Зэльвенскі раён
Зэ́львенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 0,87 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Зэльва.
Зэльвенскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Уваходзіць у | Гродзенская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Зэльва | ||||
Дата ўтварэння |
15 студзеня 1940, 30 ліпеня 1966 |
||||
Дата скасавання | 17 красавіка 1962 | ||||
Кіраўнік | Дзяніс Аляксандравіч Альшэўскі[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 84,81 %, руская 13,16 % Размаўляюць дома: беларуская 76,05 %, руская 19,61 %[2] |
||||
Насельніцтва (2018) |
17 754 (16-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 21,9 чал./км² (11-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 70,69 %, палякі — 23,6 %, рускія — 4,28 %, іншыя — 1,43 %[2] |
||||
Плошча |
869,69[3] (16-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
239 м |
||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзяляецца на 7 сельсаветаў. Размешчаны ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці. На захадзе мяжуе з Ваўкавыскім раёнам, на поўначы — з Мастоўскім і Дзятлаўскім раёнамі, на ўсходзе — са Слонімскім раёнам, на поўдні — з Пружанскім раёнам Брэсцкай вобласці.
Прырода
правіцьТэрыторыя раёна знаходзіцца на Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшах, якія падзелены далінай ракі Зэльвянка, на поўначы — Нёманская нізіна. Рэльеф — узгорыста-платопадобны. Пераважае вышыня 150—200 метраў над узроўнем мора.
Найвышэйшая кропка Слонімскага ўзвышша і Залацееўскіх град (228,5 м, назвы не мае) знаходзіцца на тэрыторыі Галынкаўскага сельсавета, на адлегласці 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Старое Сяло. Каардынаты: 53° 09,856' N, 24° 57,683' E.
Найвышэйшая кропка Зэльвенскага раёна (239 м) знаходзіцца каля вёскі Мадзейкі.
Карысныя выкапні: торф, гравій, пясок, ганчарныя і цэментныя гліны.
Сярэдняя тэмпература студзеня складае −5,1 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў выпадае 536 мм у год. Вегетацыйны перыяд доўжыцца ў сярэднім 198 сутак.
Працякаюць рэкі Зэльвянка, Шчара з прытокамі Луконіца, Бяроза. У раёне знаходзіцца Зэльвенскае вадасховішча — буйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца дубовыя і грабавыя. Лясы займаюць 16,1 % тэрыторыі раёна, з іх 35 % — штучныя насаджэнні. Глебы іх дзярнова-падзолістыя (64 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,5 %), тарфяна-балотныя (12,5 %). У даліне ракі Зэльвянка заліўныя лугі. Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Мядухова», абласны паляўнічы заказнік «Старасельскі». Помнікі прыроды: камень-валун, дуб-трайнік. Вярховыя балоты — Карэвін луг (44,5 га) і Вішнеўка (143,2 га) — аб’яўлены помнікамі прыроды мясцовага значэння.
Гісторыя
правіцьЗэльвенскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бародзіцкі, Востраўскі, Галынкаўскі, Дзергялёўскі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі, Кастровіцкі, Крамяніцкі, Крывіцкі, Межырэцкі, Падбалоцкі, Пасуціцкі, Пляцяніцкі, Сянкоўшчынскі, Ялуцавіцкі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бародзіцкі, Востраўскі, Дзергялёўскі, Межырэцкі, Пасуціцкі сельсаветы, утвораны Тулаўскі сельсавет, Сянкоўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Казловіцкі, Падбалоцкі — у Самаравіцкі. 25 лютага 1961 года Крывіцкі сельсавет перайменаваны ў Марачынскі. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны, Галынкаўскі, Казловіцкі, Кастровіцкі і Пляцяніцкі сельсаветы перададзены Слонімскаму раёну, Дзярэчынскі і Марачынскі сельсаветы — Мастоўскаму раёну, гарадскі пасёлак Зэльва, Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Самаравіцкі, Тулаўскі, Ялуцавіцкі сельсаветы — Ваўкавыскаму раёну.
30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Зэльва, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Марачынскі сельсаветы Мастоўскага раёна, Дабраселецкі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Тулаўскі, Ялуцавіцкі сельсаветы Ваўкавыскага раёна, Галынкаўскі, Казловіцкі, Каралінскі, Кастровіцкі, Пляцяніцкі сельсаветы Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года скасаваны Казловіцкі сельсавет, Кастровіцкі сельсавет перададзены Слонімскаму раёну, утвораны Сынкавіцкі сельсавет. 21 красавіка 1969 года Пляцяніцкі сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі. 11 лютага 1972 года скасаваны Ялуцавіцкі сельсавет, 19 снежня 1974 года — Марачынскі сельсавет. 24 жніўня 1981 года з часткі Крамяніцкага сельсавета зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсавет, скасаваны Чырвонасельскі сельсавет. 25 лістапада 2004 года скасаваны Ялуцавіцкі сельсавет[4]. 18 красавіка 2017 года скасаваны Славаціцкі і Тулаўскі сельсаветы[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва раёна — 17,8 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 38 % (7700 чалавек). Сярэдняя шчыльнасць — 21,9 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Зэльва. У складзе раёна 125 сельскіх населеных пунктаў,
Паводле нацыянальнага складу насельніцтва размеркавана наступным чынам: беларусы — 68 %, палякі — 25 %, рускія — 5 %.
Гаспадарка
правіцьАгульная плошча сельгасугоддзяў складае 54 631 га, у тым ліку ворыва — 35 905 га. Раён з’яўляецца сельскагаспадарчым, спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса і збожжа. У сельскагаспадарчых прадпрыемствах ёсць 32,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы; 28,6 тыс. галоў свіней.
Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі раёна займаюцца 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 сельскагаспадарчы філіял, 2 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і 9 фермерскіх гаспадарак.
Прадпрыемствы: харчовай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Гродна — Баранавічы, аўтадарогі Ваўкавыск — Слонім, Слонім — Масты.
Будаўнічыя работы на тэрыторыі раёна выконваюць ДП «Зэльвенская МПМК-148», ААТ «Зэльварамбуд», УДБП «Зэльвенская ПМК», Зэльвенскае ўпраўленне меліярацыйных сістэм, а таксама будаўнічыя арганізацыі вобласці і рэспублікі.
Бытавое абслугоўванне ўсіх сельскіх саветаў ажыццяўляецца праз 12 комплексна-прыёмных пунктаў, аказваецца 15 відаў паслуг. Працуе гасцініца, пракатная база, база адпачынку.
Дамінуючае становішча ў гандлёвым абслугоўванні займае спажывецкая кааперацыя. Гандлёвую дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 79 магазінаў. У аб’яднанні прадпрыемстваў грамадскага харчавання працуе 9 прадпрыемстваў.
Медыцынскія паслугі аказваюць: цэнтральная раённая бальніца на 175 ложкаў; Манцякоўская бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў; паліклініка, разлічаная на 185 наведванняў у змену; 7 сельскіх урачэбных участкаў; 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
Транспарт
правіцьПа Зэльвенскім раёне праходзяць чыгунка Гродна-Баранавічы, некалькі аўтадарог рэспубліканскага падпарадкавання:
Культура, адукацыя, друк
правіцьУ раёне працуе 19 бібліятэк, 21 сельскі клуб, дзіцячая школа мастацтваў і музыкальная школа. Налічваецца 22 школы і 17 дашкольных устаноў.
Мясцовая прэса прадстаўлена раённай газетай «Праца». Выдаецца з 1940 года, тыраж складае 3470 асобнікаў (2007).
Турызм і адпачынак
правіцьНа тэрыторыі раёна маецца база адпачынку «Зэльва» (разлічана на 166 месцаў), працуе дзіцячы аздраўленчы лагер «Блакітная хваля».
Памятныя мясціны
правіцьАрхітэктурныя помнікі:
- Сядзіба Мураўскіх (канец XIX ст.) у вёсцы Аляксандраўшчына
- Палаца-паркавы ансамбль Сапегаў у вёсцы Дзярэчын
- Свята-Міхайлаўская царква ў вёсцы Вострава
- Спаса-Праабражэнская царква (сярэдзіна XIX ст.) і касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (пачатак XX ст.) у Дзярэчыне
- Юр’еўскі касцёл (1617) у вёсцы Крамяніца
- Міхайлаўскі касцёл (1782) у вёсцы Луконіца
- Благавешчанскі касцёл (1912) у вёсцы Міжэрычы
- Свята-Георгіеўская царква (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у вёсцы Славацічы
- вадзяны млын (канец XIX ст.) у вёсцы Старая Галынка
- царква-крэпасць (XV—XVI стст.) у вёсцы Сынкавічы.
Выбітныя асобы
правіць- Адольф Белакоз (каля 1826 — 1895) — выдавец, мемуарыст.
- Юрка Голуб (1947—2020) — паэт.
- Антон Жэбрак (1901—1965) — генетык, селекцыянер.
- Васіль Захарка (1877—1943) — палітычны дзеяч, публіцыст.
- Ларыса Геніюш (1910—1983) — паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч.
- Юрка Геніюш (1935, Зэльва — 1985) — беларускі паэт і пісьменнік. Сын Ларысы Геніюш і Янкі Геніюша.
- Сяргей Сідор (1937—1998) — географ, педагог.
- Міхась Скобла (нар. 1966) — паэт, перакладчык, эсэіст.
Крыніцы
правіць- ↑ http://www.zelva.grodno-region.by/ru/biografiya/
- ↑ а б Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Зельвенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 29 мая 2012. (руск.)
- Інфармацыя на старонцы Гродзенскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org