Адкрыць галоўнае меню
Хрысціянскі сабор
Ахенскі сабор
Aachener Dom
Aachen Germany Imperial-Cathedral-01.jpg
50°46′29,10″ пн. ш. 6°05′02,12″ у. д.HGЯO
Краіна Германія
Горад
Епархія Roman Catholic Diocese of Aachen[d]
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура і дараманская архітэктура[d]
Архітэктар Odo of Metz[d]
Дата заснавання IX стагоддзе
Будаўніцтва 796804 гады
Сцяг ЮНЕСКА Аб'ект Сусветнай спадчыны
Aachen Cathedral
(Кафедральны сабор у горадзе Ахен)
Спасылка №3у спісе аб'ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iv, vi
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1978  (2-я сесія)

Ахенскі сабор (ням.: Aachener Dom, Aachener Münster, Kaiserdom) — кафедральны сабор епархіі Ахену, у якім на працягу стагоддзяў каранаваліся імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сучасны сабор складаецца з некалькіх частак: у сярэдзіне знаходзіцца найстаражытная яго частка — каралінгаўскі актагон (васьмівугольнік), які быў пабудаваны яшчэ пры Карле Вялікім у VIII стагоддзі. Астатнія яго часткі, у т.л. гатычны хор, былі пабудаваны ў сярэднявеччы. У 1978 годзе Ахенскі сабор адным з першых у свеце быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ГісторыяПравіць

Будаўніцтва сабора распачаў у 800 годзе Карл Вялікі, запрасіўшы для гэтага спецыялістаў з Рыму і Візантыі. У 805 годзе сабор быў асвечаны Папам Львом III. У 814 у Палацавай капліцы быў пахаваны Карл Вялікі. З 936 да 1531 года Ахенскі сабор быў месцам каранацыі трыццаці імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Трон імператара і ў нашыя дні знаходзіцца ў Палацавай капліцы. Каб мець магчымасць прымаць як мага больш паломнікаў, з 1355 да 1414 быў пабудаваны новы хор.

У саборнай скарбніцы, якая належыць да найбольш значных царкоўных скарбніц Паўночнай Еўропы захоўваюцца шэдэўры мастацтва эпохаў Каралінгаў, Атонаў і Штаўфенаў, сярод якіх Крыж Лотара, бюст Карла Вялікага, саркафаг Празэрпіны і інш.

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць