Папа Рымскі

бачны кіраўнік Каталіцкай Царквы і яе вярхоўны іерарх, манарх і суверэн Святога Прастола, суверэн горада-дзяржавы Ватыкан
(Пасля перасылкі з Папа)

Папства — багаслоўскі і рэлігійна-палітычны інстытут каталіцызму, які вызнае Папу Рымскага кіраўніком усёй Каталіцкай Царквы. У Каталіцкай Царкве Папа таксама з’яўляецца вярхоўным кіраўніком Святога Прастола, дапаможнай суверэннай тэрыторыяй якога з’яўляецца Ватыкан, дзе знаходзіцца яго пастаянная рэзідэнцыя.

Папа Рымскі
лац.: Pontifex Romanus

Пасаду займае
Францыск
з 13 сакавіка 2013
Узначальвае
Форма звароту Яго Святасць[d]
Афіцыйная рэзідэнцыя Апостальскі палац і Квірынальскі палац
vatican.va/holy_f… (англ.)
vatican.va/holy_f… (італ.)
vatican.va/holy_f… (ням.)
vatican.va/holy_f… (ісп.)
vatican.va/holy_f… (парт.)
vatican.va/holy_f… (фр.)
vatican.va/latin/… (лац.)
Герб Папы Рымскага

Па́па Ры́мскі — кіраўнік Каталіцкай Царквы і дзяржавы Ватыкан.

Тытул Папа (ад лац.: papa ад грэч. páppas — бацька) спачатку выкарыстоўваўся некалькімі хрысціянскімі Цэрквамі для азначэння сваіх вышэйшых духоўных асоб. Цяпер выкарыстоўваецца амаль выключна для азначэння вышэйшай духоўнай асобы Каталіцкай Царквы. Афіцыйна найвышэйшая духоўная асоба Каталіцкай Царквы завецца Папам пачынаючы з пантыфікату Сірыцыя (384). З 1389 года кандыдат таксама павінен быць кардыналам.

Слова «Папа» азначае Біскуп Рыма, які з’яўляецца найвышэйшым кіраўніком Каталіцкага Касцёла. Кожны абраны Папа як біскуп з’яўляецца наступнікам святога Пятра. Яму падпарадкоўваецца духавенства ўсяго каталіцкага свету. Папа выступае пасланнікам самога Бога і валодае найвышэйшай уладай ва ўсім Касцёле. Яна носіць назву прымату — першынства ва ўсім. Валоданне Папам гэтай уладай асноўваецца на біблійных падставах.

Найстаражытнымі з тытулаў Папы з’яўляюцца тытулы «Пантыфік» і «Біскуп Рыма». На працягу стагоддзяў тытул станавіўся ўсё пышней. У 1969 годзе Папа Рымскі Павел VI вярнуў тытулаванне «раб рабоў Божых» і выдаліў тытулаванне «Царствуючы у славе».

9 сакавіка 2006 года ў афіцыйным Папскім выданні «Annuario pontificio» Бенедыктам XVI быў выдалены тытул «Патрыярх Захаду».

Упершыню тытул «Патрыярх Захаду» быў ужыты ў 450 годзе ў лісце главы Усходне-Рымскай імперыі свяціцелю Льву I, Папе Рымскаму. Па іншай версіі, зварот да Папы Рымскага як да «Патрыярха Захаду», якое традыцыйна ішло ў пераліку тытулаў перад «Прымасам Італіі», з’явілася пасля расколу ў 1054 годзе, які падзяліў Адзіную царкву на Праваслаўную і Каталіцкую. Яго рэдка ўжывалі аж да 1870 года, калі гэты тытул быў уведзены ў папскую тэрміналогію на I Ватыканскім саборы.

У табліцы ніжэй прадстаўлены іншыя тытулы Папы Рымскага.

Тытул на беларускай Тытул на латыні
Біскуп Рымскі Episcopus Romanus
Вікарый Хрыста Vicarius Christi
Пераемнік князя апосталаў Successor principis apostolorum
Глава сусветнай царквы Caput universalis ecclesiae
Вялікі пантыфік Pontifex Maximus
Прымас Італіі Primatus Italiae
Архібіскуп і мітрапаліт Рымскай правінцыі Archiepiscopus ac metropolitanus provinciae ecclesiasticae Romanae
Суверэн дзяржавы-горада Ватыкан Princeps sui iuris civitatis Vaticanae
Раб рабоў Божых Servus servorum Dei

Паўнамоцтвы

правіць

Царкоўная традыцыя разглядае Папу як пераемніка св. Пятра. Папа збірае Саборы і зацвярджае іх рашэнні, надае годнасці кардыналам і епіскапам, яму падпарадкоўваюцца генералы манаскіх ордэнаў. Папа з’яўляецца абсалютным манархам дзяржавы Ватыкан, дзе знаходзіцца яго рэзідэнцыя.

Папа з’яўляецца главою Рымска-каталіцкага Касцёла і ўсходніх Каталіцкіх Касцёлаў. Годнасць Папы з’яўляецца пажыццёвай, аднак з’яўляецца магчымасць дабравольна ад яе адрачыся, як гэта было ў выпадку з Бенедыктам XVI, які ў 2013 годзе адмовіўся ад пасады. Пасля смерці або адмаўлення Папы склікаецца канклаў — сход кардыналаў для абрання новага Папы.

У Каталіцкім Касцёле ўлада Папы мае выключны характар. Словамі канстытуцыі «Pastor aeternus» 1870 года яе можна акрэсліць наступным чынам: «найвышэйшая і поўная ўлада юрысдыкцыі над паўсюдным Касцёлам аднолькава як у справах веры і маральнасці, так і ў справах дысцыпліны і кіравання», а таксама ўлада «праўдзіва біскупская, звычайная і непасрэдная над кожным без выключэння Касцёлам і над кожным без выключэння святаром і вернікам, незалежна ад якой-небудзь чалавечай улады» (Кан. 218, № 1-2). Навучанне Папы з’яўляецца беспамылковым толькі ў сферы веры і маральнасці. Сваю ўладу Папа здзяйсняе праз пасрэдніцтва Рымскай Курыі, якая мае права на вырашэнне асабліва складаных спраў.

Прывілеем Папы з’яўляецца скліканне Сусветнага Сабору. Гэта сход усіх біскупаў, які ўзначальвае Папа і які зацвярджае рашэнні Сусветнага Сабору.

Біскупы ў еднасці з Папам утвараюць Настаўніцкі Інстытут Касцёла, мэта якога заключаецца ў бездакорным пераказванні Евангелля і захаванні без скажэння даручанай Касцёлу веры.

Папу служыць таксама найвышэйшая судовая ўлада. Яна разглядае спрэчкі, якія датычаць сапраўднасці сужэнства, манаскіх абяцанняў ці права на навучанне каталіцкай тэалогіі ў школах.

Выбары

правіць

Папа Рымскі абіраецца пажыццёва канклавам кардыналаў. Гэтыя выбары маюць старажытную гісторыю і акружаныя таямніцай. Паводле правілаў, устаноўленых у 1975, канклаў не можа складацца больш чым з 120 кардыналаў, і ў выбарах Папы не могуць браць удзелу кардыналы старэйшыя за 80 гадоў. Выбары Папы праводзяцца ў абстаноўцы сакрэтнасці. За абнародаванне інфармацыі аб ходзе дэбатаў на канклаве парушальніку пагражае адлучэнне ад царквы.

Галасаванне праходзіць у Сікстынскай капэле. Кардыналаў зачыняюць да таго часу, пакуль яны не прымуць рашэння. Само слова «канклаў» азначае «замкнёны пакой». Працэс можа заняць некалькі дзён. Здаралася, што канклавы працягваліся тыднямі і нават месяцамі, некаторыя кардыналы не дажывалі да іх канца. Пасля пачатку канклава кардыналу забаронены кантакт з навакольным светам, за выняткам выпадкаў, калі патрабуецца неадкладная медыцынская дапамога. Увесь абслугоўвачы персанал таксама дае клятву маўчання.

У дзень пачатку працы канклава працэсія кардыналаў кіруецца ў Сікстынскую капэлу. Тут у кардыналаў будзе магчымасць правесці першае галасаванне, якое дазволіць высветліць, якою падтрымкай карыстаецца кожны з кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў Касцёле. Асноўнае галасаванне пачынаецца раніцай наступнага дня. З гэтага моманту галасаванне будзе праводзіцца 4 разы на дзень — два раніцай і два ўвечары — пакуль кардыналы не абяруць новага пантыфіка. Імёны кандыдатаў пішуць на лістку паперы, імкнучыся рабіць гэта так, каб ніхто не мог здагадацца, чыё імя ўпісваецца. Пасля кожнага другога галасавання бюлетэні з імёнамі кандыдатаў спальваюць. Робіцца гэта пасля абеду і ўвечары, прычым да папер дадаюцца спецыяльныя рэчывы, каб людзі, якія будуць сачыць за выбарамі звонку, былі ў курсе таго, што адбываецца: калі дым чорны — значыць, Папа яшчэ не абраны, белы ж дым азначае, што ў каталікоў свету ёсць новы кіраўнік.

Раней новага Папу выбіралі большасцю ў дзве траціны галасоў. Ян Павел II унёс у Апостальскую Канстытуцыю 1996 года змяненні, якія дазваляюць абраць Папу простай большасцю галасоў, калі абраць новага пантыфіка не атрымліваецца пасля 30 раўндаў галасавання.

Новы пантыфік затым выбірае сабе царкоўнае імя, апранае папскую мантыю і вітае вернікаў з балкона Сабора Святога Пятра.

Тытулы Папы

правіць

Сярод афіцыйных тытулаў Папы ўжываюцца: Біскуп Рыма, Намеснік Ісуса Хрыста, Пераемнік Князя Апосталаў, Найвышэйшы Першасвятар Сусветнага Касцёла, Патрыярх Захаду, Прымас Італіі, Архібіскуп Мітрапаліт Рымскай правінцыі, Манарх Дзяржавы Горада Ватыкана, Слуга слугаў Божых.

Вышэйадзначаныя тытулы адлюстроўваюць у пэўнай ступені неаднароднасць значэння і сфераў дзейнасці Папы. У некаторых папскіх дакументах выступаюць усе ўзгаданыя тытулы. Звычайна, аднак, пад подпісам Папы знаходзіцца тытул, які ўжываецца да адпаведнага зместу дакумента. Так, калі дакумент датычыць толькі тэрыторыі Ватыкана, то Папа падпісваецца як Манарх Дзяржавы Горада Ватыкана. Калі ж змест дакумента датычыць справы веры і маральнасці, Папа падпісваецца як Намеснік Ісуса Хрыста.

Сімвалы ўлады

правіць

Пастарал — папскі посах, сімвал Пераемніка Святога Пятра, які чувае над аўчарняй.

Піуска — маленькая круглая шапачка белага колеру, якую Папа накладае на сярэдзіну галавы.

Палій з’яўляецца сімвалам папскай апостальскай улады, які надзяваюць на арнат падчас цэлебрацыі літургіі. Палій уяўляе сабой стужку з беленай воўны ягнятаў, благаслаўлёных Папам у дзень святой Агнешкі, які звычайна прыпадае на 21 студзеня.

Папа мае таксама персцень Рыбака. На ім прадстаўлены святы Пётр, які закідвае сеці, а вакол гэтай выявы выгравіравана імя Папы. Папа атрымлівае персцень Рыбака ад дэкана Калегіі кардыналаў падчас урачыстай святой Імшы, якою распачынаецца Пантыфікат. Пасля пацвярджэння смерці кіруючага Папы або яго адмаўлення ад пасады ў прысутнасці трох іншых кардыналаў папскі кардынал камерленга ламае персцень. Гэта знак таго, што дадзены Пантыфікат дасягнуў канца.

Папа адзіны, хто па-за літургіяй носіць белую сутану, белы пас з вышытым гербам.

Пералік Папаў Рымскіх

правіць
 
Пералік Папаў Рымскіх у Саборы Св. Пятра ў Ватыкане

Афіцыйнага пераліку Папаў Рымскіх не існуе, але штогадовае ватыканскае выданне Annuario Pontificio змяшчае пералікі, якія лічацца самымі аўтарытэтнымі. Згодна з імі налічваюць 265 Папаў (2008 г.). Да 1960 г. у пераліку Annuario Pontificio размяшчалася 266 асоб, але ў выданні 1961 г. з пераліку быў выключаны Стэфан, абраны ў 752 г., які да гэтага зваўся як Стэфан II. Некаторыя пералікі змяшчаюць Стэфана, нягледзячы на апошнія змены, верагодна таму, што заснаваныя на Каталіцкай Энцыклапедыі 1913 г. выдання.

Агулам у крыніцах згадваецца 307 Папаў, з іх 3 — няпэўна. З астатніх 304 Папаў і 39 Антыпапаў — 32 у Рыме, 2 у Пізе і 5 у Авіньёне. З 265 пап — 258 у Рыме і 7 у Авіньёне.

Часцей за ўсё Папамі абіралася імя Ян (26 разоў да XXIII), нумары VII і XXIII выкарыстоўваліся па два разы для сапраўдных Папаў і Антыпапаў, XVI — быў толькі ў Антыпапы, XX — Яна з такім нумарам не было. Апроч гэтага, імя Ян двойчы выкарыстоўвалася ў падвоеным імені — Ян Павел. Іншыя ўжытковыя імёны Папаў — Бенедыкт (18 разоў да XVI), Рыгор (18 разоў да XVI), Клімент (17 разоў да XIV).

Спасылкі

правіць