Іаган Рудольф Вольф (ням.: Johann Rudolf Wolf, 7 ліпеня 1816 — 6 снежня 1893) — швейцарскі астраном і матэматык, вядомы сваімі даследаваннямі сонечных плям.

Рудольф Вольф
Johann Rudolf Wolf
Дата нараджэння 7 ліпеня 1816(1816-07-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1893(1893-12-06)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном, матэматык
Навуковая сфера Астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іаган Франц Энке
Вядомы як аўтар Ліку Вольфа
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вольф нарадзіўся ў Феландэне, недалёка ад Цюрыха. Ён вучыўся ва ўніверсітэтах Цюрыха, Вены і Берліна. Адным з яго настаўнікаў быў Іаган Франц Энке. У 1844 Вольф стаў прафесарам астраноміі ў Бернскім універсітэце, у 1847 — дырэктарам Бернскай Абсерваторыі. У 1855 ён заняў пасады прафесара астраноміі ва ўніверсітэце і Вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха.

Вольф надзвычай зацікавіўся адкрытымі Генрыхам Швабе сонечнымі плямамі. Ён не толькі праводзіў ўласныя назіранні, але і сабраў усе даступныя дадзеныя аб сонечнай актыўнасці з 1610 года і вылічыў іх перыядычнасць, роўную 11,1 гадам. У 1848 годзе ён прапанаваў метад разліку лікавага паказчыка сонечнай актыўнасці. Лік Вольфа выкарыстоўваецца да гэтага часу. У 1852 Вольф быў адным з чатырох навукоўцаў, якія адкрылі сувязь паміж сонечным цыклам і геамагнітнай актыўнасцю.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Rudolf Wolf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johann Rudolf Wolf // MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 21 сакавіка 2024.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119160358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #119160358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 сакавіка 2015.

Спасылкі

правіць