2013 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2013 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
З’явіліся
правіць- 5 чэрвеня — бюст Івану Хруцкаму ў Наваполацку, каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай. Помнік з’яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага[1].
- 5 снежня — скульптура «Дзядзька Антось» на Заходнем рынку ў Мінску. Скульптары Ігар Засімовіч і Кацярына Зантарыя. Архітэктар Максім Лебядзеў[2].
- серыя памятных манет Дзяржбанка Рэспублікі Беларусь «Слуцкія паясы». Мастак — С. Някрасава
- мастацкія капэрты і паштоўкі
-
Мастак Мікола Рыжы
Памерлі
правіць- 6 лютага — Уладзімір Стальмашонак (нар. 1928), беларускі мастак, педагог. Народны мастак Беларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- 9 сакавіка — Пётр Журбей (нар. 1945), беларускі рэстаўратар, мастак і педагог[3]
- 10 сакавіка — Барыс Аракчэеў (нар. 1926), беларускі мастак, педагог, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- 6 ліпеня — Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак-жывапісец (нар. 1927)[4]
- 14 ліпеня — Алена Лось (нар. 1933), беларускі графік
- 26 жніўня — Арлен Кашкурэвіч (нар. 1928), беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973)[5], Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- 17 верасня — Віктар Маркавец (нар. 1947), беларускі жывапісец
- 31 кастрычніка — Аляксей Кузьміч (нар. 1945), беларускі мастак-жывапісец
- 26 лістапада — Нінэль Шчасная (нар. 1933), беларускі жывапісец і графік
- 5 снежня — Зміцер Іваноўскі, гарадзенскі мастак[6]
- 5 снежня — Абрам Рабкін (нар. 1925), расійскі мастак родам з Бабруйску
Падзеі
правіцьI квартал
правіць- 3 студзеня — 28 студзеня: юбілейная выстаўка народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі «Убачыць зямлю ўсю», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 8 студзеня — 19 студзеня: праект Валерыя Песіна «Дзённік / Diary», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[7]
- 15 студзеня — 2 лютага: выстаўка «Сумоўе драўлянай скульптуры» памяці Леаніда Давідзенкі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[8]
- 15 студзеня — 30 студзеня: выстаўка жывапісу Кастуся Качана, «Галерэя Мастацтва», Мінск[9]
- 22 студзеня — 2 лютага: выстаўка Аляксея Жданава «З жыцця мутантаў або ўспамін пра будучыню» з калекцыі сям’і мастака і прыватных збораў, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[10]
- 31 студзеня — 18 лютага: выстаўка жывапісу Леаніда Шчамялёва, «Галерэя Мастацтва», Мінск[11]
- 5 лютага: урачыстае адкрыццё юбілейнй выстаўкі жывапісу і графікі Леаніда Шчамялёва «Мастак і час», з нагоды 90-годдзя майстра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 7 лютага — 2 сакавіка — выставачны праект Уладзіміра Цэслера «Практыка рынкавага рэалізму», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[12]
- 12 лютага — 28 лютага: культурна-адукацыйны праект Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Artes Liberales, галерэя «Ў»[13]
- 19 лютага — 5 сакавіка: выстаўка жывапісу Таццяны Грыневіч «Прыцягненне», «Галерэя Мастацтва», Мінск[14]
- 20 лютага — 28 лютага: выстаўка кітайскага жывапісу Марыны Эльяшэвіч «Насустрач ветру», Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 26 лютага — адкрыццё выстаўкі абстрактнага мастацтва «Арт-крок — 2013», галерэя «Ракурс», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- 27 лютага — адкрыццё выстаўкі твораў жывапісу да юбілею паўстання 1863 года і Кастуся Каліноўскага сябраў суполкі «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў Алеся Цыркунова і Генадзя Драздова ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны[15]
- 27 лютага — 27 сакавіка 2013: выстаўка твораў каліграфіі сучаснага мастака Кітая Лі Цзо «Знакі, накрэсленыя на нябёсах», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 5 сакавіка — 16 сакавіка: выстаўка «З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: мастацкае шкло», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[16]
- 6 сакавіка — 29 красавіка: выстаўка жывапісу Ганны Сілівончык «Столік на дваіх», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 12 сакавіка: адкрыццё выстаўкі твораў мастакоў былога аб’яднання «Няміга-17» «Лінія жыцця» ў палацы Румянцавых-Паскевічаў, Гомель[17]
- 14 сакавіка — 1 красавіка: выстаўка MUZA творчага аб’яднання МАRТ у выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Удзельнікі выстаўкі: Алег Захарэвіч (куратар творчага аб’яднання), Уладзімір Канцадайлаў (куратар выставы), Сяргей Сотнікаў, Віктар Шылко, Алена Гурына, Лілія Кулянёнак, Алег Кастагрыз (Віцебск), Юрый Якавенка і Сяргей Грыневіч (Гродна)[18]
- 15 сакавіка: адкрыццё выстаўкі «Подых Сусвету», прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Віталя Цвіркі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 19 сакавіка — 30 сакавіка: выстаўка аўтарскіх работ майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук «LUX INTERIOR», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[19]
- 26 сакавіка — 13 красавіка: выстаўка фатаграфій Віктара Малашчыца «Беларусь у абдымках зорак», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[20]
- 28 сакавіка — 16 красавіка: персанальная выстаўка Людмілы Пятруль «Габелены Людмилы Пятруль», Палац мастацтва, Мінск
- 28 сакавіка — 16 красавіка: мемарыяльная выстаўка малюнка і акварэлі Яўгена Шатохіна, Палац мастацтва, Мінск
- 28 сакавіка — 16 красавіка: персанальная выстаўка Мікалая Дубровы, Палац мастацтва, Мінск[21]
II квартал
правіць- 3 красавіка — 20 красавіка: выстаўка Уладзіміра Лапо «Крок у змрок», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[22]
- 3 красавіка — 20 красавіка: выстаўка графікі Георгія Скрыпнічэнкі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[23]
- 15 красавіка: у рамках выстаўкі «Мастацкі Пецярбург: шкло, эмаль, кераміка» адбыўся круглы стол па тэме «Праблемы і перспектывы развіцця сучаснага мастацтва шкла, керамікі і эмалі ў краінах СНД» з удзелам прадстаўнікоў Елагінаастраўскога палаца-музея рускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і інтэр’ера XVIII—XX стст., Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 15 красавіка — 27 красавіка: выстаўка шаржаў Міхаіла Шабаліна, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 20 красавіка — 27 красавіка: мастацкая выстаўка, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Альфрэда Ромера, Палац мастацтва, Мінск[24]
- 23 красавіка — 15 мая: Міжнародны фестываль саверсізму й ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ «Пад канец канца…», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[25]
- май — у Вілейцы ля кінатэатра «Мір» была усталявана скульптурная кампазіцыя, прысвечаная памяці беларуска-польскага мастака-авангардыста Уладзіслава Страмінскага. Кампазіцыю з элементамі ўнізму, якая сімвалізуе творчасць Страмінскага, выканалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Фёдар Саратцаў і Станіслаў Шашкоў. Ініцыятар пленэра, у межах якога стваралася кампазіцыя, загадчык кафедры скульптуры мастацкага факультэта гэтай ВНУ Уладзімір Слабодчыкаў[26].
- 2 мая — 19 мая: персанальная выстаўка Сяргея Салохіна, прысвечаная 70-годдзю мастака, Палац мастацтва, Мінск[27]
- 2 мая — 19 мая: персанальная выстаўка Аксаны Аракчэевай «Бацькаў дар», Палац мастацтва, Мінск
- 8 мая — 19 мая: выстаўка ветэранаў-мастакоў «Фарбы пераможнай вясны», Палац мастацтва, Мінск[28]
- 8 мая — 2 чэрвеня: выстаўка жывапісу Віктара Каралёва, «Галерэя Мастацтва», Мінск[29]
- 18 мая: Ноч музеяў
- 24 мая — 16 чэрвеня: Рэспубліканская мастацкая выстаўка «ПРАЕКТ», Палац мастацтва, Мінск[30]
-
Леанід Хобатаў, Валянцін Губараў, Віталь Герасімаў, Анна Грыневіч
- 28 мая — 8 чэрвеня: выстаўка жывапісу Аляксандр Забаўчыка «Чалавек», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 3 чэрвеня — 17 чэрвеня: выстаўка жывапісу Леаніда Мядведскага «Звычайныя пейзажы», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 6 чэрвеня — 20 верасня: арт-праект «Мастак і горад. Казімір Малевіч», плошча Якуба Коласа, Мінск[31]
- 12 чэрвеня: урачыстае адкрыццё выстаўкі карцін народнага мастака СССР, акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў Аляксандра Шылава, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 18 чэрвеня — 13 ліпеня: праект «Голас жанчыны ў мастацтве», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[32]
- 18 чэрвеня — 2 ліпеня: выстаўка жывапісу Івана Сямілетава «Сапраўдная гісторыя», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 20 чэрвеня — 13 ліпеня: выстаўка флуарэсцэнтнага дызайну і графікі Кацярыны Лісіцынай і Алеся Філіпава «ЛЮМІН», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[33]
- 20 чэрвеня — 7 ліпеня: персанальная выстаўка Яўгена Каробушкіна «Паэзія паўсядзённасці», Палац мастацтва, Мінск
- 20 чэрвеня — 7 ліпеня: персанальная выстаўка Валянціны Іваньковай, Палац мастацтва, Мінск[34]
- 20 чэрвеня — 7 ліпеня: персанальная выстаўка Пятра Паршына, Палац мастацтва, Мінск[35]
- 3 ліпеня — 1 жніўня: выстаўка жывапісных твораў, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыю ўвайшлі творы беларускіх мастакоў, напісаныя ў пасляваенны час. Сярод удзельнікаў: Мікалай Бандарчук, Павел Гаўрыленка, Віктар Грамыка , Соф’я Лі, Монас Манасзон, Валянцін Савіцкі, Уладзімір Тоўсцік[36]
-
Павел Гаўрыленка «Пераправа», 1945
- 16 ліпеня — 3 жніўня: выстаўка жывапісу Вячаслава Ігнаценкі «Калейдаскоп», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[37]
- 16 ліпеня — 31 ліпеня: мастацкая выстаўка «ЗАЛАТЫ ФОНД ІІ», Палац мастацтва, Мінск
- 26 ліпеня — 26 жніўня: выстаўка твораў жывапісу, графікі і скульптуры мастакоў Беларусі, чый юбілей прыпаў на 2013 год, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 30 ліпеня — 31 жніўня: персанальная выстаўка Уладзіміра Акулава «Месцазнаходжанне», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[38]
III квартал
правіць- 7 жніўня — 24 жніўня: фотавыстаўка Вольгі Савіч «Скарбонка Часу», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[39]
- 8 жніўня — 15 верасня: выстаўка «Выратаваныя каштоўнасці» са збору Музея «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» — філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, на якой прадстаўлены некалькі дзясяткаў твораў заходнееўрапейскага, усходняга і рускага мастацтва — іканапіс і мастацкае ліццё, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 300 помнікаў гісторыі і культуры, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яна складаецца з помнікаў нумізматыкі і баністыкі XV—XX стагоддзяў, прадметаў з каштоўных металаў, а таксама твораў мастацтва краін Усходу і Заходняй Еўропы. Дапаўнялі экспазіцыю творы сакральнага мастацтва — узоры растоўскай фініфці, рускага меднага ліцця і рарытэтныя кніжныя выданні[40]
-
Святы Прападобны Ніфант. Кан. XIX — пачатак XX ст.
-
Тайная вячэра. Кан. XIX — пач. XX ст.
-
Троіца старазапаветная. XIX ст.
-
Нараджэнне Багародзіцы XIX ст.
-
Уваскрэшанне з 12-ю святамі
- 9 жніўня — 17 жніўня: выстаўка твораў Уладзіміра Пракапцова «Струны прасторы і часу», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння мастака, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 9 жніўня: адкрыццё выстаўкі «Пад знакам Меноры. З гісторыі яўрэйства на Беларусі», прысвечанай 90-гадоваму юбілею дзеючага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса і 100-годдзю з дня нараджэння былога Прэм’ер-міністра Ізраіля Менахема Бегіна, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
- 28 жніўня — 7 верасня: выстаўка народнага майстра Вольгі Бабурынай «Правы выцінанкі», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[41]
- 29 жніўня — 18 верасня: мастацкая выстаўка творчага аб’яднання «Верасень» Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва, Мінск
- 29 жніўня — 18 верасня: юбілейная выстаўка жывапісу Народнага мастака Беларусі Віталя Цвіркі «Віталь Цвірка. 100…», Палац мастацтва, Мінск[42]
-
Уступнае слова Уладзіміра Зінкевіча
- 30 жніўня — 30 верасня: выстаўка «Родам з мястэчка», прысвечаная юбілеям знакамітых ураджэнцаў Беларусі, вядомых палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру — 90-годдзю Шымона Перэса, дзявятага, дзеючага, прэзідэнта краіны і 100-годдзю Менахема Бегіна (1913—1992), сёмага прэм’ер-міністра, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 5 верасня: адкрыццё выстаўкі жывапісу Аляксея Хацкевіча «D.A.R.», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
- 6 верасня — 21 верасня: выстаўка твораў Надзі Букі «Без межаў», галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 10 верасня — 21 верасня: выставачны праект «Студыя Палітра», прысвечанага 10-годдзю студыі, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[43]
- 10 верасня: адкрыццё выстаўкі аўтарскага канцэпт-праекта Сяргея Шылы «Штрых-код», прысвечанай рускаму паэту, спеваку і акцёру Ўладзіміру Высоцкаму, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 14 верасня — 12 кастрычніка: фотавернісаж Яўгена Колчава «Скульптура вачыма скульптара», Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура
- 14 верасня — 19 кастрычніка: выстаўка з фондаў Вілейскага краязнаўчага музею «З Вілейкі з каханнем», Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва
- 19 верасня — 29 верасня: выстаўка жівапісу і графікі «Гарадскія матывы Аляксандра Пуцейкі», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 24 верасня — 28 верасня: штогадовы фестываль моладзевых эксперыментальных арт-праектаў «Fun House 2013», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[44]
- 24 верасня — 8 кастрычніка: выстаўка жывапісу Васіля Пяшкуна, галерэя «Мастацтва», Мінск
- 24 верасня — 4 кастрычніка: выстаўка «Паштоўкi з Вiшнева», Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
IV квартал
правіць- 1 кастрычніка — 12 кастрычніка: персанальная выстаўка Алега Скавародкі «Жывапіс. Паэзія колеру», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[45]
- 8 кастрычніка — 5 лістапада: выстаўка беларускага мастака Вячаслава Захарынскага, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 8 кастрычніка — 21 кастрычніка: выстаўка жывапісу Уладзіміра Зленкі «Змрокі», «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 10 кастрычніка: адкрыццё выстаўкі «100 гадоў італьянскай моды: абутак і сумкі», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
- 15 кастрычніка — 26 кастрычніка: выстаўка жывапісу Уладзіміра Клімушкі «Сінтагмы», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 16 кастрычніка — 2 лістапада: выстаўка мастацкага тэкстылю Маргарыты Шчамялёвай «Колер 2013», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[46]
- 17 кастрычніка — 3 лістапада: персанальная выстаўка «Срэбра пачуццяў» (Анатоль Бараноўскі, Алена Бараноўская, Віталь Герасімаў). Палац мастацтваў. г. Мінск
- 17 кастрычніка — 3 лістапада: мастацкая юбілейная выстаўка Леаніда Міхайлавіча Гоманава «Спатканне», Палац мастацтва, Мінск
- 17 кастрычніка — 3 лістапада: мастацкая юбілейная выстаўка Аляксандра Сямёнавіча Сушы, Палац мастацтва, Мінск
- 22 кастрычніка: урачыстае адкрыццё выстаўкі «Венгерская рапсодыя. Мастакі Сольнака» з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам’яніча ў горадзе Сольнаку, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 23 кастрычніка: адкрыццё выставаўкі «Выпадкова з мэтай». У праекце былі прадстаўлены фотаздымкі невядомай Каліфорніі спадара К., Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
- 23 кастрычніка — 6 лістапада: выстаўка жывапісу «Тры погляду — адзін свет». Рыгор, Наталля і Галіна Івановы, «Галерэя Мастацтва», Мінск
- 31 кастрычніка — адкрыцце выстаўкі Літоўскага кінаплакату ў Музее беларускага кіно, Мінск
- 1 лістапада — 13 лістапада: выстаўка фотаздымкаў творчай студыі «Мінск-2012», Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 5 лістапада — 23 лістапада: фатаграфічны праекта Сяргея Ждановіча «INCERTUM», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 6 лістапада — 21 лістапада: мастацкая юбілейная выстава Анатоля Жураўлёва «Гарызонты», Палац мастацтва, Мінск
-
З сям'ёй
-
Выступае Рыгор Сітніца
-
Выступае Ларыса Фінкельштэйн
- 6 лістапада — 21 лістапада: мастацкая юбілейная выстаўка Мікалая Дундзіна «Віцебская гісторыя», Палац мастацтва, Мінск[47]
- 6 лістапада — 21 лістапада: мастацкая юбілейная выстаўка Генадзя Козела «ШТРЫХ-КОД», Палац мастацтва, Мінск
- 6 лістапада — 21 лістапада: выстаўка жывапісу Сяргея Цімохава, прысвечаная памяці мастака, Палац мастацтва, Мінск
- 8 лістапада: адкрыццё выстаўкі твораў Дар’і Сумаравай-Копач і Віктара Копача, Галерэя «Мастацтва», Мінск
- 12 лістапада — 23 лістапада: праект Рэспублікі Беларусь «Дэкадыроўка. Архетып адэкватнага часу», які быў прадстаўлены ў верасні—кастрычніку 2013 года на 5 Маскоўскай біенале сучаснага мастацтва, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 12 лістапада — 5 снежня: персанальная выстаўка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Толькі вечныя каштоўнасці», прымеркаваная да 60-гадовага юбілею двух віцебскіх мастакоў Юрыя і Таццяны Рудэнкаў, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 13 лістапада: адкрыццё выстаўкі жывапісу Алега Скавародкі «Паэзія колеру», Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва
- 19 лістапада — 11 студзеня: фатаграфічны праект Алесі Філіпавай «Масала», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 22 лістапада — 5 снежня: персанальная выстаўка жівапісу Аляксея Марачкіна «СтART», арт-галерэя «Мастацтва», Мінск[48]
-
Мастак Аляксей Марачкін
-
З мастаком Георгіем Скрыпнічэнкай
-
З паэтам Генадзем Бураўкіным
- 22 лістапада: адкрыццё выстаўкі Віктара Сямашкі «EX ABRUPTO», Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура
- 22 лістапада — 14 снежня: «Пейзажыццё», калектыўная выстаўка жывапісу, галерэя «ЛаСандр-Арт», Мінск. Удзельнікі — беларускія мастакі Аляксандр Грышкевіч, Валянцін Губараў, Уладзімір Канцадайлаў, Ілона Касабука
- 23 лістапада — адкрыццё скульптурнай кампазіцыі ў Рагачове, прысвечанай згушчанаму малаку і 75-годдзю ААТ «Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат». Скульптура вышынёй каля чатырох метраў, якая з’яўляецца дакладнай копіяй сіне-блакітны банкі згушчанага малака, выканана ў антычнай тэхніцы мазаікі з каляровага шкла. Аўтар твора — мастак-манументаліст, выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Глеб Отчык, які выйграў конкурс эскізаў[49]
- 26 лістапада — 15 снежня: ІІ-я Трыенале сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «БелАртДэко — 2013», Палац мастацтва, Мінск
- 26 лістапада — 15 снежня: мастацкая выстаўка «100 год беларускаму плакату», прысвечаная 100-годдзю з дня выхаду першага друкаванага беларускага плаката, Палац мастацтва, Мінск[50]
- 29 лістапада — 14 снежня: арт-праект «Н2О», прысвечаны міжнароднаму году воднага супрацоўніцтва, Галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
- 29 лістапада — 8 снежня: персанальная мастацкая выстаўка твораў Алены Марцьянавай, Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- 3 снежня — 14 снежня: выстаўка «З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: аўтарскае шкло, фатаграфія», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[51]
- 6 снежня: адкрыццё персанальнай выстаўкі твораў жывапісу Міколы Рыжага «Нацюрморт у раме», прысвечанай 60-годдзю мастака, галерэя БелАРТ, Мінск[52].
-
Віншаванні ад выдавецкага цэнтра «Марка»
-
Традыцыйны выступ мастацтвазнаўцы Таццяны Браценковай
-
Віншаванні ад сакурсніка па БДАМ Віктара Мікіты
-
Справа на фота — старшыня Саюза мастакоў Беларусі Уладзімірам Савічам
-
З калекцыянерам Алегам Судленковым
-
З студэнтамі-мастацтвазнаўцамі
- 6 снежня — 19 снежня: выстаўка жывапісу «Смак сонца» Андрэя Савіча, «Галерэя Мастацтва», Мінск[53]
- 12 снежня: урачыстае адкрыццё юбілейнай выстаўкі жывапісу Гаўрылы Вашчанкі «Таямніца ночы» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, прысвечанай 85-годдзю мастака[54]
-
выступае Генадзь Бураўкін
-
выступае Рыгор Сітніца
-
выступае Васіль Шаранговіч
-
Ларыса Фінкельштэйн, Гаўрыла Вашчанка, Канстанцін Вашчанка
- 12 снежня — 15 студзеня: выстаўка маляваных дываноў Алены Кіш «На шчасце», галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 17 снежня — 4 студзеня: выстаўка Вольгі Сазыкінай «Міміка лёгкіх: рэканструкцыя. Дзённік Дыхання», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- 17 снежня: адкрыццё праекта Ганны Балаш і Аляксея Андрэева, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва
- 23 снежня — 13 студзеня 2014: міжнародная выстаўка мастацкага шкла з Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Чэхіі «Празрыстае», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- 24 снежня — 18 студзеня: выстаўка жывапісу Сяргея Грыневіча «Кастынг», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск[55]
-
Уступнае слова дырэктара Музей сучаснага выяўленчага мастацтва Наталлі Шаранговіч
- 28 снежня: адкрыццё выстаўкі твораў жівапісу Леаніда Шчамялёва «XX, XXI…», прысвечанай 90-годдзю мастака, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага[56]
- выстаўка «Інфернальнасць», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск
Галерэя жывапісу
правіць-
Ігар Цішын «Панама». Палатно, алей, 170 х 150 см
-
Алег Касцючэнка «Мелодыя кахання». Палатно, алей, 70 х 90 см
Жывапіс Марты Шматавай
правіць-
«Казіміры і квадраты». Палатно, алей, 120 х 150 см
-
«Штукар». Палатно, алей, 100 x 80 см
-
«Яго музы». Палатно, алей, 120 x 100 см
-
«Слухай бязгучнасць». Палатно, алей, 130 x 130 см
Зноскі
- ↑ Вадим Девятовский подарил родному городу бюст Ивана Хруцкого (руск.)
- ↑ Фотафакт. Адкрыццё скульптуры ў Мінску(недаступная спасылка)
- ↑ Реставратор Петр Григорьевич Журбей (15.02.1945–09.03.2013) (руск.)
- ↑ http://www.rh.by/by/74/250/1825/ Архівавана 4 сакавіка 2016. Харашэвіч Кастусь // Рэгіянальная газета
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3
- ↑ Памёр вядомы гарадзенскі мастак Зміцер Іваноўскі Архівавана 26 красавіка 2015.
- ↑ Праект Валерыя Песіна «Дзённік»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстава «Сумоўе драўлянай скульптуры»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка жывапісу Канстанціна Качана Архівавана 20 чэрвеня 2013.
- ↑ Выстава Аляксея Жданава «З жыцця мутантаў або ўспамін пра будучыню»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка жывапісу Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва Архівавана 10 сакавіка 2016.
- ↑ Выставачны праект Уладзіміра Цэслера «Практыка рынкавага рэалізму»(недаступная спасылка)
- ↑ Культурно-образовательный проект Artes Liberales открылся в Минске (руск.) Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Выстаўка жывапісу «Прыцягненне» Таццяны Грыневіч Архівавана 16 студзеня 2014.
- ↑ Выстаўка жывапісу — да юбілею паўстання 1863 года і Каліноўскага.
- ↑ Выстаўка «З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: мастацкае шкло»(недаступная спасылка)
- ↑ 12 марта в Гомеле откроется выставка белорусских художников «Линия жизни» (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ Народныя навіны Віцебска . «Запрашае MUZA».
- ↑ Выстаўка Галіны Дзмітрук «LUX INTERIOR»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка фатаграфій Віктара Малышчыца(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка Мікалая Кузьміча Дубровы Архівавана 29 мая 2013.
- ↑ Выстаўка Уладзімір Лапо «Крок у змрок»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка графікі Георгія Скрыпнічэнкі(недаступная спасылка)
- ↑ Мастацкая выстаўка, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Альфрэда Ромера Архівавана 19 красавіка 2016.
- ↑ Міжнародны фестываль саверсізму й ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ «Пад канец канца…»(недаступная спасылка)
- ↑ Мастак Уладзіслаў Страмінскі: лёс, творчасць і Вілейка Архівавана 4 студзеня 2014. // «Рэгіянальная газета»
- ↑ Палац мастацтва, Мінск. Анонсы Архівавана 29 мая 2013.
- ↑ Выстаўка «ФАРБЫ ПЕРАМОЖНАЙ ВЯСНЫ» Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Выстаўка жывапісу Віктара Каралёва(недаступная спасылка)
- ↑ Рэспубліканская мастацкая выстава «ПРАЕКТ» Архівавана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Праект «Мастак і горад. Казімір Малевіч»(недаступная спасылка)
- ↑ Праект «Голас жанчыны ў мастацтве»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка флуарэсцэнтнага дызайну і графікі Кацярыны Лісіцынай і Алеся Філіпава «ЛЮМІН»(недаступная спасылка)
- ↑ Персанальная выстава Валянціны Уладзіміраўны Іваньковай Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Выстаўка Пятра Канстанцінавіча Паршына(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2015. Праверана 18 студзеня 2015.
- ↑ Выстаўка жывапісных твораў, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Выстаўка жывапісу Вячаслава Ігнаценкі «Калейдаскоп»
- ↑ belavangard.by 2013 — выставка Владимира Акулова «Местоположение» (руск.) Архівавана 4 ліпеня 2015.
- ↑ Фотавыстаўка Вольгі Савіч «Скарбонка Часу»(недаступная спасылка)
- ↑ Выратаваныя каштоўнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2015. Праверана 16 красавіка 2015.
- ↑ Выстаўка народнага майстра Вольгі Бабурынай(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка Віталя Канстанцінавіча Цвіркі «Віталь ЦВІРКА. 100…» Архівавана 5 лістапада 2013.
- ↑ Выставачны праект «Студыя Палітра»(недаступная спасылка)
- ↑ Фестываль моладзевых эксперыментальных арт-праектаў «Fun House 2013»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка Алега Скавародкі «Жывапіс. Паэзія колеру»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка «Колер 2013»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка Мікалая Дундзіна «Віцебская гісторыя» Архівавана 6 лютага 2015.
- ↑ Выстаўка жывапісу «СтART» Алеся Мары (Аляксея Марачкіна)(недаступная спасылка)
- ↑ Памятник белорусской сгущенке установили в Рогачеве. (руск.)
- ↑ Выстаўка «100 год беларускаму плакату»(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка «З калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва: аўтарскае шкло, фатаграфія»(недаступная спасылка)
- ↑ Naviny.by. Выставка Николая Рыжего «Натюрморт в раме» (руск.) Архівавана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Выстаўка жывапісу «Смак сонца» Андрэя Савіча Архівавана 11 сакавіка 2016.
- ↑ ArtMuseum.by. Состоялось торжественное открытие выставки «Тайна ночи» (руск.)
- ↑ Выстаўка жывапісу Сяргея Грыневіча «Кастынг»(недаступная спасылка)
- ↑ выстаўка жывапісу Леаніда Шчамялёва «XX, XXI…»(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Галерэя «Мастацтва». Выстаўкі 2013. Архівавана 3 лютага 2018.