Віктар Аляксандравіч Грамыка
Ві́ктар Алякса́ндравіч Грамы́ка (1 студзеня 1923, Сенькава, Магілёўскі раён — 10 ліпеня 2019[2]) — беларускі жывапісец, педагог. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Народны мастак БССР (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Віктар Аляксандравіч Грамыка | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Віктар Аляксандравіч Грамыка |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 ліпеня 2019[1] (96 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт і тэматычная карціна[d] |
Вучоба | |
Уплыў на | Q125163236? |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1953 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка і Віталя Цвіркі. У 1959—1997 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.
Член Саюза мастакоў БССР ад 1959 года, старшыня праўлення ў 1962—1972 і ў 1977—1982 гадах.
Удзельнік мастацкіх выставак ад 1947 года. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў 1975, студзені 2013, снежні 2017 — лютым 2018[3].
Член КПСС з 1964 года.
Памёр 10 ліпеня 2019 года. Развітанне адбылося 11 ліпеня ў будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987); партрэты Янкі Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр’ева (1982), Васіля Быкава (1984); краявіды «Льны беларускія» (1970), «Ліпень пахне травой» (1990), «Над старымі акопамі — цішыня» (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.
Аўтар успамінаў пра ўдзел у партызанскім руху падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944)[5].
Узнагароды
правіцьДзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Айчыннай вайны» I ступені, ордэн «Чырвонай Зоркі», ордэн «Знак Пашаны», медалі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета РСФСР.
У Рэспубліцы Беларусь узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (1996).
Памяць
правіць- Дакументальны фільм аб жыцці і творчасці мастака «Палітра Віктара Грамыка» (руск.) (2015).
Зноскі
- ↑ Belarusian artist Viktor Gromyko dies — 2019. Праверана 10 ліпеня 2019.
- ↑ https://www.sb.by/articles/umer-narodnyy-khudozhnik-belarusi-viktor-gromyko.html
- ↑ Юбилейная выставка Виктора Александровича Громыко, к 95-летию мастера Архівавана 14 ліпеня 2019.
- ↑ Сёння адбудзецца развітанне з народным мастаком Віктарам Грамыкам. 11 ліпеня 2019
- ↑ Громыко В. А. Радуга над дорогой: воспоминания. — Мн .: Беларусь, 2000. — 382 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0318-3.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 403. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Грамыка Віктар Аляксандравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Грамы́ка Віктар Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 242. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Бойка У. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка. — Мн.: Беларусь, 1979. — 47с.
- Сурскі А. А. Віктар Аляксандравіч Грамыка: Чырвоныя глебы Полаччыны. М.:Советский художник , 1978. — 28 с.
- Фатыхава Г. Талент ад роднай зямлі // Мастацтва. 2003. № 2.
Спасылкі
правіць- «Увидеть землю всю» Архівавана 16 кастрычніка 2021. // Выстаўка Віктара Грамыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, 3 — 28 студзеня 2013
- «Простыя» прыпавесці Віктара Грамыкі — zviazda.by
- Грамыка Віктар Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Громыко Виктор Александрович (руск.) // «Партизаны Беларуси». Спецыяльны праект Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
- Віктар Аляксандравіч Грамыка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)