Сяргей Аркадзевіч Грыневіч
Сяргей Аркадзевіч Грыне́віч (нар. 25 лютага 1960, Краснасельскі) — беларускі мастак-жывапісец.
Сяргей Грыневіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Сяргей Аркадзевіч Грыневіч |
Дата нараджэння | 25 лютага 1960 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | манументальны жывапіс |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў пасёлку Краснасельскі Гродзенскай вобласці. У 1978 годзе скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а ў 1983 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу.
Працуе з Фрыдрыхам Кістэрсам, мастацтвазнаўцам, крытыкам, спадчыннікам вядомай калекцыі старажытнага класічнага мастацтва свайго бацькі Гайнца Кістэрса . Жыве ў Гродне. Мае тры майстэрні: у Гродне, у сваім доме пад Гроднам і ў Швейцарыі. Яго карціны не раз здымалі з выставак за «неадпаведны» змест.
Член Беларускага саюза мастакоў.
17 сакавіка 2022 года ў Палацы мастацтва ў Мінску адкрылася персанальная выстаўка Грыневіча «Дэмаграфія». Сем твораў не былі выстаўленыя з-за цэнзуры[1]. Выстаўка мусіла праходзіць да 3 красавіка ўключна, але адміністрацыя Палаца мастацтва скараціла яе на тыдзень — да 27 сакавіка[2]. Гэта з звязваюць з тым, што раней мастак на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў уварванне Расіі з беларускай тэрыторыі ва Украіну: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны»[3].
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: «Пагоня» (2018), «Зямля пад белымі крыламі» (2016), «На Маскву» (2013), «Эшалон» (2014), «Без каментарыяў» (2007).
Выстаўкі
правіць- 1991 — міжнародны сімпозіум «Белая вежа-91», прэмія Польскага саюза мастакоў.
- 1992 — галерэя AL-Kaunas, Літва
- 1992 — галерэя AL-Palanga, Літва
- 1993 — галерэя Беларускага саюза мастакоў, Гродна, Беларусь
- 1993 — Саюз мастакоў Арагона ў галерэі «Goya», Сарагоса, Іспанія
- 1993 — муніцыпальная галерэя, Утэба, Іспанія
- 1993 — галерэя «Barbasan», Сарагоса, Іспанія
- 1994 — Альтэрнатыўны тэатр, Мінск, Беларусь
- 1995 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
- 1996 — галерэя сучаснага мастацтва «Жильбел», Мінск, Беларусь
- 1997 — II Міжнародны сімпозіум Марка Шагала, Віцебск, Беларусь
- 1997 — II Міжнародная біенале «Диалоги», Манеж, Санкт-Пецярбург, Расія
- 1997 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
- 1998 — Экспа-98, Масква, Расія
- 1998 — міжнародны пленэр «Berkshire», Нью-Ёрк, ЗША
- 1999 — 2-гі міжнародны сімпозіум «Sulecin», Польшча
- 1999 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
- 1999 — галерэя Беларускага саюза мастакоў, Гродна, Беларусь
- 2000 — Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь
- 2000 — галерэя «Amatininkaj», Вільнюс, Літва
- 2000 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя
- 2000 — галерэя «art felchlin», Цюрых, Швейцарыя
- 2000 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
- 2000 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя
- 2002 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
- 2002 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
- 2002 — салон «Авторский дизайн» Масква, Расія
- 2003 — муніцыпальны музей, Лімож, Францыя
- 2004 — муніцыпальны музей, Лімож, Францыя
- 2004 — палац «Ossolineum», Уроцлаў, Польшча
- 2004 — галерэя «Paradis», Масква, Расія
- 2005 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
- 2005 — «Espace Pierre Cardin», Парыж
- 2006 — Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь Мінск, Беларусь
- 2006 — гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь
- 2006 — галерэя «Anixis», Бадэн, Швейцарыя
- 2006 — галерэя «У Майстра», Гродна, Беларусь
- 2006 — культурны цэнтр Babel, Утрэхт, Нідэрланды
- 2006 — галерэя «Covalenco», Гелдроп, Нідэрланды
- 2007 — міжнародны пленэр, Гродна, Беларусь
- 2007 — АРТ- Манеж, Масква, Расія
- 2007 — галерэя «Мастацтва», Мінск, Беларусь
- 2008 — Міжнародны фестываль «Традиции и современность», Манеж, Масква, Расія
- 2008 — мастацкая галерэя, Полацк, Беларусь
- 2008 — міжнародны пленэр, Зельва[удакладніць], Польшча
- 2008 — міжнародны пленэр, Дадай, Польшча
- 2008 — міжнародны пленэр, Гродна, Беларусь
- 2009 — міжнародны пленэр, Зельва[удакладніць], Польшча
- 2009 — міжнародны пленэр, Дадай, Польшча
- 2009 — беларускі павільён Венецыянскай біенале, БЕЛэкспа, Мінск, Беларусь
- 2009 — карцінная галерэя, Полацк, Беларусь
- 2009 — Art-Kyiv contemporary, Кіеў, Украіна
- 2009 — фестываль сучаснага мастацтва «ДАХ», Мінск, Беларусь
- 2009 — Стары замак, Гродна, Беларусь
- 2009 — галерэя «Сады Победы», Адэса, Украіна
- 2010 — «Прогулки одинокого мечтателя», ЦДХ, Масква, Расія
- 2010 — галерэя «Крыга», Гродна, Беларусь
- 2010 — пленэр Марка Ротка, Даўгаўпілс, Латвія
- 2010 — Art-Kyiv contemporary, Арсенал, Кіеў, Украіна
- 2010 — галерэя «Agart» Беласток, Польшча
- 2011 — галерэя «Wystawa» Варшава, Польшча
- 2011 — Галерэя Ў Мінск, Беларусь
- 2012 — гродзенская выставачная зала, Гродна, Беларусь
- 2012 — De Twee Pauwen gallery, Гаага, Нідэрланды
- 2012 — галерэя Польскага саюза мастакоў. Варшава, Польшча
- 2012 — галерэя «Крыга», Гродна, Беларусь
- 2012 — галерэя «Сады Победы», Адэса, Украіна
- 2012 — галерэя Шаўляйскага ўніверсітэта, Шаўляй, Літва
- 2012 — Roth hause, Крайцлінген, Швейцарыя
- 2012 — 1-ая Трыенале, Мінск, Беларусь
- 2012 — 3-я Біенале, Палац мастацтва, Мінск, Беларусь
- 2012 — Апакаліпсіс, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск, Беларусь
- 2013 — Art Palm Beach 2013, Фларыда, ЗША
- 2013 — галерэя Агарт, Беласток, Польшча
- 2013 — галерэя «Небо», Кіеў, Украіна
- 2013 — Art-Southampton, Нью-Ёрк, ЗША
- 2013 — Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь
- 2014 — Roth Hause, Крайцлінген, Швейцарыя
- 2014 — Bel-Expo, Мінск, Беларусь
- 2014 — Art-Zabor project, Брэст, Беларусь
- 2014 — Art-Zabor project, Парыж, Францыя
- 2015 — Casting-2, Сарагоса, Іспанія
- 2020 — галерэя «Дом на Гараднічанскай» Гродна, Беларусь