22 ліпеня
22 ліпеня — дзвесце трэці (дзвесце чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2021 |
ПадзеіПравіць
- 854: Людовік Нямецкі апублікаваў дакумент, у якім упершыню згадваецца горад Ульм.
- 1099: Створана Іерусалімскае каралеўства.
- 1246: Пасол папы рымскага Інакенція IV, фрацысканец Джавані да Плана Карпіні, прыбыў у сталіцу манголаў Каракарум.
- 1522: Была ліквідавана каталіцкая Дыяцэзія Аба.
- 1799: Расійскае войска на чале з А. Суворавым узяла французскую крэпасць Алесандрыя.
- 1807: На польскіх землях, вызваленных ад Прусіі, Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае.
- 1812: Адбыўся бой пад Салтанаўкай паміж расійскім і французскім войскамі.
- 1918: Cфармаваны Урад БНР на чале з І. Серадой.
- 1994: Міхаіл Чыгір прызначаны Прэм’ер-міністрам Беларусі.
- 2011: Тэракты ў Нарвегіі.
НарадзілісяПравіць
- 1822: Грэгар Іаган Мендэль, адзін з заснавальнікаў генетыкі
- 1826: Аляксандр Афанасьеў, рускі літаратуразнаўца і фалькларыст
- 1878: Януш Корчак, польскі пісьменнік і педагог
- 1878: Люсьен Феўр, французскі гісторык
- 1882: Эдвард Хопер, амерыканскі мастак
- 1887: Густаў Людвіг Герц, нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1919: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец
- 1932: Леанід Яўменаў, беларускі філосаф, пісьменнік
- 1946: Мірэй Мацьё, французская спявачка
- 1946: Жыль Дзюсеп, канадскі палітык, лідар Квебекскага блоку
- 1955: Асіф Алі Зардары, прэзідэнт Пакістана
ПамерліПравіць
- 1461: Карл VII, кароль Францыі
- 1676: Клімент X, Папа Рымскі
- 1864: Фёдар Дастаеўскі, рускі пісьменнік
- 1967: Карл Сэндберг, амерыканскі паэт, гісторык, празаік і фалькларыст (нар. 6.1.1878)
- 1979: Стэйн Рокан, нарвежскі палітолаг і сацыёлаг (нар. 4.7.1921)
- 2012: Багдан Ступка, украінскі акцёр (нар. 27.8.1941)
СвяткуюцьПравіць
- Азербайджан: Дзень нацыянальнай прэсы
- Гамбія: Дзень рэвалюцыі
- Свазіленд: Дзень грамадства
- ЦАР: Дзень пасадкі дрэў