Ясельда
Ясельда, Ясольда — рака ў Брэсцкай вобласці, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 250 км. Вадазбор 7790 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35,8 м³/с. Агульнае падзенне ракі 37,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,15 ‰.
Ясельда | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 242 км |
Басейн | 7 790 км² |
Расход вады | 35,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°44′42″ пн. ш. 24°20′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 52°07′03″ пн. ш. 26°26′45″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
НазваПравіць
Назва Ясельды мае балцкае, яцвяжскае паходжанне і разам з іншымі гідронімамі, што сканчаюцца на -da (Голда, Грыўда, Нёўда, Сёгда, Саколда), адносіцца да рэгіёну нёманска-бужска-дняпроўскага водападзелу. Лінгвіст У. М. Тапароў выводзіў элемент -da з балцкага *uda «вада»[1]. Яшчэ раней, у 1923 годзе, такой кірунак тлумачэння гэтых рэгіянальных гідронімаў прапанаваў літоўскі мовазнавец К. Буга[2].
Асноўныя прытокіПравіць
Справа: Башта, канал Вінец, Аснежыцкі канал, Ласінцы, Мыш, Мерачанка. Злева: Цемра, Жыгулянка, Хатава, Агінскі канал.
На рацэПравіць
АгульнаеПравіць
Пачынаецца на вышыні 168,6 м над узроўнем мора, за 4 км на поўнач ад вёскі Клепачы Пружанскага раёна, у вярхоўі цячэ па Прыбужскай раўніне, далей па нізіне Прыпяцкага Палесся (па Бярозаўскім, Драгічынскім і Пінскім раёнах) праз Спораўскае возера. Вусце каля вёскі Качановічы Пінскага раёна. Ясельда ўваходзіць у водную сістэму, якая Агінскім каналам злучае басейн Прыпяці з басейнам Нёмана.
Веснавое разводдзе ў канцы сакавіка, доўжыцца да 1-й палавіны мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,4 м у вярхоўі да 2,6 м у ніжнім цячэнні, найбольшая адпаведна 1,7 і 3,1 м. Замярзае рака ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход працягваецца 2—3 сутак. Расход вады каля вёскі Сінін Пінскага раёна (53 км ад вусця) найбольшы 573 м/с (1958), найменшы 1,36 м³/с (1956).
Даліна невыразная, месцамі трапецападобная; яе шырыня 2—4 км, найбольшая 6—8 км. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні шырынёй 0,8—1,2 км, у ніжнім 1,5—6 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 39,1 км, а таксама на тэрыторыі Бярозаўскага раёна ад аграгарадка Сялец да аграгарадка Стрыгінь на працягу 15 км каналізаванае.
На неканалізаваных участках рэчышча звілістае і моцназвілістае, яго шырыня 10—40 м, найбольшая 80 м (каля вёскі Купяцічы Пінскага раёна).
У басейне ракі вадасховішча Руднікі (Пружанскі раён)[3], Джыдзінне[4] (Іванаўскі раён).
Зноскі
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья.. — М., 1962. — С. 169—170.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 430. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 95.
ЛітаратураПравіць
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
- Ясельда / И. В. Абрамова [и др.]; под общ. ред. А. А. Волчека, И. И. Кирвеля, Н. В. Михальчука; Национальная академия наук Беларуси, Полесский аграрно-экологический институт. — Минск : Беларуская навука, 2017. — (Реки Полесья). — 416, [2] с. ISBN 978-985-08-2220-8.