Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук
Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук (ням.: Pädagogische Hochschule Zürich) — швейцарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Цюрых. З’яўляецца часткай аднайменнай групы ВНУ.
Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук | |
---|---|
ням.: Pädagogische Hochschule Zürich | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Pädagogische Hochschule Zürich |
Заснаваны | 2002 |
Размяшчэнне | Цюрых |
Сайт | phzh.ch |
![]() |
Агульная характарыстыкаПравіць
Універсітэт быў заснаваны восенню 2002 года шляхам аб’яднання адзінаццаці папярэдніх навучальных устаноў па падрыхтоўцы настаўнікаў.
Установа забяспечвае наступныя функцыянальныя вобласці:
- навучанне будучых педагогаў усіх узроўняў (дашкольных, пачатковых, малодшых і сярэдніх, прафесійна-тэхнічных)
- адукацыя і паслугі для настаўнікаў, кіраўнікоў школ, школьных саветаў, выкладчыкаў і бацькоў
- профільныя даследаванні і распрацоўкі
Больш за 4 000 студэнтаў і каля 21 500 удзельнікаў праграм дадатковай адукацыі кожны год праходзяць навучанне ва ўніверсітэце. Ва ўніверсітэце працуюць 627 выкладчыкаў, навуковых супрацоўнікаў і асістэнтаў, а таксама каля 260 супрацоўнікаў у адміністрацыйных і тэхнічных службах на поўны або няпоўны працоўны дзень.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цюрыхскі ўніверсітэт прыкладных педагагічных навук
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы