Ялуцавіцкі сельсавет
Ялу́цавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ялуцавічы.
Ялуцавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 18 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ялуцавічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 24 жніўня 1981 |
Дата скасавання |
11 лютага 1972, 25 лістапада 2004 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крамяніцкага сельсавета[1].
24 жніўня 1981 года ўтвораны зноў у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці ў складзе 18 населеных пунктаў (вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Дзеркачы, Жадзейкі, Забагонне, Звёздная, Крамяніца Дольная, Мадзейкі, Падгрушаны, Пасуцічы, Рэксці, Савічы, Станелевічы, Сухінічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы і хутар Крамяніца Горная), якія ўваходзілі ў склад Крамяніцкага сельсавета[2]. 25 лістапада 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Зэльвенскага (7 населеных пунктаў: Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы) і Крамяніцкага (11 населеных пунктаў: Дзеркачы, Жадзейкі, Звёздная, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксці, Станелевічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы) сельсаветаў[3].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района Архівавана 30 кастрычніка 2020.
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.