спасылка)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нарач (рака)
- '«Ля заснежанай Нарачанкі»' Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»