Пастарал
Пастара́л — скіпетр епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта, кардынала, архімандрыта, Папы Рымскага, сімвал духоўнай улады. Карыстаюцца ім толькі ў час набажэнстваў і калі праводзіцца Канфірмацыя — Мірапамазанне. Пастарал бярэ пачатак з часоў Апосталаў, якія выкарыстоўвалі падобныя скіпетры ў час сваіх падарожжаў.
Літаратура
правіць- Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.