Архімандрыт

манаскі чын у праваслаўнай царкве

Архімандры́т (грэч. αρχιμανδρίτης; ад αρχι — галоўны, старэйшы + μάνδρα — загон, аўчарнік, агароджа ў значэнні манастыр) — адзін з вышэйшых манаскіх чыноў у Праваслаўнай царкве, адпавядае мітрафорнаму (узнагароджанаму мітрай) протаіерэю і протапрэсвітару ў белым духавенстве. Урачысты ці афіцыйны зварота да архімандрыта, як і да протаіерэя — «Ваша Высокапрападобнасць».

Архімандрыт Іаанікій (Галятоўскі) 1620—1688

Архімандрыт, які прыняў вялікую схіму, завецца схіархімандрытам.

Апісанне чыну

правіць

Чын архімандрыта з’явіўся ва Усходняй Царкве ў V стагоддзі (ёсць некаторыя сведчанні таго, што ён існаваў ужо ў IV стагоддзі) — так называліся выбраныя архірэем з ігуменаў асобы для нагляду над манастырамі епархіі. Пазней назва «архімандрыт» перайшла да начальнікаў найважнейшых мужчынскіх манастыроў, а затым і да манахаў, якія займаюць царкоўна-адміністрацыйныя пасады.

Вядома пра існаванне ў старажытнай царкве жанчын архімандрытыс (грэч. ἀρχιμανδρίτισσα или ἀρχιμανδρῖτις). Такі чын мелі некаторыя з ігуменнь жаночых манастыроў, напрыклад, прападобная Еўпраксія Тавеніская.

На Русі ўпершыню гэты тытул сустракаецца каля 1174 года. Ім называецца Палікарп — ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. На Украіне было некалькі архімандрытаў — Кіева-Пячэрскі, Унеўскі, Пачаеўскі і іншыя. Пазней тытул архімандрыта стаў падавацца рэктарам семінарый, кіраўнікам духоўных місій, грэка-каталіцкіх манаскіх ордэнаў (чыноў).

У 1764 годзе паводле Маніфесту аб секулярызацыі манастырскіх земляў расійскія манастыры былі размеркаваны па трох класах; главы манастыроў 1 і 2 класаў сталі называцца архімандрытамі.

Архімандрыт носіць чорную мантыю, як усе манахі, але з чырвонымі скрыжалямі, якія носяць толькі епіскапы. Разам з узвядзеннем у сан архімандрыта адбываецца ўзнагароджанне мітрай, а ў выпадку, калі архімандрыт з’яўляецца намеснікам ці настаяцелем манастыра, ён карыстаецца правам нашэння жазла-посаха ў межах свайго манастыра, у тым ліку падчас набажэнства.

У Грэка-каталіцкай царкве маецца чын протаархімандрыта.

У Армянскай Апостальскай Царквы чын архімандрыта — вардапеты падаецца асобам, якія маюць навуковую ступень дактары багаслоўя. Протаархімандрыт у ААЦ называецца цайрагуйн вардапет.

Спасылкі

правіць