Гросмюнстэр
Гросмюнстэр (ням.: Grossmünster) — адна з трох найважнейшых цэркваў Цюрыха разам з Фраўмюнстэр і царквой святога Пятра. Храм выкананы ў раманскім стылі. Цэнтральная частка сабора каля набярэжнай ракі Лімат была пабудавана на месцы царквы Каралінгаў. Пачатак будаўніцтва сабора датаваны 1090 годам, царкву пачалі выкарыстоўваць для набажэнстваў толькі каля 1220 года.
Славутасць | |
Гросмюнстэр | |
---|---|
![]() | |
47°22′12″ пн. ш. 8°32′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | пратэстанцтва |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
![]() |
Гросмюнстэр уяўляў сабой мужчынскі манастыр, канкурыруючы з Фраўмюнстэр на працягу Сярэднявечча. Паводле легенды, Гросмюнстэр быў заснаваны Карлам Вялікім, конь якога ўпаў на калені над магілай Фелікса і Рэгулы, святых заступнікаў Цюрыха. Легенда дапамагла ўтрымаць прыярытэт перад Фраўмюнстэрам, які быў заснаваны унукам Карла Вялікага — Людовікам Нямецкім. Нядаўнія археалагічныя знаходкі пацвердзілі наяўнасць рымскіх пахаванняў у падмурках Гросмюнстэра.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гросмюнстэр