Генрых III Чорны

(1016—1056) імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі

Генрых III Чорны (ням.: Heinrich III; 28 кастрычніка 1017 — 5 кастрычніка 1056, Бодфельд, Саксонія, Германія) — кароль Германіі з 1039 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1046 года, герцаг Баварыі ў 10271042 гадах пад імем Генрых VI, герцаг Швабіі ў 10391045 гадах, кароль Бургундыі з 1039 года з Франконскай (Салічнай) дынастыі, сын імператара Конрада II і Гізелы Швабскай, дачкі Германа II, герцага Швабіі.

Генрых III
ням.: Heinrich III
14-ы кароль Германіі
4 чэрвеня 1039 — 5 кастрычніка 1056
Каранацыя 14 красавіка 1028, Ахенскі сабор, Германія
Сумесна з Конрад II (14 красавіка 1028 — 4 чэрвеня 1039)
Папярэднік Конрад II
Пераемнік Генрых IV
імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
25 снежня 1046 — 5 кастрычніка 1056
Каранацыя 25 снежня 1046, сабор Святога Пятра, Рым, Італія
Папярэднік Конрад II
Пераемнік Генрых IV
герцаг Баварыі
1027 — 1042
(пад імем Генрых VI)
1047 — 1049
(пад імем Генрых VI)
герцаг Швабіі
1039 — 1045
кароль Бургундыі
1039 — 5 кастрычніка 1056
7-ы герцаг Карынтыі
1039 — 1047
Папярэднік Конрад II Малады
Пераемнік Вельф
Нараджэнне 28 кастрычніка 1016
Смерць 5 кастрычніка 1056(1056-10-05)[2][3][…] (39 гадоў)
Месца пахавання Шпаерскі сабор
Род Салічная дынастыя
Бацька Конрад II
Маці Гізела Швабская[d]
Жонка Гунхільда Дацкая[d][4] і Агнеса дэ Пуацье[4]
Дзеці Беатрыс Франконская[d][5], Адэльгейда II[d], Генрых IV[1], Конрад II[d][5], Юдыт Нямецкая[d][5] і Мацільда Швабская[d][5]
Веравызнанне хрысціянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галоўнай апорай Генрыха III былі міністэрыялы і рыцарства. Яго верным саветнікам і канцлерам доўгі час быў Ана II, які пасля яго смерці служыў яго сыну. Здзейсніў паход у Італію ў 10461047 гадах, падчас якога зрынуў трох пап, якія супернічалі паміж сабой; некалькі разоў прызначаў кандыдатаў на папскі прастол. Генрых III падтрымліваў Клюнійскую рэформу, якая спрыяла ўзмацненню папскай улады. Ён паставіў у залежнасць ад імперыі Чэхію і Венгрыю, падпарадкаваў герцага Латарынгскага. Генрых III раздаваў лены (свецкія) за грошы, чым настроіў супраць сябе шэраг свецкіх феадалаў.

Біяграфія

правіць

Першыя гады кіравання

правіць

Пасля смерці Конрада II абраны і каранаваны Генрых III быў прызнаны ў Германіі, Італіі і Бургундыі.

Князь Бржэціслаў Багемскі скарыстаўся хваляваннямі ў Польшчы і зменай улады ў Германіі, каб пошасць на Польшчу. Кракаў быў разрабаваны, шматлікія палякі былі выведзены ў палон, а прах Св. Адальберта перанесены з Гнезна ў Прагу. Насустрач арміі караля Генрыха, якая павінна была пакараць за гэты набег, Бржэціслаў паслаў у якасці закладніка свайго сына з абяцаннем самому прыбыць для прынясення прысягі. У 1040 годзе Генрых выступіў у паход супраць князя, які парушыў слова, але пацярпеў паражэнне ў Багемскім лесе, бо Бржэціслаў атрымаў падмацаванне ад венграў. У 1041 годзе кароль яшчэ раз трыма арміямі, з поўначы, захаду і поўдні, выступіў супраць Багеміі. Калі войскі сталі пад Прагай, Бржэціслаў скарыўся. У пакаянных адзеннях ён прынёс прысягу ў Рэгенсбурге, заплаціў штраф у 4000 марак золатам і быў адораны ў якасці ленаў Багеміяй і дзвюма польскімі абласцямі — верагодна, часткай Сілезіі з Брэслау. Надалей ён на ўсё жыццё захаваў вернасць Генрыху III, часта бываў пры двары і падтрымліваў яго ваенныя выправы.

Увосень 1042 года Генрых выступіў супраць Абы Шамуэля, які ўварваўся раней (у лютым 1042 года) у імперскія землі на Дунаі. Пасля разбурэння Дойч-Альтэнбурга і Прэсбурга Генрых прайшоў да Грана, але трывалага поспеху ўдар у адказ не меў. У 1043 годзе Генрых, нягледзячы на двухразовую прапанову Абы заключыць мір, яшчэ раз накіраваў супраць яго войска на поўдзень ад Дуная. Перад умацаваннямі венграў на Рабніцы быў заключаны дагавор, паводле якога немцам перадавалі палонных і, верагодна, насуперак жаданню Абы, вярталі саступленую ў 1031 годзе тэрыторыю паміж Фішай і Лейтай. Непакорлівасць Абы і настроенасць супраць яго венгерскіх князёў дазволілі Генрыху ў 1044 годзе яшчэ раз выступіць супраць яго з баварскімі і багемскімі войскамі. Ён абыйшоў венгерскія ўмацаванні на Рабніцы і перайшоў Раб каля Менфё, дзе ўшчэнт разбіў большыя сілы венграў. Народ скарыўся германскаму каралю, які ў Штульвейсенбургу аднавіў ва ўладзе былога караля Пятра: Аба паўстаў перад судом немцаў і венграў, быў прызнаны вінаватым і пакараны смерцю. На Тройцу 1045 года Генрых яшчэ раз прыбыў у Штульвейсенбург, дзе Пётр уручыў яму як свайму сюзерэну пазалочаную дзіду, пасля таго як венгерскія магнаты абавязаліся быць вернымі германскаму каралю і яго спадчыннікам.

 
Друк Генрыха III.

Ужо само разгортванне рыцарскага войска Генрыха ў 1045 годзе вымусіла люцічаў, якія нападалі на саксонскую мяжу, аднавіць выплату даніны. Выгнаны ў 1034 годзе князь Казімір здолеў, верагодна, з нямецкай дапамогай, атрымаць назад Польшчу. У 1046 годзе ён разам з князямі Памераніі і Багеміі прысягнуўся на вернасць германскаму каралю, і, такім чынам, у першыя ж гады кіравання Генрыха апынуўся адноўлены сюзерэнітэт над усімі ўсходнімі суседзямі.

Шлюб Генрыха з Агнэсай, дачкой герцага Аквітаніі і Пуату Вільгельма V, павінен быў паслужыць захаванню міру на захадзе і забеспячэнню ўлады Генрыха над Бургундыяй і Італіяй. На сустрэчы пад Івуа на Ш'еры Генрых I Французскі, мабыць, неахвотна даў згоду на гэты шлюб. Заручыны адбыліся ў Безансоне, каранацыя — у Майнцы, а вясельныя ўрачыстасці прайшлі ўслед за гэтым, у лістападзе 1043 года, у Інгельгайме. Пратэсты абата Зігфрыда Горцкага з-за блізкага сваяцтва маладых — абодва былі нашчадкамі Генрыха I — не былі прыняты да ўвагі. Рымскі Папа Бенедыкт IX, які падпарадкаваўся каралю Генрыху гэтак жа, як падпарадкоўваўся яго бацьку, праз двух сваіх легатаў санкцыянаваў шлюб Генрыха, які не адпавядаў канонам.

Першы італьянскі паход (1046—1047)

правіць

Забяспечыўшы ўвосень 1046 года мір у краіне і на межах, Генрых адправіўся ў Італію. У Павіі 24 кастрычніка 1046 года ён правёў з ламбардскімі, нямецкімі і бургундскімі біскупамі сінод, на якім быў апублікаваны ўсеагульная забарона сіманіі.

 
Генрых III. Мініяцюра (каля 1040 г.).

Тым часам на папскім прастоле апынуліся адначасова два папы: Сільвестр III і Рыгор VI. Першы быў выбраны замест выгнанага рымлянамі Бенедыкта IX, другі адкупіў за 1000 марак папскую тыяру ў таго ж Бенедыкта. Рыгор VI, які набыў за грошы «апостальскі прастол», лічыўся клюнійцам і апраўдваў свой учынак высакароднымі намерамі «рэфарміраваць Рымскую царкву». Ён хацеў заручыцца падтрымкай Генрыха III і сустрэў яго ў П'ячэнцы, каб суправаджаць у Рым і ўскласці на яго галаву імператарскую карону. Але Генрых III, які зарэкамендаваў сябе змагаром царкоўнай рэформы, вырашыў, папярэдне ўзгадніўшыся з «грамадскай думкай», перадаць справу аб папскай тыяры на суд царкоўнага сінода, які адбыўся ў Сутры 20 снежня 1046 года. Некананічнае ўзвядзенне на папскі прастол Рыгора VI дало Генрыху падставы да таго, каб прымусіць сінод у Сутры зрынуць яго разам з выгнаным паўтара года назад Сільвестрам III. Каб пазбегнуць беспарадкаў палонены Генрыхам Рыгор VI павінен быў з'ехаць у Германію; яго суправаджаў манах Гільдэбранд (будучы Папа Рыгор VII). Праз тры дні сінод у Рыме выказаўся за зняцце Бенедыкта IX, які спрабаваў аднавіць свае правы, у сувязі з яго супрацьзаконным адрачэннем ад папскага прастола і, пасля адмовы ад прапанаванага сану архібіскупа Адальберта Брэменскага і па яго парадзе, узвёў на прастол святога Пятра пад імем Клімента II сакса, біскупа Суітгера Бамбергскага. На наступны дзень, 25 снежня ён быў пасвечаны ў сан і правёў імператарскую каранацыю Генрыха і яго жонкі.

Генрых III лічыў Гвемара IV, які валодаў Салерна і Капуяй і прысвоіў сабе тытул герцага Апуліі і Калабрыі, занадта моцным і самастойным. У лютым 1047 года ў Капуі імператар прыняў клятву вернасці і багатыя дары ад двух лангабардскіх князёў — Гвемара IV Салернскага і Пандульфа IV Капуанскага. Пры гэтым ён забараніў Гвемару тытулавацца герцагам Апуліі і Калабрыі, а Пандульфа за дадатковую вялікую грашовую суму аднавіў у якасці леннага валадара Капуі. Адначасова Генрых прыняў васальную клятву ад двух нарманскіх графаў — Дрога Атвіля Апулійскага і Райнульфа II Аверскага, ураўнаваўшы, такім чынам, іх ранг у феадальнай іерархіі з лангабардскімі князямі. Беневент не адкрыў Генрыху свае вароты і пасля няўдачнай аблогі быў адлучаны ад царквы Кліментам II, які суправаджаў імператара ў Паўднёвай Італіі.

Усходняя мяжа імперыі

правіць

З 1050 года пачаліся шматлікія прыгранічныя войны з Венгрыяй. У пачатку 1050 года ў Венгрыю ўварваўся атрад рэгенсбургскага біскупа Гебхарда. У адказ на гэта венгерскі кароль Андраш I паслаў войска ў Аўстрыю, а затым беспаспяхова паспрабаваў перашкодзіць узвядзенню замка Хайнбург на мяжы з Венгрыяй. У канцы лета 1051 і ў 1052 годзе імператар Генрых здзейсніў беспаспяховыя паходы ў Венгрыю. Умовы міру 1052 года, пасроднікам у заключэнні якога выступіў Папа Леў IX, пасля сыходу нямецкіх войскаў каралём Андрашам не выконваліся. Да Андраша бег параднёны з ім герцаг Конрад Баварскі, якога пазбавілі герцагства, абвінаваціўшы ў дзяржаўнай здрадзе з-за яго звад з біскупам Рэгенсбургскім. Конрад падбухторваў венграў да ўварвання ў Карантанскую марку. Але пасля яго смерці ў 1055 годзе кароль Андраш стаў ізноў шукаць прымірэння з імператарам. Пра ўсталяванне мірных адносін караля Андраша I c Германіяй сведчылі заручыны (1058) і шлюб дачкі Генрыха III і сына Андраша — Шаламана, якога кароль каранаваў у 1057 годзе, а Белу (брата караля Андраша) — прымусіў адмовіцца ад кароны на спатканні ў Варсконі ў тым жа годзе.

Другі італьянскі паход

правіць
 
Пасмяротнае надмагілле Генрыха III.

Увесну 1055 года імператар адправіўся ў Італію ў другі раз. Разам з новым Папам Віктарам II і 120 біскупамі ён правёў у чэрвені сабор у Фларэнцыі, на якім забараніў адчужэнне царкоўнай маёмасці і заклікаў некаторых біскупаў да адказу за сіманію і парушэнне цэлібату. Імператар і Папа заставаліся разам да канца года. У планах Генрыха заставалася зацвярджэнне яго ўлады над домам Каноса. Готфрыд Латарынгскі бег з Італіі ў Германію, палоненых Беатрысу Тасканскую (яго жонку) і яе дачку Мацільду імператар павёз з сабой. Ён і ўпаўнаважаныя ім пасланцы ў многіх месцах чынілі свой суд. Дзякуючы першым гарадскім прывілеям імператар падтрымаў гарады ў барацьбе супраць вышэйшай знаці і тым самым прыцягнуў іх на свой бок. Іх падтрымкай пасля карыстаўся і Генрых IV. Важныя сувязі імператар усталяваў дзякуючы заручынам свайго сына з Бертай, дачкой графа Турынскага.

Жонкі і дзеці

правіць

Зноскі

  1. а б Union List of Artist Names — 2016. Праверана 21 мая 2021.
  2. Lundy D. R. Heinrich III, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Enric III // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць
  • Егер О. Всемирная история в 4 т. — М.: АСТ, 2000.
  • Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л. Н. под редакцией Ермаченко И. О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9.

Спасылкі

правіць
  Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
 
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I  —  Лотар I Людовік II Карл II  —  Карл III  —    
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф  —  Людовік III  —  Берэнгар I  —  Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
    —  Атон III  —  Генрых II  —  Конрад II  —  Генрых III  —  Генрых IV  —  Генрых V  —  Лотар II  —    
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI  —  Атон IV  —  Фрыдрых II  —  Генрых VII  —  Людовік IV  —  Карл IV  —    
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI  —  Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі