Адкрыць галоўнае меню

Аршанская правінцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 17721777 гг. у Магілёўскай губерні. Цэнтр — г. Орша. Паводле ўказа Сената ад 23 кастрычніка 1772 г.. узначальвалася ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя (20 чал.). Прыблізная плошча 954 690 дзесяцін, колькасць падатковага насельніцтва 205 350 чал. (1774). З 1773 г. падзялялася на паветы:

у якія ўваходзілі 89 сёл, 1922 вёскі, 23 мястэчкі, 45 манастыроў. На тэрыторыі Ашмянскай правінцыі размяшчаліся 6 старостваў (самыя вялікія з іх Бабінавіцкае і Цяложскае), найбуйнейшыя ва Усходняй Беларусі магнацкія ўладанні — Дубровенскае, Копыскае, Любавіцкае (цяпер тэрыторыя Расіі) графствы і інш. Правінцыя скасавана ў 1777 г. у адпаведнасці з «Устанаўленнямі для кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» (1775 г.).

ЛітаратураПравіць

  • Анішчанка, Я. К. Аршанская правінцыя / Я. К. Анішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М.В.Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 188. — ISBN 5-85700-074-2.
  • № 14014 // ПСЗ. Собр. 1-е. Т. 9. — СПб., 1830.
  • Жукович, П. М. Управление и суд в Западной России в царствование Екатерины II // Журнал Министерства народного просвещения. — 1914. — Ч. 49. — № 2. — С.
  • Кудзін, А. М. З гісторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Аршанскага раёна / А. М. Кудзін // Памяць: Орша. Аршанскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2-х кн. Кн. 1 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 384 с.: іл. — С. 25—27. — ISBN 985-11-0156-7.