Магілёўская губерня

губерня ў Расійскай імперыі і РСФСР

Магілёўская губерня (руск.: Могилёвская губерния) — губерня Расійскай імперыі.

Магілёўская губерня
Могилевская губернія
Герб
Герб
Краіна Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Магілёў
Дата ўтварэння 28 мая (8 чэрвеня) 1772
Дата скасавання 11 ліпеня 1919
Насельніцтва
  • 1 686 764 чал. (1897)
Магілёўская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герб Магілёўскай губерні 1880
Герб Магілёўскай губерні 1878

ГісторыяПравіць

Створана ў 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Першапачаткова ў склад Магілёўскай губерні ўваходзілі правінцыі:

 
Карта Магілёўскага намесніцтва 1792 года

У 1777 г. Магілёўская губерня была падзеленая на 12 паветаў:

У 1778 годзе губерня перайменавана ў Магілёўскае намесніцтва, якое ў 1796 годзе скасавана, а паветы ўвайшлі ў склад Беларускай губерні; Бабінавіцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Старабыхаўскі паветы скасаваныя. У 1802 годзе Магілёўская губерня адноўленая ў складзе ранейшых 12 паветаў. У 1840 годзе Бабінавіцкі павет скасаваны, у 1852 годзе Беліцкі павет пераіменаваны ў Гомельскі, Старабыхаўскі — у Быхаўскі, у 1861 годзе Копыскі — у Горацкі паветы.

У 1897 годзе тэрыторыя губерні складала 42 134 вярсты², насельніцтва 1708 тыс. чал.

 
Карта Магілёўскай губерні 1821 года

У верасні 1917 года расійскі ўрад улучыў землі губерні ў склад Заходняй вобласці. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Магілёўская губерня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Магілёўская губерня ўвайшла ў Беларускую ССР, аднак 16 студзеня ЦК РКП(б) пастанавіў выключыць яе са складу рэспублікі. I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, прызнаў Магілёўскую губерню часткай РСФСР.

11 ліпеня 1919 года Магілёўская губерня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губерню, Мсціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сенненскі павет — Віцебскай губерні.

У 1938 годзе з цэнтрам у Магілёве створана Магілёўская вобласць БССР.

ГубернатарыПравіць

Прадстаўнікі дваранстваПравіць

Вядомыя асобыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. Архівавана 30 сакавіка 2022. / А. Р. Раюк, І. М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.
  • Раюк, А. Р. Практыка азначэння Магілёўскай губерні ў афіцыйным справаводстве ў 1772—1917 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў ІХ Мінарод. навук.-практ. канф., Магілёў, 25-26 чэрвен. 2015 г. / уклад. А. М. Бацюкоў, І. А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2015. — С. 53—59.
  • Магілёўская губерня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 449. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

СпасылкіПравіць