Крамяніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Крамя́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Крамяніца.

Крамяніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Зэльвенскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Крамяніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 864
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Самаравіцкага сельсавета. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Зэльвенскага раёна. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета[1]. 23 чэрвеня 1980 года ў склад сельсавета з Зэльвенскага сельсавета перададзены вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Забагонне, Мадзейкі, Пасуцічы, Савічы, Сухінічы[2]. 24 жніўня 1981 года з часткі Крамяніцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Аўдзеевічы, Вішнеўка, Дзеркачы, Жадзейкі, Забагонне, Звёздная, Крамяніца Дольная, Мадзейкі, Падгрушаны, Пасуцічы, Рэксці, Савічы, Станелевічы, Сухінічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы і хутар Крамяніца Горная) зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсавет[3]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ялуцавіцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Дзеркачы, Жадзейкі, Звёздная, Крамяніца Горная, Крамяніца Дольная, Падгрушаны, Рэксці, Станелевічы, Тадзіно, Шавулічы, Ялуцавічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2628 чалавек[5], з іх 79,3 % — палякі, 18,4 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1864 чалавекі[7].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 94 О решении вопросов административно-территориального устройства Зельвенского района Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.