Бітва пад Салтанаўкай
Бітва пад Салтанаўкай (фр.: Bataille de Mohilew) — бітва ў час французскага нашэсця на Расію, якая адбылася 23 ліпеня 1812 каля вёскі Салтанаўка (цяпер у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі).
Бітва пад Салтанаўкай, бітва пад Магілёвам | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-французская вайна 1812 года | |||
| |||
Дата | 23 ліпеня 1812 | ||
Месца | в. Салтанаўка каля Магілёва, Беларусь | ||
Вынік | перамога французскага войска | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
2-я расійская армія, узначаленая Пятром Баграціёнам, намервалася злучыцца з асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі пасля таго, як французскія войскі ўзялі Магілёў і блакіравалі пераправу цераз Дняпро. Баграціён накіраваў генерала Мікалая Раеўскага супраць пяці французскіх дывізій пад кіраўніцтвам Луі Нікаля Даву, які размяшчаўся між 2-й арміяй і асноўнымі сіламі Барклая дэ Толі. Французскі корпус меў больш за 28,000 салдат, у тым ліку 3 пяхотныя дывізіі генералаў Кампана, Дэсэ і Клапарэда, а таксама кавалерыю генералаў Бурдэсоля і Валенса, але ў бітве ўдзельнічала толькі частка французскіх сіл. Сілы расійскага боку налічвалі каля 20 000 салдат[1].
Даву здолеў адбіць атакі рускіх на свае лініі, нягледзячы на адвагу салдат Раеўскага. Пасля гэтага французы перайшлі ў контрнаступленне і пераследавалі рускіх на адлегласці лігі. Паражэнне перашкодзіла злучэнню Баграціёна з асноўнымі часткамі расійскага войска пад кіраўніцтвам Барклая дэ Толі, вымусіўшы Баграціёна адступаць да Смаленска. Рускія страцілі ад 2500 да 5200 салдат, страты французаў ацэньваюцца ад 1000 да 4134 забітымі, параненымі і зніклымі[1].
Памяць
правіцьУ 1912 годзе з нагоды 100-годдзя бітвы пабудавана мемарыяльная капліца (паводле праекта архітэктара Канстанціна Міхайлава і скульптара Пятра Яцыны).
Зноскі
Літаратура
правіць- Салтанаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Міцянін А. А. Салтанаўская мемарыяльная капліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Pigeard, Alain. Dictionnaire des batailles de Napoléon. — Tallandier: Bibliothèque Napoléonienne, 2004. — ISBN 2-84734-073-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва пад Салтанаўкай