Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч
Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 1987) — беларускі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966)[1].
Кастусь Губарэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч |
Дата нараджэння | 23 снежня 1906 (5 студзеня 1907) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1987 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, настаўнік, журналіст, сцэнарыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1932)[1]. Настаўнічаў, працаваў у газеце «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Беларускім радыё, з 1949 — у газеце «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—1974 гадах у Міністэрстве культуры Беларусі[1].
ТворчасцьПравіць
У 1926 годзе дэбютаваў вершамі і апавяданнямі[1]. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І. Дорскім напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадска значных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).
Прэміі і ўзнагародыПравіць
- Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968.
- Дзяржаўная прэмія Беларусі 1972.
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1955).
- Ордэн Дружбы народаў (1976).
- 2 ордэны «Знак Пашаны» (1944, 1967).
- Медалі і Ганаровыя граматы.
БібліяграфіяПравіць
- П’есы. — Мн., 1969;
- Анютина дорога: Киноповести. — Мн., 1980;
- Драмы і камедыі. — Мн., 1981.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. — Мн., 1972. — С. 86—118.
- Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. — Мн., 1976. — С. 186—192;
- Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. — 1976. № 12;
- Саламевіч І. У. Губарэвіч Кастусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонцевіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»