Мікалай Мікалаевіч Раеўскі
Мікалай Мікалаевіч Рае́ўскі (1771—1829) — расійскі палкаводзец, герой Айчыннай вайны 1812 года, генерал ад кавалерыі (1813). За трыццаць гадоў бездакорнай службы ўдзельнічаў у многіх найбуйнейшых бітвах эпохі. Пасля подзвігу пад Салтанаўкай стаў адным з найбольш папулярных генералаў расійскай арміі. Барацьба за батарэю Раеўскага стала адным з ключавых эпізодаў Барадзінскай бітвы. Удзельнік «Бітвы народаў» і ўзяцця Парыжа. Член Дзяржаўнага савета. Быў блізка знаёмы з многімі дзекабрыстамі. Сяброўствам з Раеўскім ганарыўся А. С. Пушкін[3]. Брат ад адной маці Пятра і Аляксандра Давыдавых; стрыечны брат Дзяніса Давыдава.
Мікалай Мікалаевіч Раеўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 14 (25) верасня 1771 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 (28) верасня 1829 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Nikolay Rayevsky[d] |
Маці | Yekaterina Samoylova[d] |
Жонка | Соф’я Аляксееўна Канстанцінава[d] |
Дзеці | Марыя Мікалаеўна Валконская, Yekaterina Rayevskaya[d], Sofya Rayevskaya[d], Aleksandr Rayevsky[d] і Nikolay Rayevsky[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Гады службы |
1786—1797 1801 1807—1824 |
Званне | генерал ад кавалерыі |
Камандаваў | корпусам |
Бітвы/войны | Фрыдланд, Салтанаўка, Смаленск, Барадзіно, Малаяраславец, Чырвоны, Баўцэн, Дрэздэн, Кульм, Лейпцыг, Бар-сюр-Об, Парыж і інш. |
Узнагароды і званні | |
Сувязі |
сыны А. М. Раеўскі і М. М. Раеўскі |
У адстаўцы | член Дзяржаўнага савета |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Памяць пра Раеўскага
правіцьУ 1820 годзе, падчас першай рускай антарктычнай экспедыцыі, Ф. Ф. Белінсгаўзен назваў адкрытыя ім астравы ў Ціхім акіяне ў Архіпелагу Расіян (Туамоту) Астравамі Раеўскага[5].
Цяпер пра подзвігі Раеўскага нагадваюць капліца-помнік, якая стаіць на месцы бою каля Салтанаўкі пад Магілёвам, і помнік, пастаўлены на месцы батарэі Раеўскага на Барадзінскім полі.
У 1961 годзе, да 150-гадовага юбілею Айчыннай вайны, адна з вуліц Масквы была названа ў гонар М. М. Раеўскага. Вуліца Раеўскага ёсць таксама ў Кіеве, Смаленску і Мажайску.
У 1987 годзе бюст Раеўскага быў пастаўлены ў скверы Памяці Герояў у Смаленску[6].
У 2009 годзе на тэрыторыі Бендэрскай крэпасці быў адкрыты бронзавы бюст Раеўскага[7].
Св. Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Разумоўка (пахавальня Раеўскіх) унесена ў рэестр помнікаў горадабудаўніцтва і архітэктуры нацыянальнага культурнага здабытку Украіны[8].
У нумізматыцы
правіць- У 2012 годзе Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі была выпушчана манета (2 рублі, сталь з нікелевым гальванічным пакрыццём) з серыі «Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года» з выявай на рэверсе партрэта генерала ад кавалерыі М. М. Раеўскага[9].
Зноскі
- ↑ Дж. Доу. Партрэт Мікалая Мікалаевіча Раеўскага, каля 1825. Палатно, масла. 70 х 62,5 см. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Санкт-Пецярбург.
- ↑ Раевский Николай Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Пушкин Л. С. Биографическое известие о А. С. Пушкине до 1826 года // Пушкин в воспоминаниях и рассказах современников. — Л., 1936. — С. 47—54.
- ↑ Архітэктар П. Г. Яцына. Пабудавана ў 1912 г.
- ↑ Адкрыццё Антарктыды(недаступная спасылка). Расійская Антарктычная экспедыцыя. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 15 лістапада 2009.
- ↑ Фатаграфія(недаступная спасылка) бюста М. М. Раеўскага.
- ↑ В. Сандуца.. Памятники русским воинам Раевскому и Миллеру открыты в Бендерах(недаступная спасылка). РИА Новости (24 декабря 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2015.
- ↑ Орехова Л. А., Гуркович В. Н.. Раевские и Крым(недаступная спасылка). Историческое наследие Крыма. Праверана 15 лістапада 2009.(недаступная спасылка)
- ↑ Серыя: Палкаводцы і героі Айчыннай вайны 1812 года
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Мікалаевіч Раеўскі
- Русский биографический словарь Половцова . «Словари и энциклопедии на Академике». Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 17 студзеня 2022.
- Вишняков Я. В.. Раевский Николай Николаевич . Проект РВИО и ВГТРК «100 великих полководцев». Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2013. Праверана 22 сакавіка 2015.
- Храмы семьи Раевских(недаступная спасылка). Обласна універсальна наукова бібліотеки ім. Д. І. Чижевського. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 22 сакавіка 2015. (укр.)