Ратуша (Цюрых)

Ратуша Цюрыха — старадаўні будынак у стылі барока, датуецца 1694—1698 гг. Добра захаваўся інтэр'ер і фасад: раскошна дэкараваныя столі ў банкетнай зале і керамічная печ у зале пасяджэнняў. Ратуша — свайго роду сімвал Цюрыха, адна з асноўных яго славутасцяў. Ужо больш за трыста гадоў яна захоўвае памяць аб самых выдатных днях у гісторыі Швейцарыі.[1]

Ратуша Цюрыха на беразе Лімата, у якой зараз размяшчаецца савет абшчыны

ГісторыяПравіць

Будынак служыў органам улады Рэспублікі Цюрых да 1978 года. З 1803 года ў будынку збіраецца кантанальны савет. Ратуша выходзіць фасадам на набярэжную Limmatquai на правым беразе ракі Лімат.

Ратушай гэтак жа завуць квартал у раёне Альтштадт (Стары горад). Гэта частка сярэднявечнага горада на правым баку Лімат.[2]

ГалерэяПравіць


Зноскі