Фраўмюнстэр
Фраўмюнстэр (ням.: Fraumünster) — былое абацтва на тэрыторыі сучаснай Швейцарыі, заснаванае Людовікам II Нямецкім для сваёй дачкі Хільдэгарды ў 853 годзе.
Славутасць | |
Фраўмюнстэр | |
---|---|
![]() | |
47°22′11″ пн. ш. 8°32′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | пратэстанцтва |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Людовік II Нямецкі |
Дата заснавання | 853 |
Сайт | fraumuenster.ch |
![]() |
Заснавальнік забяспечыў бенедыктынскі манастыр землямі кантонаў Цюрыха, Уні і лясамі з пагоркаў Албіс, а таксама гарантаваў недатыкальнасць. У 1045 годзе кароль Германіі Генрых III дараваў манастыру права валодаць рынкамі, збіраць пошліны і чаканіць манеты.
Імператар Фрэдэрык II зрабіў абацтва тэрытарыяльна незалежным і ўзмацніў палітычную ўладу абатысы. Аднак палітычная ўлада манастыра пачала павольна змяншацца з XIV ст., пасля стварэння «Закона гільдый» Рудольфам Брунам у 1336 годзе, які стаў першым незалежным кіраўніком горада і не падпарадкоўваўся абацтву.
Абацтва спыніла існаванне 30 лістапада 1524 года ў сувязі з Рэфармацыяй, праведзенай Ульрыхам Цвінглі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фраўмюнстэр