Зэльва
Зэ́льва[2] (трансліт.: Zeĺva) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Ваўкавыск — Баранавічы. Насельніцтва 6 795 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Зэльва
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва Зэльвы паходзіць ад імя ракі Зэльвянкі, на якой размешчана паселішча. У Іпацьеўскім летапісе рака названа Зелевя («по Зелеви»), у крыніцах XVI ст. — Зельва, Зельвея, пазней пачала ўжывацца цяперашняя форма назвы Зэльвянка.
Назва балцка-яцвяжскага паходжання, звязаная з літоўскім žalvas «зеленаваты»[4].
У Літве аналагі — гідронімы Želva, Želvis, Zelva, Zelvė. Дзве апошнія назвы — возера і рака каля Еўя, узніклі пад уплывам яцвягаў[5], бо ў яцвяжскай мове, як і ў іншай заходнябалцкай мове — прускай, быў пераход ž > z. Яцвяжскае гучанне назвы аднаўляецца як *Zelvō (Зелво)[6].
Назву Зэльвы ставяць у адзін шэраг з такімі гідронімамі на левабярэжжы Нёмана, як *Zeita (назва возера, што дала назву ракі Zietela, ад якой праз некалькі этапаў трансфармацыі ўзнікла назва мястэчка Дзятлава)[7] і Свіцязь (мясцовыя літоўскамоўныя аўтахтоны ўжывалі назву Svitožis)[8]. Па-літоўску (па-ўсходнябалцку) гэтыя тры назвы мелі б карані Želv-, Žiet-, Švit- (заходнябалцкім мовам таксама быў уласцівы пераход š > s).
Назва Зэльвы з’яўляецца гідранімічнай спадчынай яцвягаў, у якую, апроч згаданых водных назваў, улучаюць таксама назвы рэк Ясельда, Грыўда, Саколда, Голда, Нёўда, Сёгда, у якіх другі складнік паходзіць ад яцвяжскага *udā «вада, рака»[9].
Гісторыя
правіцьПаселішча вядома з 1470 года як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 года вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва.
З XVI стагоддзя Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З першай паловы XVII стагоддзя — уладанне Сапегаў.
З 1524 года Вялікая Зэльва (з XVI стагоддзя ў крыніцах проста Зэльва) — мястэчка Ваўкавыскага павета.
У 1643 годзе К. Сапега прымаў тут караля польскага і вялікага князя літоўскага Уладзіслава Вазу.
У 1721 годзе каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш).
У 1739 годзе ў мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў.
З 1795 года — у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета.
У 1831 годзе Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні 1830—1831 гадоў канфіскаваная.
У XX стагоддзі Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы.
З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна.
У 1962—1966 гадах — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 года — цэнтр Зэльвенскага раёна.
Насельніцтва
правіць- 1829 год — 1 103 чал. (хрысціян — 159 мужч., 117 жанч.; яўрэяў — 452 мужч., 375 жанч.), 161 двор (63 — хрысціянскіх, 98 — яўрэйскіх)[10]
- 1832 год — 175 двароў[10]
- 1857 год — 1 950 чал., 240 двароў[10]
- 1897 год — 2 852 чал. (1 404 мужч., 1 448 жанч., у т.л. сялян — 470 мужч., 421 жанч.; асоб несялянскіх саслоўяў — 842 мужч., 981 жанч.)[10]
- 1971 год — 4,3 тыс. чал.[11]
- 2006 год — 7,7 тыс. чал.
- 2016 год — 6 906 чал.[12]
- 2017 год — 6 795 чал.[3]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (за 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.
Славутасці
правіцьВядомыя асобы
правіць- Ларыса Геніюш (1910—1983) — беларуская паэтэса і празаік
- Міхаіл Міхайлавіч Інькоў (нар. 1954) — беларускі скульптар і архітэктар.
- Іосіф Самуілавіч Канцэпольскі (1903—1976) — вучоны, доктар хімічных навук, прафесар
- Уладзімір Мазго (нар. 1959) — беларускі паэт.
- Іона Лазаравіч Фрэйдзін (1896—1991) — савецкі географ, эканаміст, доктар геаграфічных навук
- Аляксей Сцяпанавіч Шышко (нар. 1972) — беларускі архітэктар і дызайнер.
- Дзмітрый Вярстак (нар. 1980) — беларускі футбаліст.
- Дзмітрый Фёдаравіч Хворык (нар. 1977) — беларускі ўрач-дэрматавенеролаг. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2012).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.
- ↑ Kazimieras Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 134.
- ↑ А. П. Непокупный. Лингвогеографические связи литовских и белорусских форм названий г. Дятлово и его окрестностей // Балто-славянские исследования. М., 1974. С. 153, 155.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.
- ↑ K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. С. 601—602.
- ↑ а б в г Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва…
- ↑ БелЭн 1998.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР. Т. 2: справочник. — Мн., 1987. (руск.)
- Зэльва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 121—122. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Зэльва // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 340. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва і Дзярэчын у святле архіўных звестак // Славуты Зэльвенскі край: Матэрыялы навук. гісторыка-краязнаўчай канфер. — Ліда, 2004. — С. 87-97.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зэльва
- Геаграфічныя звесткі па тэме Зэльва на OpenStreetMap
- Сайт пасёлка Зэльва (руск.)