Цюрых (ням.: Zürich) — самы вялікі горад Швейцарыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага кантона, размешчаны на паўночным усходзе краіны, на рацэ Лімат і Цюрыхскім возеры. У горадзе пражывае каля 400 тыс. чалавек, у агламерацыі — каля 2 млн. чалавек.

Горад
Цюрых
Zürich
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Кантон
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
929
Плошча
91.88 км²
Вышыня цэнтра
408 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
373 646 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+41 43
+41 44
Паштовыя індэксы
8000-8099
Аўтамабільны код
ZH
Ідэнтыфікатар
0261
Афіцыйны сайт
Цюрых на карце Швейцарыі
Цюрых (Швейцарыя)
Цюрых

Гісторыя

правіць
 
Цюрых, 1884

У старажытнарымскія часы Турыкум быў пунктам збору падаткаў. У 853 годзе Людовік II Нямецкі заснаваў тут жаночы манастыр Фраўмюнстэр для сваёй дачкі Хільдэгарды. Абатысы Фраўмюнстэра доўгі час карысталіся ў горадзе значнай уладай. Як горад згадваецца з 929 года.

З 1218 года Цюрых — імперскі горад. У 1351 годзе горад далучыўся да Швейцарскага саюза. У часы Рэфармацыі ў Цюрыху жыў і прапаведаваў Ульрых Цвінглі.

Эканоміка

правіць

Галоўны прамысловы і фінансавы цэнтр Швейцарыі. Цюрых з прылеглымі гарадамі Вінтэртур, Эрлікон, Дытыкон, Бадэн, Бруг і іншымі дае значную долю прадукцыі швейцарскай машынабудаўнічай і металаапрацоўчай прамысловасці. Заводы канцэрну «Броўн, Бовэры» вырабляюць турбіны, электраматоры, электравозы, розныя віды электраабсталявання. Звыш 80 % прадукцыі ідзе на экспарт. У горадзе ёсць таксама прадпрыемствы хімічнай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, паліграфічнай, харчовай прамысловасці. Міжнародны аэрапорт.

У Цюрыху з 1941 дазволена эўтаназія. У пачатку XXI ст. горад стаў месцам суіцыдальнага «турызму», сюды прыязджаюць хворыя пераважна з Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі, дзе эўтаназія забаронена. Штогод у Цюрых прыязджае больш за 200 турыстаў-самагубцаў.

Культура і адукацыя

правіць

Цюрых — знакаміты культурны цэнтр Швейцарыі. Тут знаходзяцца вядомыя ў Заходняй Еўропе оперны і драматычны тэатры. Цікавымі зборамі валодае Нацыянальны музей Швейцарыі (гісторыя, этнаграфія, народныя строі, мастацтва), карцінная галерэя «Кунстхаўз», музей Усходу.

У Цюрыху жылі і працавалі многія навукоўцы і дзеячы культуры — як швейцарцы, так і іншаземцы: Рабіндранат Тагор, Ёган Штраўс, Віктор Гюго, Рыхард Вагнер, Фёдар Шаляпін, Томас Ман, Альберт Эйнштэйн і іншыя.

Сярод навучальных устаноў горада — Цюрыхскі ўніверсітэт, Цюрыхскі ўніверсітэт мастацтваў, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных навук, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных эканамічных навук, Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук і Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха. Выдаецца «Neue Zürcher Zeitung».

Славутасці

правіць

Захаваліся раманска-гатычныя саборы: Гросмюнстэр (1215 стагоддзі) і Фраўмюнстэр (1314 стагоддзі), ратуша (17 стагоддзе), барочныя дамы гільдыяў (17—18 стагоддзі), царква Святога Пятра.

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць