Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве

Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры адбылася 1121 лютага 1955 года ў Маскве. У ходзе дэкады наладжваліся спектаклі, канцэрты і літаратурныя вечары, выстаўкі выяўленчага мастацтва, народнай творчасці, беларускай кнігі, графікі, прагляды беларускіх фільмаў, абмеркаванні творчасці тэатральных калектываў[1].

Сярод удзельнікаў: Дзяржаўны тэатр оперы і балета Беларусі, Беларускі тэатр імя Я. Купалы, Беларускі тэатр імя Я. Коласа, Дзяржаўны рускі драматычны тэатр Беларусі, калектывы Беларускай філармоніі. Прадстаўлены пастаноўкі: оперы «Дзяўчына з Палесся» Я. Цікоцкага, «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага, «Страшны двор» С. Манюшкі, балет «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова, спектаклі «Несцерка» В. Вольскага, «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча, «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Пяюць жаваранкі» К. Крапівы, «Варвары» М. Горкага і інш. Да дэкады выдадзена кніга «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1955). Ход дэкады асветлены ў зборніку «Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве» (1955)[1].

Зноскі

  1. а б Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура правіць