Магілёўская правінцыя

Магілёўская правінцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў 17721776 гг. Цэнтр — г. Магілёў. Плошча каля 700 тыс. дзесяцін. Паводле ўказа 22 ліпеня 1773 г. падзялялася на 3 паветы: Быхаўскі (Старабыхаўскі), Магілёўскі, Шклоўскі (створаны на аснове Астраўлянскай, Любавіцкай, Макрэдскай, Мікулінскай, Обальскай, Руднянскай, Сенненскай парафій). Уключала 19 мястэчак, 61 сяло, 627 вёсак; каля 164 тыс. чалавек падатковага насельніцтва. На тэрыторыі правінцыі знаходзілася Магілёўская эканомія. Буйнейшыя прыватныя ўладанні — Быхаўскае графства (належала князю А. Сапегу), Шклоўскае графства (належала князю А. Чартарыйскаму).