Магілёўскі раён
Магілёўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў. Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.
Магілёўскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Магілёўская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Магілёў | ||||
Дата ўтварэння | 17 ліпеня 1924 | ||||
Кіраўнік | Алег Іванавіч Чыкіда[d] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 73,94 %, руская 24,3 % Размаўляюць дома: беларуская 29,51 %, руская 67,35 %[1] |
||||
Насельніцтва (2009) |
43 166 чал.[1] (3-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 22,63 чал./км² (5-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 93,07 %, рускія — 5,02 %, украінцы — 1,03 %, іншыя — 0,88 %[1] |
||||
Плошча |
1 895,40[2] км² (3-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
167 м[3] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
ГісторыяПравіць
Магілёўскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. 26 ліпеня 1930 году акругі ў рэспубліцы былі ліквідаваны. Магілёўшчына зноў скарацілася да памераў раёна. Магілёўскі раён непасрэдна ўваходзіў у склад БССР з 26 ліпеня 1930 па 15 студзеня 1938 года.
20 лютага 1938 года пастановай Прэзыдыума ЦВК БССР вызначаны раёны, якія ўключаліся ў склад абласцей. Да Магілёўскай вобласці быў аднесены 21 раён, у тым ліку Магілёўскі.
Скасаваны 16 верасня 1959 года, адноўлены 30 ліпеня 1966 года.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць
20 жніўня 1924 году Магілёўскі раён падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вендаражскі, Вішоўскі, Вяліка-Бялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Дабрасневіцкі, Дасовіцкі, Дашкаўскі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцнеўскі, Навасёлкаўскі 1-ы, Навасёлкаўскі 2-і, Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі.
21 жніўня 1925 году зменены назвы сельсаветаў: Карабанаўскі ў Краснапольскі, Коцнеўскі ў Хонаўскі, Навасёлкаўскі 1-ы ў Навасёлкаўскі, Навасёлкаўскі 2-і ў Гуслішчанскі.
24 верасня 1926 года утвораны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет.
У 1927 годзе утвораны Чарназёмаўскі сельсавет.
2 сакавіка 1931 года Лупалаўскі раён быў скасаваны, і частка яго сельскіх саветаў адышла да Магілёўскага раён — Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Машанацкі, Махаўскі, Слабодкаўскі сельсавет, Таранаўскі, Шчэжарскі. Такім чынам, у Магілёўскім раёне стала 29 сельскіх саветаў, а агульная колькасьць насельніцтва стала больш за 145 тыс. чалавек.
У 1935 годзе пачалася новая рэформа адміністрацыйнага падзелу — разбуйненне раёнаў. У выніку рэформы быў створаны Круглянскі раён, ліквідаваны ў 1931 годзе. Круглянскі раён ўключыў частку сельсаветаў Бялыніцкага раёна, апошні стаў занадта малым па плошчы і да яго далучылі 5 сакавіка 1935 года тры сельсаветы Магілёўскага раёна — Вішоўскі, Навасёлкаўскі і Рафалаўскі.
23 жніўня 1937 года Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў Хрыпялёўскі сельсавет.
На 1 студзеня 1941 году ў Магілёўскі раён уваходзіла 26 сельсаветаў.
Раён падзяляецца на 15 сельскіх саветаў: Буйніцкі, Вендаражскі, Вяйнянскі, Дашкаўскі, Заводзкаслабодскі, Кадзінскі, Княжыцкі, Мастоцкі, Махаўскі, Падгор’еўскі, Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі.
23 снежня 2009 года ліквідаваны Брылеўскі сельсавет.
НасельніцтваПравіць
ГеаграфіяПравіць
24 % плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка, Паўна с Лазнёўкай, Дубравенка, Лахва с Лахвіцай і Жыварэзкай; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея.
Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны, мінеральныя воды.
Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтамагістраль на Мінск; аўтадарогі на Віцебск, Гомель, Бабруйск, Рагачоў, Слаўгарад, Чэрыкаў. Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.
Культура, адукацыя, друкПравіць
Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай «Прыдняпроўская Ніва», гл. [1]. Заснавальнік — Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.
СлавутасціПравіць
- Дашкаўскі парк
- Магілёўскі заасад у аграгарадку Буйнічы
- Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»
- Палыкавіцкая крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
- Свята-Пакроўская царква (канец 1850 гадоў), у аграгарадку Вейна
- Свята-Успенская царква (1903 г.) у вёсцы Галяні 1-я
- Касцёл Святога Мікалая (1750—1791), у аграгарадку Княжыцы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915, в. Княжыцы — 2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў
- Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909, в. Зацішша—1984), лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза
- Лідзія Васільеўна Аўсеенка (1914, в. Забор’е —), Герой Сацыялістычнай Працы
- Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923, в. Сенькава —), беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі
- Іван Макаравіч Ільюшын (1903, Прокшанічы — 1997) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР, член-карэспандэнт АН БССР
- Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1923, в. Княжыцы —) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР
- Вадзім Андрэевіч Круталевіч(1922, в. Малое Хонава — 2006)), беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг
- Міхаіл Іванавіч Кучынскі (1911, в. Прысна 1 — 1995), лётчык, Герой Савецкага Саюза
- Павел Васілевіч Масленікаў (1914, в. Нізкая Вуліца — 1995), беларускі пейзажыст, народны мастак
- Пётр Яфімавіч Пракопаў (1909, в. Старая Мілееўка — 1980), беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства
- Цімафей Ерафеевіч Саладкоў (1915, в. Шчэжар — 1995), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік культуры БССР
- Зоя Прохараўна Цітова (1919, в. Галынец 1 — 1995), акушэрка, Герой Сацыялістычнай Працы
- Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919, Палыкавічы 1 — 1981), Герой Савецкага Саюза
Старшыні Магілёўскага райвыканкамаПравіць
- ? — 11 чэрвеня 2019 — Анатоль Іванавіч Дуцько
- з 11 чэрвеня 2019 года — Алег Іванавіч Чыкіда
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Перепись населения — 2009. Могилевская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўскі раён
- Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Магілёўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму (на рускай мове)
- Карты і агульныя звесткі на emaps-online
- Славутасці на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Характарыстыка раёна