Эўтаназія
Эўтаназія (радзей эйтаназія) (грэч.: ευ-«добры» θάνατος «смерць») — практыка спынення (або скарачэння) жыцця чалавека, які пакутуе невылечным захворваннем, церпіць невыносныя пакуты, задавальненне просьбы без медыцынскіх паказанняў у бязбольнай ці мінімальна балючай форме з мэтай спынення пакут. Пярэчыць клятве Гіпакрата.
«Кароткі Оксфардскі слоўнік» дае тры значэнні словы «эўтаназія»: першае — «спакойная і лёгкая смерць», другое — «сродкі для гэтага», трэцяе — «дзеянні па яе ажыццяўленню». Tермін «эўтаназія» выкарыстоўваецца таксама ў дачыненні ўсыплення лабараторных і бадзяжных жывёл.