11 лютага
11 лютага — сорак другі дзень года па Грыгарыянскім календары
← люты → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 |
Падзеі
правіць- 641: Пасля смерці Іраклія I улада перайшла да яго сыноў Канстанціна III і Іраклія II.
- 1752: Адкрыта першая лякарня ў ЗША — Пенсільванія шпіталь.
- 1777: Штат Вермонт у ЗША стаў першым штатам, дзе было скасавана рабства.
- 1809: Роберт Фултан запатэнтаваў параход − судна, якое прыводзіцца ў рух паравой машынай.
- 1878: У Вялікабрытаніі апублікаваны першы тыднёвы прагноз надвор’я.
- 1917: Літоўская Тарыба абвясціла Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнай Літоўскай дзяржавы са сталіцай Вільня ў саюзе з Германіяй.
- 1929: Ватыкан і Італія падпісалі Латэранскія пагадненні.
- 1943: Іосіф Сталін падпісаў рашэнне аб пачатку ў СССР працы над стварэннем атамнай бомбы.
- 1951: Прайшоў І Кангрэс беларусаў Амерыкі, на ім быў створаны Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі, старшынём якога стаў Мікалай Шчорс.
- 1955: Распачалася Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве.
- 1959: У Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага цырку.
- 1970: Выведзен на арбіту першы японскі штучны спадарожнік Зямлі «Асумі».
- 1999: Утворана Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Нарадзіліся
правіць- 885: Лі Цунке, апошні імператар Позняй Тан
- 1536: Рыгор XIV, Папа Рымскі (пам. 15.10.1591)
- 1717: Уільям Уільямс Пантыкелін, валійскі паэт (пам. 11.1.1791)
- 1728: Карл Яўген, герцаг Вюртэмберга (пам. 24.10.1793)
- 1800: Іозеф Франц Карл Амрын, канцлер Швейцарыі
- 1807: Напалеон Орда, беларускі мастак і кампазітар (пам. 26.4.1883)
- 1847: Томас Эдысан, амерыканскі вынаходнік (пам. 18.10.1931)
- 1875: Васіль Качалаў, акцёр расійскага тэатру
- 1876: Гаральд Гілман, англійскі мастак
- 1877: Антон Неканда-Трэпка, беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч, педагог (пам. 12.2.1942)
- 1881: Карла Кара, італьянскі мастак
- 1887: Луіс Персінджэр, амерыканскі скрыпач
- 1902: Любоў Арлова, савецкая актрыса (пам. 26.1.1975)
- 1920: Фарук I, кароль Егіпта (пам. 18.3.1965)
- 1926: Леслі Нільсен, канадскі і амерыканскі акцёр (пам. 28.11.2010)
- 1930: Мэры Куант, брытанскі дызайнер
- 1935: Мікола Кусянкоў, беларускі пісьменнік
- 1936: Бёрт Рэйнальдс, амерыканскі акцёр
- 1938: Мануэль Нар’ега, панамскі вайсковец і палітык, былы прэзідэнт Панамы.
- 1952: Людміла Паўлікава (Хейдарава), беларуская паэтэса
- 1954: Генадзь Нявыглас, беларускі ваенны, дзяржаўны і грамадскі дзеяч
- 1955: Анелі Яатээнмякі, прэм’ер-міністр Фінляндыі
- 1968: Юрый Жыгамонт, беларускі акцёр і тэлевядучы
- 1996: Данііл Сяргеевіч Мядзведзеў, расійскі тэнісіст
Памерлі
правіць- 55: Брытанік, сын Клаўдзія. Быў атручаны па загаду імператара Нерона (нар. 41)
- 641: Іраклій I, візантыйскі імператар
- 731: Рыгор II, Папа Рымскі
- 1650: Рэнэ Дэкарт, французскі матэматык і філосаф
- 1813: Андэрс Густаў Экеберг, шведскі хімік
- 1848: Томас Коўл, амерыканскі мастак
- 1871: Філіпа Тальёні, італьянскі балетмайстар
- 1932: Іпаліт Корвін-Мілеўскі, польскі грамадска-палітычны дзеяч, публідыст (нар. 6(18).8.1848)
- 1937: Уолтэр Бёрлі Грыфін, амерыканскі архітэктар
- 1938: Казімір Твардоўскі, польскі філосаф, логік
- 1963: Сільвія Плат, амерыканская паэтэса
- 2012: Уітні Х'юстан, амерыканская спявачка
- 2021: Ізадор Зінгер, амерыканскі матэматык
- 2024: Келвін Кіптум, кенійскі лёгкаатлет
Святкуюць
правіць- — Сусветны дзень хворага
- Азербайджан: Дзень работнікаў падатковай службы
- ЗША: Нацыянальны дзень вынаходнікаў
- Іран: Дзень Перамогі Ісламскай рэвалюцыі
- Камерун: Дзень моладзі
- Ліберыя: Дзень Узброеных сіл
- Японія: Дзень заснавання дзяржавы